Выберыце сваю мову

У траўні 2015 Беларусь далучылася да Балонскага працэсу. Што думаюць беларускія студэнты пра Балонскі працэс і як яны ацэньваюць змены ў адукацыі, якія адбыліся за гэты год?

Эксперты, студэнты і прадстаўнікі студэнцкіх ініцыятыў абмяркуюць гэтае пытанне 28 сакавіка ў межах новай дыскусіі «Што думаюць беларусы», арганізаванай «Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый». У цэнтры дыскусіі апынуцца даследавання «Грамадскага Балонскага Камітэта», прысвечаныя якасці вышэйшай адукацыі і ролі студэнтаў у кіраванні ВНУ. Ключавым спікерам дыскусіі выступіць Уладзімір Дунаеў. Акрамя гэтага, сваімі каментарамі, думкамі і дадзенымі падзеляцца эксперты ў галіне адукацыі і развіцця студэнцкіх ініцыятыў. Мадэратарам дыскусіі выступіць Алена Андрэева, галоўная рэдактарка TUT.BY-ТВ. У межах дыскусіі будуць абмеркаваныя наступныя пытанні: - Што такое Балонскі працэс? - Што такое дарожная карта і як яна рэалізуецца ў Беларусі? - Чаго хочуць студэнты ад вышэйшай адукацыі? - Ці гатовыя студэнты самастойна ўдзельнічаць у паляпшэнні свайго адукацыі? Для тых, хто не зможа наведаць мерапрыемства, будзе арганізавана прамая трансляцыя ў Інтэрнэце. Інтэрнэт-карыстальнікі змогуць задаваць пытанні і дзяліцца сваімі ўражаннямі праз Facebook і Youtube. Галоўны інфармацыйны партнёр дыскусіі - TUT.BY. Серыю жывых дыскусій «Што думаюць беларусы» з верасня 2014 года ладзіць асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з Беларускім даследчым саветам, міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact і Агенцтвам ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID). Цыкл не толькі робіць экспертныя дэбаты публічнымі, але і стварае прастору, дзе могуць абмяркоўвацца даследаванні на актуальныя тэмы развіцця беларускага грамадства. У цыкле дыскусій былі абмеркаваныя тэмы «Кошт рэформаў»«Станаўленне да смяротнага пакарання»«Хто твой горад Менск» і «Гендерное равенство: почему это выгодно»Далучайцеся да нашага мерапрыемства на Facebook і атрымлівайце самую актуальную інфармацыю аб дыскусіі!