КК БНП выказвае занепакоенасцьімкліва нарастаючай апошнім часам праблемы даступнасці адукацыі ў Беларусі. Асабліва, гэта тычацца даступнасці адукацыі для сацыяльна неабароненых групбеларускага насельніцтва пры практычна поўным выключэнні гэтай важнай тэмы з дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі.
У сувязі з гэтым быў падрыхтаваны тэкст звароту, які будзе накіраваны ў Савет Міністраўі Адміністрацыю Прэзідэнтаз заклікам умяшацца ў імкліва нарастаючыя апошнім часам праблемы даступнасці адукацыі ў Беларусі.
У рыторыцы дзяржаўных органаў і ў турыстычных даведніках часта прыводзіцца статыстыка колькасці людзей з вышэйшай адукацыяй на душу насельніцтва як пацверджанне даступнасці вышэйшай адукацыі, аднак за апошнія тры гады даступнасць платнай вышэйшай адукацыі зніжалася.
Гоар Гаванісян наведала Мінск 29-31.01, каб падтрымаць ad-hoc камісію БНП па Балонскім працэсе ва ўдасканаленні дзейнасці, накіраванай на прасоўванне рэформаў у сферы вышэйшай адукацыі.
1-2 лістапада ў Мінску прайшоў семінар «Развіццё анлайн-адукацыйнага асяроддзя». Асноўным экспертам мерапрыемства стаў эстонскі эксперт Март Лаанпэрэ (Mart Laanpere), Талінскі ўніверсітэт.
Грамадскі Балонскі камітэт публікуе пераклад асноўных дакумантаў, прынятых на Міністэрскай канферэнцыі ў Парыжы. Сярод іх Парыжскае камюніке, Праект стратэгічнага плана дзеянняў па імплементацыі асноўных мэтаў развіцця сістэмы адукацыі Беларусі ў адпаведнасці з прынцыпамі і інструментами ЕПВА, Заява пятага Балонскага палітычнага форума.
Таксама эксперты Балонскага камітэта падрыхтавалі разгорнуты экспертны каментар адносна Стратэгічнага плана для Беларусі.
Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова” і Грамадскі Балонскі камітэт прапаноўваюць вашай увазе беларускамоўны зборнік “Нарматыўныя дакументы Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі”.
Тэксты, прадстаўленыя ў зборніку адлюстроўваюць найважнейшыя этапы станаўлення ПВА, падрабязна раскрываюць змест стандартаў і працэдур забеспячэння якасці адукацыі, правілы афармлення дадатку да дыплому, сутнасці і метадаў студэнтацэтраванага навучання.
Зборнік уключае таксама гласарый базавых тэрмінаў балонскага працэсу.
Матэрыялы прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў і пашырэння праз адкрытыя інтэрнэт-рэсурсы, лакальныя і сацыяльныя сеткі.
Спампаваць зборнік можна ТУТ (PDF)
На сайце Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі апублікаваны выніковы праект справаздачы Кансультатыўнай групы 2 «Падтрымка беларускай Дарожнай карты» (Advisory group 2 on the “Support for the Belarus Roadmap”, AG2) аб выкананні Дарожнай карты па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі. Дакумант уключае ацэнкі выканання Беларуссю кожнага з пунктаў Дарожнай карты і рэкамендацыі па працягу ўзаемадзеяння з Беларуссю адносна рэалізацыі рэформ адукацыі.
Пераклад артыкулу прэзідэнта Еўрапейскага саюзу студэнтаў Хельге Швітэрс, які адлюстроўвае рэакцыю Еўрапейскага саюзу студэнтаў на нядаўнія прапановы Еўрапейскай камісіі па стварэнні Еўрапейскай адукацыйнай прасторы і абвешчанне пачатку Сарбонскага працэсу.