Беларусь – адна з нешматлікіх еўрапейскіх краін, якая не прыняла ніякіх мер па папярэджанні распаўсюду COVID-19. З сярэдзіны красавіка Студэнцкая абсерваторыя праводзіла апытанне пра правы студэнцтва і дыстанцыйную адукацыю, мэтай якога быў збор кейсаў і састаўленне ўяўлення пра сітуацыю.
Балонскі працэс улучае ў сябе трохузроўневую сістэму адукацыі, агульнае вымярэнне заліковых адзінак навучання (гэтак званыя крэдыты), спрыянне акадэмічнай мабільнасці ды самастойнасць універсітэтаў.
У беларускіх універсітэтах ёсць спецыяльнасці, на якія можна паступіць з мінімальнымі баламі за ЦТ. Мінулым летам рэпетытары ставілі птушачкі ў бланках цэнтралізаванага тэставання рандомам — і ўсё роўна набіралі высокія балы. Але ці значыць гэта, што вышэйшая адукацыя ў нашай краіне — даступная?
Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага саюза студэнтаў (ESU) Гаар Гаванісян так не лічыць. Еўрарадыё абмеркавала з ёй, а таксама з актывісткай Задзіночання беларускіх студэнтаў Сашай Кузьміч найбольш праблемныя пункты беларускай вышэйшай адукацыі.
Новы Час: Здавалася б, у самай сацыяльнаарыентаванай дзяржаве не мусіць быць праблемаў з доступам да адукацыі. Але на практыцы Беларусь не выконвае сваіх абавязацельстваў гарантаваць роўны доступ да яе ўсіх груп насельніцтва, узятых пры далучэнні да Балонскага працэсу.
Здавалася б, у самай сацыяльнаарыентаванай дзяржаве не мусіць быць праблемаў з доступам да адукацыі. Але на практыцы Беларусь не выконвае сваіх абавязацельстваў гарантаваць роўны доступ да яе ўсіх груп насельніцтва, узятых пры далучэнні да Балонскага працэсу.
Беларусь упершыню ўзяла ўдзел у міжнародным даследаванні па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў — PISA. І "заняла" 38-е месца з 78. Сярод іншага даследаванне паказала, што беларускія вучні маюць ніжэйшы за сярэдні паказчык у галінах чытання, матэматыкі і прыродазнаўства, а беларускія настаўнікі занялі другое месца ззаду па ўзроўні кваліфікацыі.
Ці варта сур'ёзна ставіцца да вынікаў гэтага даследавання? Пра што сведчаць "занятыя" намі месцы па выніках PISA-2018? Ці гатовая беларуская адукацыя выправіць выяўленыя падчас даследавання хібы?
Прафэсар Уладзімер Дунаеў, сябра грамадзкага Балёнскага камітэту, тлумачыць, што савецкага засталося ў беларускай вышэйшай адукацыі, заяўляе, што сацыяльнай справядлівасьці ў гэтай сфэры ўсё меней, і паведамляе, што за мяжой колькасьць беларускіх студэнтаў прыблізна роўная колькасьці расейскіх.
Радыё Свабода: На юбілейнай канфэрэнцыі міністраў адукацыі краін Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, якая пройдзе 23–25 траўня ў Парыжы, яе ўдзельнікі разгледзяць, сярод іншых, і пытаньне аб выкананьні Беларусьсю «дарожнай мапы» Балёнскага працэсу.