Неабмежаваныя стыпендыі
Стыпендыя імя Алана і Барбары Фінберг — для нядаўніх выпускнікоў магістратуры ў галіне права, журналістыкі, міжнародных адносін або іншых адпаведных дысцыплін, а таксама бакалаўраў юрыдычных навук і тых, хто мае больш высокія вучоныя ступені ў іншых адпаведных дысцыплінах.
Двухгадовая стыпендыя імя Артура Кёніга (заснаваная ў 2010 годзе). Яна мае на мэце залучыць таленавітых людзей з эканамічна бедных слаёў або з супольнасцяў, дзе моцна парушаюцца правы чалавека, у рух абароны правоў чалавека. Запрашаюцца нядаўнія выпускнікі (на ўзроўні магістра або вышэй) у галіне права, журналістыкі, міжнародных адносін або іншых адпаведных даследаванняў, а таксама бакалаўры юрыдычных навук і тыя, хто мае больш высокія вучоныя ступені ў іншых адпаведных дысцыплінах.
Абмежаваныя стыпендыі (для выпускнікоў ВНУ ЗША)
Стыпендыя юрыдычнага факультэта Нью-Ёркскага ўніверсітэта ў Human Rights Watch — адкрыта толькі для выпускнікоў юрыдычнага факультэта Нью-Йоркскага ўніверсітэта 2013 года са ступенню доктара юрыспрудэнцыі.
Стыпендыя імя Леанарда Сандлера адкрытая толькі для нядаўніх выпускнікоў юрыдычнага факультэта Калумбійскага ўніверсітэта са ступенню доктара юрыспрудэнцыі.
Двухгадовая стыпендыя Ар'е Наера адкрытая для нядаўніх выпускнікоў юрыдычных школ ЗША ці заяўнікаў, якія скончаць юрыдычную школу ЗША ў чэрвені 2013 года. Удзельнікі працуюць адзін год у Human Rights Watch, дакументуючы праблемы з правамі чалавека ў Злучаных Штатах, а другі год — у Амерыканскім саюзе абароны грамадзянскіх свабод (ACLU). (Для больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, наведайце
www.hrw.org).
Апісанне працы:
Стыпендыяты, як правіла, працуюць поўны працоўны дзень у нью-ёркскім ці вашынгтонскім офісе арганізацыі Human Rights Watch або ў некаторых выпадках у іншым месцы. Атрымальнікі стыпендый Нью-Ёркскага ўніверсітэта, Сандлера і Фінберга працуюць у Human Rights Watch поўны працоўны дзень на працягу года; стыпендыі Артура Кёніга — поўны працоўны дзень на працягу двух гадоў; Ар'е Наера — поўны працоўны дзень на працягу аднаго года ў HRW і адзін год у ACLU.
Стыпендыяты сочаць за прагрэсам у галіне правоў чалавека ў розных краінах, праводзяць расследаванні на месцы, працуюць над дакладамі аб сітуацыі з правамі чалавека, а таксама ўдзельнічаюць у медыйных праграмах, накіраваных на агалошанне і скарачэнне парушэнняў правоў чалавека.
Ранейшыя стыпендыяты правялі навуковыя даследаванні і прапагандысцкую дзейнасць па разнастайных пытаннях у краінах ва ўсім свеце. Напрыклад, па такіх тэмах: крымінальнае заканадаўства аб паклёпніцтве ў Інданезіі; правы асоб з псіхічнымі расстройствамі ў Харватыі; цялесныя пакаранні дзяцей у сярэдніх школах ў ЗША; злоўжыванні ў дачыненні да хатніх работнікаў-мігрантаў у Кувейце; злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Паўднёвым Судане.
Патрабаванні:
Заяўнікі павінны прадэманстраваць добрую падрыхтоўку ў галіне міжнароднага заканадаўства па правах чалавека і імкнуцца да пабудовы кар'еры ў гэтай сферы. Таксама патрэбны даследніцкі вопыт, у тым ліку правядзення інтэрв'ю, у ідэале ў кантэксце даследаванняў па правах чалавека. Вельмі пажаданы практычны вопыт у галіне абароны правоў чалавека. Кандыдаты павінны мець выключныя аналітычныя здольнасці і выдатныя навыкі вусных і пісьмовых зносін на англійскай мове. Таксама вельмі пажаданае веданне ў дадатак да ангельскай іншай мовы для знаёмства з краінай або рэгіёнам, дзе адбываюцца сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека.
Прэтэндэнты павінны быць высока матываванымі і добра арганізаванымі, умець хутка і добра працаваць пад націскам, самастойна і ў камандзе, вырашаць некалькі задач адначасова, выконваць заданні ў сціслыя тэрміны. Падчас працы спатрэбяцца творчы падыход, ініцыятыва, настойлівасць і гнуткасць пры захаванні высокіх метадалагічных стандартаў HRW.
У залежнасці ад стыпендыі заяўнікі павінны быць нядаўнімі выпускнікамі у галіне права, журналістыкі, міжнародных адносін або іншых адпаведных дысцыплін, або павінны падаць доказы значнага супастаўнага, адпаведнага вопыту работы.
Стыпендыяльныя праграмы пачынаюцца ў верасні 2013 года.
Заработная плата і льготы:
зарплата стыпендыятаў на 2012-2013 гады складае $ 55.000, плюс льготы за кошт працадаўцы. Заработная плата на 2013-2014 гады цяпер пераглядаецца і можа быць павялічаная.
Тэрмін падачы заявак: 11 кастрычніка 2012 года.
Заяўнікі нясуць адказнасць за складанне
поўнага пакета дадаткаў, якія павінны ўключаць наступнае:
• суправаджальны ліст
• рэзюме
• два рэкамендацыйныя лісты
• неадрэдагаваны, неапублікаваны пісьмовы ўзор (не юрыдычных дакументаў, калі ласка)
• выпіска з атэстата ВНУ (заяўнікі на аднагадовыя праграмы павінны падаць выпіску з атэстата бакалаўра са спісам курсаў магістратуры)
• для заяўнікаў на стыпендыю Артура Кёніга ў дадатак да вышэйпералічанага — эсэ (не больш за 1000 слоў) з апісаннем аспектаў іх эканамічна неспрыяльнага жыцця, або як парушэнні правоў чалавека паўплывалі і працягваюць уплываць на іх жыццё.
Поўны пакет дакументаў (у тым ліку выпіскі і рэкамендацыі) на стыпендыі 2013-2014 гадоў павінен быць дасланы не пазней за 11 кастрычніка 2012 года. Заяўкі трэба накіроўваць па электроннай пошце, у адным лісце, пажадана адным PDF-файлам (ці ў выглядзе асобных PDF-файлаў) на старонцы стыпендый hrw.org, пазначыўшы назву стыпендыі ў тэме ліста.
Кандыдаты павінны мець магчымасць прайсці сумоўе ў Нью-Ёрку з канца лістапада да сярэдзіны снежня 2012 года.
Больш падрабязная інфармацыя на сайце
www.hrw.orgНеограниченные стипендии
Стипендия имени Алана и Барбары Финберг — для недавних выпускников магистратуры в сфере права, журналистики, международных отношений или других соответствующих дисциплин, а также бакалавров юридических наук и тех, кто имеет более высокие ученые степени в других соответствующих дисциплинах.
Двухлетняя стипендия имени Артура Кёнига (основанная в 2010 году). Её основная цель: вовлечение талантливых людей из экономически бедных слоев или сообществ, где часто нарушаются права человека, в движении защиты прав человека. Приглашаются недавние выпускники (на уровне магистра или выше) в сфере права, журналистики, международных отношений или других соответствующих исследований, а также бакалавры юридических наук и те, кто имеет более высокие ученые степени в других соответствующих дисциплинах.
Ограниченные стипендии (для выпускников ВУЗов США)
Стипендия юридического факультета Нью-Йоркского университета в Human Rights Watch — открыта только для выпускников юридического факультета Нью-Йоркского университета 2013 года со степенью доктора юриспруденции.
Стипендия имени Леонардо Сандлера открыта только для недавних выпускников юридического факультета Колумбийского университета со степенью доктора юриспруденции.
Двухлетняя стипендия Арье Найера открыта для недавних выпускников юридических школ США или заявителей, которые закончат юридическую школу США в июне 2013 года. Участники работают один год в Human Rights Watch, документируя проблемы из правами человека в Соединенных Штатах, а второй год — в Американском союзе защиты гражданских свобод (ACLU). (Для более подробной информации, пожалуйста, навестите
www.hrw.org).
Описание работы:
Стипендиаты, как правило, работают полный рабочий день в нью-йоркском или вашингтонском офисе организации Human Rights Watch или в некоторых случаях в другом месте. Получатели стипендий Нью-Йоркского университета, Сандлера и Финберга работают в Human Rights Watch полный рабочий день в течение года; стипендии Артура Кёнига — полный рабочий день в течение двух лет; Арье Найера — полный рабочий день в течение одного года в HRW и один год в ACLU.
Стипендиаты следят за прогрессом в сфере прав человека в разных странах, проводят расследования на месте, работают над докладами о ситуации с правами человека, а также участвуют в медийных программах, направленных на озувучивание и сокращение случаев нарушений прав человека.
Прежние стипендиаты провели научные исследования и пропагандистскую деятельность по разнообразным вопросам в странах по всему миру. Например, по следующим темам: криминальное законодательство о клевета в Индонезии; права людей с психическими расстройствами в Хорватии; телесные наказания детей в средних школах в США; злоупотребления в отношении домашних работников-мигрантов в Кувейте; злоупотребления в системе криминального правосудия в Южном Судане.
Требования:
Заявители должны продемонстрировать хорошую подготовку в сфере международного законодательства по правам человека и стремиться к построению карьеры в этой сфере. Также требуется исследовательский опыт, в том числе в проведении интервью, в идеале в контексте исследований по правам человека. Очень желательный практический опыт в сфере защиты прав человека. Кандидаты должны иметь исключительные аналитические способности и отличные навыки устных и письменных взаимоотношений на английском языке. Также очень желательное знание, кроме английского языка, другого языка для знакомства со страной или регионом, где происходят серьезные нарушения прав человека.
Претенденты должны быть высоко мотивированными и хорошо организованными, уметь быстро и хорошо работать под давлением, самостоятельно и в команде, решать несколько задач одновременно, исполнять задания в краткие сроки. Во время работы пригодятся творческий подход, инициатива, настойчивость и гибкость при сохранении высоких методологических стандартов HRW.
В зависимости от стипендии заявители должны быть недавними выпускниками в сфере права, журналистики, международных отношений или других соответствующих дисциплин, или должны предоставить доказательства значительного сопоставимого, соответствующего опыта работы.
Стипендиальные программы начинаются в сентябре 2013 года.
Заработная плата и льготы:
зарплата стипендиатов на 2012-2013 годы составляет $ 55.000, плюс льготы за счет работодателя. Заработная плата на 2013-2014 годы сейчас пересматривается и может быть увеличена.
Срок подачи заявок: 11 октября 2012 года.
Заявители несут ответственность за подготовку
полного пакета приложений, который должен включать следующее:
• сопроводительный лист
• резюме
• два рекомендательных письма
• неотредактированный, неопубликованный письменный узор (не юридических документов, пожалуйста)
• выписка из аттестата ВУЗа (заявители на однолетние программы должны подавать выписку из аттестата бакалавра со списком курсов магистратуры)
• для заявителей на стипендию Артура Кёнига вдобавок к вышеперечисленному — эссе (не более 1000 слов) с описанием аспектов их экономически неблагоприятной жизни, или как нарушения прав человека повлияли и продолжают влиять на их жизнь.
Полный пакет документов (в том числе выписки и рекомендации) на стипендии 2013-2014 года должен быть отослан не позже за 11 октября 2012 года. Заявки надо направлять по электронной почте, в одном листе, желательно одним PDF-файлом (или в виде отдельных PDF-файлов) на странице стипендий hrw.org, указав название стипендии в теме листа.
Кандидаты должны иметь возможность пройти собеседование в Нью-Йорке с конца ноября до середине декабря 2012 года.
Более подробная информация на сайте
www.hrw.org