У Міністэрстве адукацыі абмяркоўваюць магчымасць увесці абавязковае размеркаванне для студэнтаў-платнікаў. Сваім поглядам на сітуацыю падзяліўся Андрэй Лаўрухін у інтэрв'ю gazeta.by, мы прыводзім цытаты.
У канцы кастрычніка Scholars at Risk выпусціла чарговую версію сваёй справаздачы Free To Think report 2023 пра стан акадэміі па ўсім свеце. Сёлета Беларусь фігуруе ў справаздачы з кейсам пра затрыманых сяброў Акадэміі навук. Ніжэй мы прыводзім поўны пераклад часткі пра Беларусь.
Праблемы ў галіне акадэмічных свабод становяцца ўсё больш відавочнымі для беларускай і сустветнай акадэмічнай супольнасці. Academic freedom index сёлета адзначае Беларусь у апошняй пяцёрке, ніжэй за нашу краіну толькі Туркменістан, Эрытрэя, М'янма і Паўночная Карэя. У мінулым годзе Беларусь была на 8 месцы з канца, але ў 2023 годзе нас абышлі Паўднёвы Бутан, Сірыя і Бахрэйн. Такіх нізкіх вынікаў у краіны яшчэ не было, хоць Беларусь ніколі не выходзіла за межы самай ніжняй у індэксе групы Е.
Хваля рэпрэсій у беларускай акадэміі, якая распачалася ў 2020 годзе, не ідзе на спад. Задзіночанне беларускіх студэнтаў напрацягу 2020-2021 навучальнага году збірала агляд ціску на студэнцтва. У снежні 2021 г. Честный Университет запусціў праект "Універсітэт - не турма". Мы дапаўняем гэтыя звесткі кейсамі зволеных выкладчыкаў.
У сераду, 30.11 з папраўчых калоній выйшлі 10 чалавек, якія адбывалі пакаранне ў сувязі з так званай "Справай студэнтаў" - крымінальным пераследам, звязаным са студэнцкімі пратэстамі ў верасні-лістападзе 2020 года. Агулам у сувязі з гэтай справай былі асуджаныя 12 чалавек. Таццяна Екельчык вызвалілася пазьней, 15.12.
Усе асуджаныя па гэтай справе былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Несправядлівасць справы і пакарання стала прыкладам пераследу акадэмічных свабодаў у краіне.
8-9 жніўня прайшла Канферэнцыя Новай Беларусі, прысвечаная абмеркаванню стратэгіі грамадзянскай супольнасці ў бліжэйшы час. Грамадскі балонскі камітэт паразмаўляў з сяброўкай Рады ЗБС Дар’яй Рублеўскай пра тое, ці было сярод гэтых абмеркаванняў месца пытанням адукацыі.
Міністэрства адукацыі і навукі Расіі заявіла аб намеранні выйсці з Балонскай сістэмы. Па словах міністра Фалькова, "Балонская сістэма - гэта перажыты этап. Будучыня за нашай уласнай унікальнай сістэмай адукацыі, у аснове якой павінны ляжаць інтарэсы нацыянальнай эканомікі і максімальная прастора магчымасцей для кожнага студэнта". Адзначым, што ідэя аб адмове ад Балонскага працэсу даволі часта ўздымаецца ва ўладных колах Расіі.
З беларускага боку заяў афіцыйных асоб пакуль не было, але на дадзены момант права прадстаўніцтва і Расіі, і Беларусі ў ЕПВА прыпынена.
Эксперты Студэнцкай абсерваторыі, якія ўваходзяць у Задзіночанне Беларускіх студэнтаў, у супрацы з Грамадскім балонскім камітэтам правялі аналіз сітуацыі ў беларускіх ВНУ і сабралі ўсе вядомыя публічныя кейсы ціску ў аглядную справаздачу (спасылка). Цэнтральным кейсам справаздачы стала Справа студэнтаў, cуд па якой пачаўся 14 мая 2021 года і скончыўся 16 ліпеня 2021 года прысудам для абвінавачаных на 2 і 2,5 гады пазбаўлення волі.
Акром сведчанняў пра ціск у асобных ВНУ (БДМУ, БДУІРы, БДАМ, БДУ, БДЭУ, БДПУ, МДЛУ, БрДУ, ГрДУ і ПДУ, а таксама некаторых іншых), фокусам справаздачы стаў стан студэнтаў у выгнанні. На гэты момант сотні беларускіх студэнтаў і студэнтак вучацца ў еўрапейскіх ВНУ пасьля адлічэння ці тэрміновага пераезду. ЗБС адзначае адсутнасць празрыстасці і ўдзелу студэнтаў у прыняцці рашэнняў органамі сістэм падтрымкі беларускіх студэнтаў. Акрамя таго, паводле звестак, атрыманых ад заяўнікаў і пацверджаных ЗБС, існавалі пэўныя неадпаведнасці паміж тэрміновасцю спраў аб рэпрэсіях і якасцю камунікацыі з зацікаўленымі бакамі, якія ўдзельнічаюць у адборы. Нажаль, адзначаюцца выпадкі раптоўных змяненняў у тэрмінах, ігнараванне тэрмінаў абвяшчэння рашэнняў, крытычныя затрымкі выплат, як следства, цяжкае матэрыяльнае становішча студэнтаў, якія не могуць задаволіць свае асноўныя патрэбы, што прыводзіць да немагчымасці паўнавартаснага функцыянавання. іх матывацыі і патэнцыялу.