Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Чым вабіць Чэхія замежных студэнтаў, і чаму варта павучыцца беларускім чыноўнікам? Пра гэта гутарым з экспертамі ў сферы адукацыі і студэнтамі ўніверсітэтаў Прагі.

belsat.eu: Ні чыноўнікі, ні самі беларусы не гатовыя прызнаць, што якасць беларускай адукацыі не найлепшая. «Мы тупа шліфуем сістэму, у якой няма перспектыў», – падкрэсліў у праграме «Размова Калінкінай» заснавальнік ЕГУ, прафесар Уладзімір Дунаеў.

Naviny.by: Праблемы навідавоку - нізкая якасць адукацыі, архаічнасць метадаў выкладання і зместу дысцыплін, заідэалагаізаванасць, адсутнасць акадэмічных свабодаў і самакіравання ва ўніверсітэтах. Але ўказваць на праблемныя кропкі мала. Што рабіць?

naviny.by: Ніводнага ўніверсітэта на беларускай мове і скарачэнне колькасці дзяцей, якія на ёй вучацца –– вось становішча, у якім апынулася мова ў сістэме адукацыі. У дакладзе аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі «За паўгадзіны да вясны» адзначаецца дыскрымінацыйнае стаўленне да мовы ва ўсіх грамадскіх сферах.

Прапануем вашай увазе выпуск праграмы “Людзьмі звацца!” на незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”.

Яшчэ ў пачатку 2012 года Беларусі адмовілі ва ўступленні ў Балонскі працэс з-за грубых парушэнняў фундаментальных прынцыпаў акадэмічных свабод і ўніверсітэцкай аўтаноміі. Адмовілі не назаўсёды, а толькі да 2015 года, а гэта значыць, што ў нашай краіны яшчэ ёсць шанцы. Але для гэтага трэба будзе пастарацца.

Імкненне забяспечыць маладых спецыялістаў першым рабочым месцам, а нерадзівых - адлавіць і вярнуць на месцы адпрацоўкі - прымушае ўстановы адукацыі, дзяржаўныя прадпрыемствы, міністэрства адукацыі адкінуць умоўнасці ў выглядзе дзеючых нарматыўных актаў і мадэрнізаваць метады рабства.

Некалькі дзён таму Алег Граблеўскі напісаў пра тое, якія нормы Кодэкса аб адукацыі парушае РГА “Белая Русь”. Сёння мы публікуем вынікі маніторынгу сайтаў універсітэтаў, які даказвае наяўнасць першасных арганізацый “Белай Русі” у дваццаці трох ВНУ краіны.