Выберыце сваю мову

Групай экспертаў Грамадскага Балонскага камітэта на аснове інфармацыі, прадстаўленай на сайтах беларускіх ВНУ ў Інтэрнэце былі вызначаны 25 паказчыкаў, якія адлюстроўваюць даступнасць online для абітурыентаў, студэнтаў і выкладчыкаў некаторых звестак аб ВНУ, у тым ліку аб акадэмічных свабодах або іх абмежаваннях. Паказчыкі былі згрупаваныя ў 6 крытэраў.


Для разліку рэйтынгу была распрацавана спецыяльная методыка. У гэтай, свайго роду вебаметрыцы, найбольш высокія паказчыкі прадэманстраваў, з прыкметным адрывам, Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт. Сярод тэхнічных ВНУ на першую пазіцыю выйшаў БДУІР (5 месца ў агульным рэйтінгу), сярод медыцынскіх — Гродзенскі ДМУ (3 месца). Геаграфічна размеркаванне рэйтынгаў досыць аднастайнае. У лідэрах — Гродзенская вобласць са сваімі трыма ВНУ. Мінск саступіў лідэрства, у першаю чаргу з-за невысокіх рэйтынгаў недзяржаўных ВНУ, лепшы сярод якіх (Мінскі Інстытут Кіравання) толькі на 28-м месцы.

Праведзены аналіз паказаў, што на сайтах большасці ВНУ няма інфармацыі пра змест адукацыі, то бок абітурыенты і іх бацькі не ведаюць, як правіла, што будуць вывучаць у выпадку паступлення на (улюбленую?) спецыяльнасць. Ды і самі выкладчыкі з цяжкасцю могуць растлумачыць змест навучальнага плана. Не вядома студэнтам, хто іх вучыць, паколькі старонкі выкладчыкаў – хутчэй выключэнне, чым правіла.

Мала звестак на сайтах аб вышэйшэйшых калегіяльных органах кіравання ВНУ. Складана знайсці палажэнне аб Савеце ВНУ, яго складзе, не публікуюцца яго рашэнні. Адсутнічае інфармацыя аб планах развіцця ВНУ і выніках іх выканання.

Поўны тэкст  па-руску:  Методика и результаты рейтинга транспарентности информации на сайтах вузов Беларуси