Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Пра нас

Інтэграцыя Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА) магла б стаць унікальным шанцам для рэфармавання нацыянальнай сістэмы адукацыі, яе інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі. Аднак беларускія ўлады не хаваюць свайго намеру абмежавацца, у лепшым выпадку, толькі касметычнымі зменамі, якія не закранаюць рэальных прычынаў нізкай эфектыўнасці беларускай вышэйшай школы. Тым больш, у планах урада няма намераў адмовіцца ад палітычнай інструменталізацыі вышэйшай адукацыі для пераследу апанентаў рэжыму. Удзел рэктараў беларускіх універсітэтаў у рэпрэсіях супраць студэнтаў і выкладчыкаў ужо прывяло да таго, што пяць кіраўнікоў беларускіх ВНУ патрапілі ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Гэта акалічнасць ставіць пад пытанне перспектывы хуткага ўступа нашай краіны ў Балонскі працэс. Але апроч недапушчальнай палітычнай інструменталізацыі вну на шляху да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі стаяць і іншыя заганы беларускай вышэйшай школы, якія відавочна супрацьпастаўляюць беларускую адукацыю фундаментальным каштоўнасцям і прынцыпам еўрапейскага акадэмічнага жыцця.

Хто мы

Прадстаўнікі экспертнай супольнасці і шэрагу грамадскіх арганізацый, якія прынялі рашэнне заснаваць Балонскі камітэт з мэтай выпрацоўкі для нашай краіны дарожнай карты інтэграцыі беларускай вышэйшай адукацыі ў Балонскі працэс. Заснаваны камітэт лічыць сваёй першачарговай задачай дамагчыся ўключэнні ў позву дня саміту 2012 гады нароўні з афіцыйным дакладам Міністэрства адукацыі РБ альтэрнатыўнага дакладу пра стан беларускай вышэйшай адукацыі. Камітэт спадзяецца, што саміт абумовіць уступ Беларусі ў Балонскі працэс правядзеннем шэрагу рэформаў і, першым чынам, адмовай ад выкарыстання вышэйшай школы ў якасці прылады палітычных рэпрэсій. Балонскі камітэт не з’яўляецца грамадскай арганізацыяй. Гэта грамадзянская ініцыятыва, якая абапіраецца на супрацоўніцтва зацікаўленых грамадскіх аб’яднанняў, экспертаў і прадстаўнікоў сацыяльных партнёраў беларускіх ВНУ дзеля рэальнага пераадолення ізаляцыі нашай сістэмы адукацыі ад Еўрапейскай адукацыйнай прасторы.

Місія

Грамадскі Балонскі камітэт гатовы спрыяць дыялогу ўсіх бакоў, зацікаўленых у далучэнні да ЕПВА. Мы гатовыя ўдзельнічаць у распрацоўцы праграмы рэформаў і маніторынгу стану беларускай вышэйшай адукацыі. Наш камітэт у выпадку пазітыўных змен бачыць сваю ролю ў тым, каб садзейнічаць аднаўленню даверу да беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі ў вачах партнёраў па ЕПВА. Мэты Мэтай камітэта з’яўляецца забеспячэнне шырокага грамадскага ўдзелу ў інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі беларускай вышэйшай школы. Камітэт мае намер скарыстацца зацікаўленасцю ўлад у далучэнні да Балонскага працэсу для таго, каб разам з іншымі сацыяльнымі партнёрамі вышэйшай школы заахвоціць беларускія ўлады пайсці на рэфармаванне вышэйшай адукацыі.

Сябры БК 

 
Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь»
 
МПГ «Студэнцкая Рада»
 
Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць»
 
«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў»
 
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»
 
«Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў»
 
Берасцейскае абласное маладзёжнае грамадскае
аб’яднанне «Дзедзіч»
 
Метадалагічная супольнасць «Агенцтва гуманітарных
тэхналогій»
 
Дыстынацыйная платформа
«Лятучы ўніверсітэт»
 
Альтэрнатыўная моладзевая платформа