Mobile menu (ru)

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Review

Беларуская, руская і ангельская версіі           ...


Асноўная мэта Стандартаў і рэкамендацый забеспячэння якасці Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі заключаецца ў тым, каб садзейнічаць лепшаму разуменню забеспячэння якасці навучання і выкладання ва ўсіх краінах і для ўсіх стэйкхолдэраў.


Спампаваць (беларуская мова, PDF)       Скачать (русский язык, PDF)          Download (English, PDF)


ESG выкарыстоўваюцца адукацыйнымі ўстановамі і агенцтвамі забеспячэння якасці як даведачны дакумент для сістэм знешняга і ўнутранага забеспячэння якасці ў вышэйшай адукацыі. Больш таго, яны выкарыстоўваюцца Еўрапейскім рэестрам забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі, адказным за рэгістрацыю агенцтваў забеспячэння якасці, адпаведным патрабаванням ESG.

Дадзеныя Стандарты і рэкамендацыі забеспячэння якасці ўяўляюць сабой збор стандартаў і рэкамендацый для ўнутранага і знешняга забеспячэння якасці ў вышэйшай адукацыі. Яны не з’яўляюцца стандартамі якасці, не апісваюць рэалізацыю працэдур забеспячэння якасці, а носяць рэкамендацыйны характар і ахопліваюць істотныя аспекты забеспячэння якасці і адукацыйнага асяроддзя ў вышэйшай адукацыі. ESG павінны разглядацца ў шырэйшым кантэксце, які ўключае рамкі кваліфікацый, ECTS і Дадатак да дыплома, якія таксама спрыяюць павышэнню празрыстасці і ўзаемнага даверу ў адукацыйнай сферы Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Галоўны акцэнт ESG - у забеспячэнні якасці навучання і выкладання ў вышэйшай адукацыі, уключаючы адукацыйнае асяроддзе і істотныя сувязі з навуковымі даследаваннямі і інавацыямі. Акрамя таго, у саміх ВНУ ёсць палітыка і працэдуры гарантавання і ўдасканалення якасці іншых відаў сваёй дзейнасці, такіх як навуковыя даследаванні і кіраванне.

Стандарты і рэкамендацыі забеспячэння якасці Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ахопліваюць усю сферу вышэйшай адукацыі, якая прапануецца на Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, незалежна ад віду або месца навучання. Такім чынам, дадзеныя Стандарты і рэкамендацыі прымяняльныя да ўсёй вышэйшай адукацыі, уключаючы міжнацыянальную і памежную.