Сёння павінен быў адбыцца чарговы прагляд «кіно ў пераходзе». Удзельнікі хацелі паглядзець дакументальны фільм пра вулічнага мастака Бэнксі ў пераходзе каля журфака БДУ. Аднак каля 20.40 удзельнікаў мерапрыемства зноў затрымала міліцыя. Каля 30 чалавек даставілі ў Маскоўскі РАУС.
На дадзены момант большасць удзельнікаў адпусцілі, у РАУС застаюцца адна з арганізатарак прагляду Настасся Долюшка і хлопец (імя пакуль невядомае).
Наша Ніва