Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Гоар Гаванісян наведала Мінск 29-31.01, каб падтрымаць ad-hoc камісію БНП па Балонскім працэсе ва ўдасканаленні дзейнасці, накіраванай на прасоўванне рэформаў у сферы вышэйшай адукацыі.

 1-2 лістапада ў Мінску прайшоў семінар «Развіццё анлайн-адукацыйнага асяроддзя». Асноўным экспертам мерапрыемства стаў эстонскі эксперт Март Лаанпэрэ (Mart Laanpere), Талінскі ўніверсітэт.

Грамадскі Балонскі камітэт публікуе пераклад асноўных дакумантаў, прынятых на Міністэрскай канферэнцыі ў Парыжы. Сярод іх Парыжскае камюнікеПраект стратэгічнага плана дзеянняў па імплементацыі асноўных мэтаў развіцця сістэмы адукацыі Беларусі ў адпаведнасці з прынцыпамі і інструментами ЕПВА, Заява пятага Балонскага палітычнага форума.

Таксама эксперты Балонскага камітэта падрыхтавалі разгорнуты экспертны каментар адносна Стратэгічнага плана для Беларусі.

 

На сайце Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі апублікаваны выніковы праект справаздачы Кансультатыўнай групы 2 «Падтрымка беларускай Дарожнай карты» (Advisory group 2 on the “Support for the Belarus Roadmap”, AG2) аб выкананні Дарожнай карты па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі. Дакумант уключае ацэнкі выканання Беларуссю кожнага з пунктаў Дарожнай карты і рэкамендацыі па працягу ўзаемадзеяння з Беларуссю адносна рэалізацыі рэформ адукацыі.

Пераклад артыкулу прэзідэнта Еўрапейскага саюзу студэнтаў Хельге Швітэрс, які адлюстроўвае рэакцыю Еўрапейскага саюзу студэнтаў на нядаўнія прапановы Еўрапейскай камісіі па стварэнні Еўрапейскай адукацыйнай прасторы і абвешчанне пачатку Сарбонскага працэсу.

Еўрапейская камісія прадставила сваё бачанне стварэння Еўрапейскай адукацыйнай прасторы да 2025 году. Асноўныя ідэі і напрамкі гэтага працэсу сфармуляваны ў апублікаваным 14 лістапада 2017г. прэс-рэлізе і будуць далей абмяркоўвацца падчас сустрэчы лідараў ЕС 17 лістапада 2017 г. у Гётэборгу, прысвечанай пытанням адукацыі і культуры. Прапаноўваем вашай увазе пелакрад гэтага дакуманту на беларускую мову.