Scholars At Risk абвясцілі прыём заявак на атрыманне дыстанцыйных стыпендый для даследчыкаў, якія вывучаюць, пішуць і / або выкладаюць пра акадэмічную свабоду або звязаныя з ёй каштоўнасці вышэйшай адукацыі. Праграма прызначана для забеспячэння стыпендыямі навуковых даследаванняў і падтрымкі прафесійнай супольнасці, у яе змест можа ўваходзіць: публікацыі артыкулаў, распрацоўка новых курсаў, правядзенне семінараў, прэзентацыя на канферэнцыі; альбо іншы ідэнтыфікаваны канчатковы прадукт. На працягу васьмімесячнай праграмы, з лістапада 2021 г. па чэрвень 2022 г., стыпендыяты завершаць прапанаваны імі праект і будуць удзельнічаць у штомесячных дыстанцыйных онлайн-семінарах.
У другой палове праграмы стыпендыяты павінны будуць падрыхтаваць і выступіць у на онлайн-імпрэзе з прамовай альбо прэзентацыяй сваёй працы на семінарах для супрацоўнікаў SAR, членаў сеткі і гасцей (пры неабходнасці з адпаведнымі сродкамі бяспекі). Стыпендыяты атрымаюць стыпендыю ў памеры 8000 долараў ЗША, прызначаную для пакрыцця выдаткаў на даследаванні, публікацыі альбо іншыя выдаткі. Акрамя таго, удзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з праграмамі SAR і наладзіць сувязь з экспертамі па пытаннях акадэмічнай свабоды.
На фоне драматических событий прошедшего года тема государственной образовательной политики воспринимается в этой специфической оптике. Но тем более важно понять как система представляет себе ответ на кризис доверия к ее основополагающим принципам. Перед нами проект Концепции развития системы образования Республики Беларусь до 2030 года, опубликованный на сайте Минобразования: Вполне ожидаемо, что наиболее острые проблемы остались за рамками обсуждения. Прикасаться к таким токсичным сюжетам как отношение к фундаментальным академическим ценностям слишком рискованно для авторов концепции, а про Болонские обязательства лучше вообще не вспоминать. Про них и не вспоминают. Ни в связи с ценностями, ни в связи с инструментами ЕПВО.
В частности, это касается и такого важнейшего принципа европейской образовательной политики как обеспечение равной доступности качественного высшего образования. Все стратегические документы, созданные в последние несколько лет в системе Минобра, подчеркнуто игнорируют эту проблему. Хотя поводов для тревоги более чем достаточно. Особенно наглядно социальное неравенство в доступе к высшему образованию продемонстрировали результаты PISA.
Партал University World News апублікаваў артыкул з нагоды сумеснай кампаніі Scholars At Risk, European Student Union і Europan University Administration. Мы прыводзім пераклад гэтага артыкула.
Scholars at Risk апублікавалі зварот да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць студэнтаў і выкладчыкаў, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Поўны тэкст можна прачытаць на англійскай мове, а ніжэй мы прыводзім пераклад некаторай часткі зварота:
Секция Scholars At Risk (SAR) в Италии по согласованию с Конференцией ректоров итальянских университетов (CRUI) подписала петицию в адрес руководства Беларуси, в которой выражается глубокая озабоченность по поводу наступления на академическое сообщество в стране.
19 лістапада адбылася штогадовая Канферэцыя Міністраў адукацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Хостам мерапрыемства была Італія, хоць гэта і была першая ў гісторыі анлайн Канферэнцыя.
Скразной тэмай мерапрыемства стала тэма акадэмічных свабод, што найперш было звязана з тым, што Беларусь як адна з краін-сябровак ЕПВА грэбуе гэтым паняццем. Адпаведную заяву зрабілі Су-старшыні BFUG (Велікабрытанія, Германія і Шатландыя):
"Еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі і яе 48 членаў неаднаразова ў міністэрскіх камюніке бралі на сябе абавязацельствы падтрымліваць і абараняць дэмакратычныя правы студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ пры рэалізацыі іх права на акадэмічную свабоду, без страху рэпрэсій.
Тое, што мы назіраем у Беларусі, - гэта грубае парушэнне правоў чалавека і агульных фундаментальных свабод і каштоўнасцяў. Нядаўнія напады, пераслед, запалохванні, затрыманні, штрафы, арышты і адлічэнне студэнтаў і выкладчыкаў з вышэйшых навучальных устаноў непрымальныя і не падлягаюць абмеркаванню.
Як су-старшыні міністраў вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі мы будзем рабіць гэтыя відавочныя парушэнні нашых фундаментальных каштоўнасцяў публічнымі, пакуль яны не скончацца. Студэнты, якія пакутуюць ад гэтых парушэнняў, могуць папрасіць стыпендыю, каб скончыць вучобу дзе-небудзь яшчэ ў ЕПВА.
Мы прапануем сваю падтрымку акадэмічнай супольнасці і ўладам Беларусі, каб дапамагчы ім выконваць нашыя агульныя каштоўнасці.
Мы падкрэсліваем абавязацельствы ЕПВА па садзейнічанні і гарантаванні нашых фундаментальных каштоўнасцяў, іх маніторынгу і ацэнцы парушэнняў у дачыненні да іх, а таксама прадстаўленні счарпальных справаздач за бліжэйшы перыяд працы 2021 - 2024 гг."
На гэтую заяву адрэагавала Міністэрства адукацыі Расійскай федэрацыі, назваўшы яе "палітычна матываванай".
У сваіх прамовах на Канферэнцыі Су-старшыні, а таксама некаторыя міністры шмат казалі пра акадэмічную свабоду і агульныя каштоўнасці, некаторыя наўпрост звярталі ўвагу на сітуацыю ў Беларусі. Акром гэтай тэмы, паднімаліся важная пытанні, якія абвастрыла пандэмія: дыстанцыйная адукацыя і сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі.
Еўрапейскі саюз студэнтаў (ESU) таксама зрабіў уласную заяву, у якой згадаў Беларусь:
"Пры тым, што ключавыя абавязацельствы і асноўныя каштоўнасці не заўсёды выконваюцца ў краінах ЕПВА, ЕСУ павінен зазначыць, што міністры павінны звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі, якая абвастраецца ў апошнія дні. Жорсткасць міліцыі, крымінальны пераслед і ўтрыманне пад вартай студэнтаў і навукоўцаў не могуць дапускацца дапускаць ані пры якіх абставінах у сям'і ЕПВА, і міністры павінны накіраваць рашучае пасланне, прапаноўваючы канкрэтную падтрымку і выступаючы ў знак салідарнасці з тымі, хто выступае за так неабходныя змены ў Беларусі."
Ігар Карпенка на выступленне не з'явіўся, замест яго тэкст звароту прачытала Ірына Старавойтава:
"З моманту далучэння Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў 2015 г. наша краіна ў супрацоўніцтве з Наблюдальнай групай па Балонскаму працэсу (BFUG) і еўрапейскімі калегамі прадэманстравала значную працу.
Асноўныя напрамкі рэфармавання нацыянальнай вышэйшай школы адпавядаюць агульнаеўрапейскім прынцыпам і крытэрыям і рэалізуюцца ў адпаведнасці з зацверджаным у 2018 годзе Стратэгічным планам дзеянняў па рэалізацыі асноўных задач развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі і інструментамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі."
З асноўным дакументам Канферэнцыі - Камюніке - можна пазнаёміцца па спасылцы. Таксама вось тут сабраныя ўсе дакументы канферэнцыі.
2 ноября Европейская ассоциация университетов (EUA) опубликовала заявление по ситуации в Беларуси. Приводим перевод полного текста.
На анлайн-сустрэчы ў Берліне 24-25 верасня су-старшыні BFUG прынялі Ноту па сітуацыі ў Беларусі. З тэкстам можна азнаёміцца тут, ніжэй прыводзім пераклад.