Праблемы ў галіне акадэмічных свабод становяцца ўсё больш відавочнымі для беларускай і сустветнай акадэмічнай супольнасці. Academic freedom index сёлета адзначае Беларусь у апошняй пяцёрке, ніжэй за нашу краіну толькі Туркменістан, Эрытрэя, М'янма і Паўночная Карэя. У мінулым годзе Беларусь была на 8 месцы з канца, але ў 2023 годзе нас абышлі Паўднёвы Бутан, Сірыя і Бахрэйн. Такіх нізкіх вынікаў у краіны яшчэ не было, хоць Беларусь ніколі не выходзіла за межы самай ніжняй у індэксе групы Е.
Хваля рэпрэсій у беларускай акадэміі, якая распачалася ў 2020 годзе, не ідзе на спад. Задзіночанне беларускіх студэнтаў напрацягу 2020-2021 навучальнага году збірала агляд ціску на студэнцтва. У снежні 2021 г. Честный Университет запусціў праект "Універсітэт - не турма". Мы дапаўняем гэтыя звесткі кейсамі зволеных выкладчыкаў.
У сераду, 30.11 з папраўчых калоній выйшлі 10 чалавек, якія адбывалі пакаранне ў сувязі з так званай "Справай студэнтаў" - крымінальным пераследам, звязаным са студэнцкімі пратэстамі ў верасні-лістападзе 2020 года. Агулам у сувязі з гэтай справай былі асуджаныя 12 чалавек, а зараз за кратамі засталася толькі Таццяна Екельчык (яе затрымалі пазьней і яе тэрмін мусьці скончыцца 15.12).
Усе асуджаныя па гэтай справе былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Несправядлівасць справы і пакарання стала прыкладам пераследу акадэмічных свабодаў у краіне.
8-9 жніўня прайшла Канферэнцыя Новай Беларусі, прысвечаная абмеркаванню стратэгіі грамадзянскай супольнасці ў бліжэйшы час. Грамадскі балонскі камітэт паразмаўляў з сяброўкай Рады ЗБС Дар’яй Рублеўскай пра тое, ці было сярод гэтых абмеркаванняў месца пытанням адукацыі.
Міністэрства адукацыі і навукі Расіі заявіла аб намеранні выйсці з Балонскай сістэмы. Па словах міністра Фалькова, "Балонская сістэма - гэта перажыты этап. Будучыня за нашай уласнай унікальнай сістэмай адукацыі, у аснове якой павінны ляжаць інтарэсы нацыянальнай эканомікі і максімальная прастора магчымасцей для кожнага студэнта". Адзначым, што ідэя аб адмове ад Балонскага працэсу даволі часта ўздымаецца ва ўладных колах Расіі.
З беларускага боку заяў афіцыйных асоб пакуль не было, але на дадзены момант права прадстаўніцтва і Расіі, і Беларусі ў ЕПВА прыпынена.
Эксперты Студэнцкай абсерваторыі, якія ўваходзяць у Задзіночанне Беларускіх студэнтаў, у супрацы з Грамадскім балонскім камітэтам правялі аналіз сітуацыі ў беларускіх ВНУ і сабралі ўсе вядомыя публічныя кейсы ціску ў аглядную справаздачу (спасылка). Цэнтральным кейсам справаздачы стала Справа студэнтаў, cуд па якой пачаўся 14 мая 2021 года і скончыўся 16 ліпеня 2021 года прысудам для абвінавачаных на 2 і 2,5 гады пазбаўлення волі.
Акром сведчанняў пра ціск у асобных ВНУ (БДМУ, БДУІРы, БДАМ, БДУ, БДЭУ, БДПУ, МДЛУ, БрДУ, ГрДУ і ПДУ, а таксама некаторых іншых), фокусам справаздачы стаў стан студэнтаў у выгнанні. На гэты момант сотні беларускіх студэнтаў і студэнтак вучацца ў еўрапейскіх ВНУ пасьля адлічэння ці тэрміновага пераезду. ЗБС адзначае адсутнасць празрыстасці і ўдзелу студэнтаў у прыняцці рашэнняў органамі сістэм падтрымкі беларускіх студэнтаў. Акрамя таго, паводле звестак, атрыманых ад заяўнікаў і пацверджаных ЗБС, існавалі пэўныя неадпаведнасці паміж тэрміновасцю спраў аб рэпрэсіях і якасцю камунікацыі з зацікаўленымі бакамі, якія ўдзельнічаюць у адборы. Нажаль, адзначаюцца выпадкі раптоўных змяненняў у тэрмінах, ігнараванне тэрмінаў абвяшчэння рашэнняў, крытычныя затрымкі выплат, як следства, цяжкае матэрыяльнае становішча студэнтаў, якія не могуць задаволіць свае асноўныя патрэбы, што прыводзіць да немагчымасці паўнавартаснага функцыянавання. іх матывацыі і патэнцыялу.
Інтэрв’ю з Розай Турарбекавай, дацэнт, ФМА БДУ (зволена ў лютым 2022)
Рэпрэсіі ў акадэмічнай супольнасці для Беларусі не новыя і адбываліся задоўга да 2020. Канешне, зараз сітуацыя беспрэцэдэнтная і колькасць зволеных ці сышоўшых выкладчыкаў налічвае сотні. І, здавалася б, нязгодных ужо вышчамілі ці ёсць адчуванне, што гайкі ўсё больш закручваюцца?
На самом деле увольнения в настоящий момент массовые, и говорить о волне репрессий внутри системы образования я бы, наверное, начинала не с 20го года. Тогда увольнения были, они насчитывали десятки буквально преподавателей. Но для БГУ это были эти единичные случаи. И мне кажется, это было связано как раз именно с желанием сохранить профессорско-преподавательский состав. Как будто имела место достаточно трезвая оценка того, насколько это повлияет на учебный процесс, на качество, на вообще выполнение в конечном итоге учебного плана. А вот чем там руководствовались в других ВУЗах, когда увольняли, выкидывали людей на улицу десятками, мне сложно сказать.
Главным итогом 2021 г. было утверждение новой редакции Кодекса об образовании, который должен был создать основу для проведения болонских реформ.
К позитивным изменениям можно отнести появление в Кодексе - после более чем 10 лет обещаний - нормы о приложении к диплому «Diploma Supplement» в соответствии с общеевропейским образцом. Это единственное болонское обязательство, которое выполнено почти полностью.