Mobile menu (ru)

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Грамадскі Балонскі Камітэт запускае серыю артыкулаў з гісторыямі зволеных выкладчыкаў. Мы прыводзім артыкулы цалкам, без рэдактуры. Усе аўтары маглі ў мэтах бяспекі хаваць імёны, назвы ВНУ і кафедр.

***

Сяргей, выкладчык, к.э.н., дацент, вопыт працы на пасадзе дацэнта – 15 гадоў.

Звольніўся з ВНУ па меркаваннях сумлення ў верасні 2020 года, таму што трэба было ісці выкладаць людзям, якія ўдзельнічалі ў фальсікацыях на выбарах і якія арганізавалі гвалт супраць уласнага народу (дырэктара, кіраўнікі міністэрстваў і г.д.). Пасля удзелу ў акцыі пратэсту быў арыштаваны, змешчаны ў турму, пакараны штрафам па адміністратыўным артыкуле, так званы “народны артыкул” 23.34. Падчас затрымання быў падвергнуты фізічнаму і маральнаму гвалту з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і турмы.

На працягу наступнага году, мне званілі з некалькіх ВНУ, абмеркаваць магчымасці працаўладкавання, але пасля таго як я сумленна распавядаў, што быў затрыманы па палітычным артыкуле, прапанова скасоўвалася. Насамрэч я не меў асаблівага жадання ісці ў ВНУ таму, што расцэньваў гэта як спробу пайсці на супрацоўніцтва з рэжымам. Акрамя таго, была высокая вергоднасць, што мяне звольняць праз некаторы час з палітычнай нагоды. Гэта пацвердзілася ў снежні 2021 года, калі ў ВНУ і на прадпрыемствы пачалі прыходзіць спісы на звальненне палітычна неблаганадзейных, падрыхтаваныя беларускім КДБ. На маю думку, верагоднасць застацца на працы ў выкладчыка есць, таму што сістэма пачала адчуваць дэфіціт кадраў, але ж для гэтага патрэбна паступіцца са сваімі прынцыпамі.

Пасля звальнення, я вырашыў працаваць па двух напрамках. Пачаў распрацоўку он-лайн курсаў, па якіх вёў лекцыі, каб змяшчаць іх у Інтэрнеце* і зарабляць грошы на жыцце. Адначасова, пачаў вучыць язык праграміравання для распрацоўкі мабільных налад (Java), а таксама – для распрацоўкі веб-сайтаў (WordPress). Некалькі разоў спрабаваў падаць дакументы на працаўладкаванне ў ВНУ за мяжу, але пакуль без асаблівых поспехаў. Прайшоў падрыхтоўку на курсах па анлайн адукцыі для рэпрэсаваных выкладчыкаў. Лічу іх дастаткова карыснымі таму, што дапамагаюць разваіваць свае здольнасці, акрамя таго важным лічу фактар псіхалагічнай падтрымкі. З пункту гледжання магчымасцяў працаўладкавання ў замежныя ВНУ па такіх праграмах, верагоднасць не вельмі высокая, таму карысна было б арганізаваць з удзелам вкладчыкаў сумесныя ан-лайн праекты, напрыклад, шматпрофільныя ан-лайн школы ці, магчыма, нейкі даследчы праект, які маглі б прафінансаваць за кошт сродкаў ЭЗ.

У снежні 2021 году вырашыў з’ехаць ва Украіну, пасля ўзмацнення палітычных рэпрэсій. Вырашыў зрабіць адукацыўны ан-лайн праект па карпаратыўным кіраванні на беларускай мове. На маю думку, пасля таго як праект запрацавў бы, супрацоўнікі рэжыму прышлі б па мяне цягам аднаго-двух месяцаў. Акрамя таго, рыхтую аналітычныя матэрыялы па эканамічных пытаннях па Беларусі, што ў бягучай сітуацыі таксама з’яўляецца нагодай для арышту рэжымам. Таму ўзважыў усе рызыкі і выбраў дабравольную эміграцыю па палітычнымх матывах. Спадзяюся, што за мяжой здолею зрабіць штосьці больш карыснае, чым за кратамі на радзіме.

Для звольненных выкладчыкаў, магу параіць у першую чаргу спрабаваць перавесці свае навыкі он-лайн, адкрыць курсы падрахтоўкі ці запісаць відэаурокі і выкласці ў сеціве. На вывучэнне складананага языка праграміравання, такога як Java, спатрэбіцца не меньш года, таму відэаўрокі са сваімі лекцыямі могуць дапамагчы пратрымацца. Хадзіць на курсы праграміравання не раіў бы, шкада часу і грошай, больш эффектыўна скарыстацца ан-лайн курсамі патрэбнай тэматыкі. Лепш купіць ан-лайн курс, чым карыстацца тымі, што ў вольным доступу. Платныя курсы прапануюць такую опцыю, як адказы на пытанні, а іх на пачатку кар’еры ў ІТ узнікае шмат.

 

* на платформе Udemy і ўласным сайце (у распрацоўцы)