Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

На сайце Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі апублікаваны выніковы праект справаздачы Кансультатыўнай групы 2 «Падтрымка беларускай Дарожнай карты» (Advisory group 2 on the “Support for the Belarus Roadmap”, AG2) аб выкананні Дарожнай карты па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі. Дакумант уключае ацэнкі выканання Беларуссю кожнага з пунктаў Дарожнай карты і рэкамендацыі па працягу ўзаемадзеяння з Беларуссю адносна рэалізацыі рэформ адукацыі.


У прыватнасці, у раздзеле «Агульная ацэнка» аўтары справаздачы прыходзяць да наступных высноў:

«Дарожная карта не будзе выкананай да 2018 года. Быў дасягнуты абмежаваны прагрэс у некаторых сферах дарожнай карты, але агульнае разуменне ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці балонскіх інструментаў (бакалаўрыята, магістратуры, дактарантуры, NQF, забеспячэння якасці, ECTS, вынікаў навучання, Дадатку да дыплома і г.д.) яшчэ неабходна сфарміраваць. Некаторыя важныя задачы дарожнай карты яшчэ трэба імплементаваць. Сур’ёзнай хібай з’яўляецца адсутнасць прагрэсу датычна фундаментальных каштоўнасцяў адукацыі, такіх як акадэмічная свабода, аўтаномія і стварэнне студэнцкіх саюзаў. Трэба прыкласці шмат намаганняў для рэалізацыі студэнцкай мабільнасці, стварэння незалежнага агенцтва забеспячэння якасці і якаснага ўвядзення NQF. Неабходна правесці сутнасныя змяненні ў сістэме абавязковага працоўнага размеркавання студэнтаў, навучанне якіх фінансуецца за кошт дзяржаўных сродкаў, для задавальнення патрабаванням дарожнай карты».

Таксама ў справаздачы змешчаны наступныя рэкамендацыі Кансультатыўнай групы адносна далейшага развіцця Дарожная карты:

«Сустаршыні запытваюць спецыяльную працэдуру падтрымкі для Беларусі, якая будзе ўключаць у сябе  канкрэтнае даручэнне накіраваць высілкі на ліквідаванне невыкананых абавязкаў Беларусі па дарожнай карце да 2020 года. У прыватнасці, на ўвядзенне  NQF, стварэнне незалежнага агенцтва забеспячэння якасці, наладжванне аўтаматычнай бясплатнай выдачы Дадаткаў да дыплому на шырока распаўсюджанай мове (не на рускай), забеспячэнне падтрымкі акадэмічнай свабоды і інстытуцыйнай аўтаноміі, перагляд сістэмы абавязковага працоўнага размеркавання пасля выпуску студэнтаў, навучанне якіх фінансуецца за кошт дзяржаўных сродкаў, гарантаванне правоў студэнтаў і супрацоўнікаў рэгістраваць незалежныя арганізацыі».

ГБК падрыхтаваў неафіцыйны пераклад справаздачы на беларускую мову.

З поўным тэкстам справаздачы на ангельскай мове можна азнаеміцца тут.