Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Беларусь – адна з нешматлікіх еўрапейскіх краін, якая не прыняла ніякіх мер па папярэджанні распаўсюду COVID-19. З сярэдзіны красавіка Студэнцкая абсерваторыя праводзіла апытанне пра правы студэнцтва і дыстанцыйную адукацыю, мэтай якога быў збор кейсаў і састаўленне ўяўлення пра сітуацыю.

Студэнцкая думка

Балонскі працэс улучае ў сябе трохузроўневую сістэму адукацыі, агульнае вымярэнне заліковых адзінак навучання (гэтак званыя крэдыты), спрыянне акадэмічнай мабільнасці ды самастойнасць універсітэтаў.

Наста Кахановіч, BELSAT

У беларускіх універсітэтах ёсць спецыяльнасці, на якія можна паступіць з мінімальнымі баламі за ЦТ. Мінулым летам рэпетытары ставілі птушачкі ў бланках цэнтралізаванага тэставання рандомам — і ўсё роўна набіралі высокія балы. Але ці значыць гэта, што вышэйшая адукацыя ў нашай краіне — даступная?

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага саюза студэнтаў (ESU) Гаар Гаванісян так не лічыць. Еўрарадыё абмеркавала з ёй, а таксама з актывісткай Задзіночання беларускіх студэнтаў Сашай Кузьміч найбольш праблемныя пункты беларускай вышэйшай адукацыі.

Павел Свярдлоў, Юлія Матузава, Еўрарадыё

Новы Час: Здавалася б, у самай сацыяльнаарыентаванай дзяржаве не мусіць быць праблемаў з доступам да адукацыі. Але на практыцы Беларусь не выконвае сваіх абавязацельстваў гарантаваць роўны доступ да яе ўсіх груп насельніцтва, узятых пры далучэнні да Балонскага працэсу.

Здавалася б, у самай сацыяльнаарыентаванай дзяржаве не мусіць быць праблемаў з доступам да адукацыі. Але на практыцы Беларусь не выконвае сваіх абавязацельстваў гарантаваць роўны доступ да яе ўсіх груп насельніцтва, узятых пры далучэнні да Балонскага працэсу.

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Беларусь упершыню ўзяла ўдзел у міжнародным даследаванні па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў — PISA. І "заняла" 38-е месца з 78. Сярод іншага даследаванне паказала, што беларускія вучні маюць ніжэйшы за сярэдні паказчык у галінах чытання, матэматыкі і прыродазнаўства, а беларускія настаўнікі занялі другое месца ззаду па ўзроўні кваліфікацыі.

Ці варта сур'ёзна ставіцца да вынікаў гэтага даследавання? Пра што сведчаць "занятыя" намі месцы па выніках PISA-2018? Ці гатовая беларуская адукацыя выправіць выяўленыя падчас даследавання хібы?

Паслухаць эфір Еўрарадыё са Зміцерам Лукашуком.

Прафэсар Уладзімер Дунаеў, сябра грамадзкага Балёнскага камітэту, тлумачыць, што савецкага засталося ў беларускай вышэйшай адукацыі, заяўляе, што сацыяльнай справядлівасьці ў гэтай сфэры ўсё меней, і паведамляе, што за мяжой колькасьць беларускіх студэнтаў прыблізна роўная колькасьці расейскіх.

Віталь Цыганкоў, Радыё Свабода

Радыё Свабода: На юбілейнай канфэрэнцыі міністраў адукацыі краін Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, якая пройдзе 23–25 траўня ў Парыжы, яе ўдзельнікі разгледзяць, сярод іншых, і пытаньне аб выкананьні Беларусьсю «дарожнай мапы» Балёнскага працэсу.