Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President
СТУДЭНЦКАЯ АБСЕРВАТОРЫЯ - гэта ініцыятыва Грамадскага Балонскага камітэту і Задзіночання Беларускіх Студэнтаў па экспертнай ацэнцы студэнтамі і студэнткамі працэсу рэфармавання вышэйшай адукацыі. Мэта Абсерваторыі: стварэнне цэласнай карціны пра вышэйшую адукацыю ў Беларусі вачамі студэнцкай супольнасці, а таксама адвакацыя інтарэсаў студэнцтва.
 
 

Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова” і Грамадскі Балонскі камітэт прапаноўваюць вашай увазе беларускамоўны зборнік “Нарматыўныя дакументы Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі”.

Тэксты, прадстаўленыя ў зборніку адлюстроўваюць найважнейшыя этапы станаўлення ПВА, падрабязна раскрываюць змест стандартаў і працэдур забеспячэння якасці адукацыі, правілы афармлення дадатку да дыплому, сутнасці і метадаў студэнтацэтраванага навучання.

Зборнік уключае таксама гласарый базавых тэрмінаў балонскага працэсу.

Матэрыялы прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў і пашырэння праз адкрытыя інтэрнэт-рэсурсы, лакальныя і сацыяльныя сеткі.

Спампаваць зборнік можна ТУТ (PDF)

Еўрапейская камісія прадставила сваё бачанне стварэння Еўрапейскай адукацыйнай прасторы да 2025 году. Асноўныя ідэі і напрамкі гэтага працэсу сфармуляваны ў апублікаваным 14 лістапада 2017г. прэс-рэлізе і будуць далей абмяркоўвацца падчас сустрэчы лідараў ЕС 17 лістапада 2017 г. у Гётэборгу, прысвечанай пытанням адукацыі і культуры. Прапаноўваем вашай увазе пелакрад гэтага дакуманту на беларускую мову.

Пераклад артыкулу прэзідэнта Еўрапейскага саюзу студэнтаў Хельге Швітэрс, які адлюстроўвае рэакцыю Еўрапейскага саюзу студэнтаў на нядаўнія прапановы Еўрапейскай камісіі па стварэнні Еўрапейскай адукацыйнай прасторы і абвешчанне пачатку Сарбонскага працэсу.