Выберите язык

2

images66

Збор подпісаў адбываецца пры дапамозе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, студэнтаў, валанцёраў і неабыякавых актывістаў. Адзін з галоўных каардынатараў кампаніі “О, балонь!” Уладзімір Красько адзначыў, што пад лістом ахвотна падпісваюцца берасцейскія студэнты: - Збіраем мы іх масава і сярод студэнтаў ва ўніверсітэтах, і сярод моладзі на вуліцах, у тым ліку на Савецкай. Варта адзначыць, што прачытаўшы зварот яшчэ ніхто не выказаўся, што супраць яго і не будзе падпісвацца. Некаторыя казалі, што не будуць, бо невядома, што за гэта будзе, у сэнсе нейкія негатыўныя наступствы. Але ніхто не выказаўся, што яго незадавальняе гэты зварот, гэтыя ўмовы, якія пералічаны. У лісце грамадзяне патрабуюць ад чыноўнікаў, каб рэктар універсітэта абіраўся навуковым Саветам універсітэта, і каб студэнты мелі прапісаныя нормы сапраўднага студэнцкага самакіравання. Усяго плануецца сабраць больш за тысячу подпісаў. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Уладзімір Красько :

Bolognaby@ All Rights Reserved.