На анлайн-сустрэчы ў Берліне 24-25 верасня су-старшыні BFUG прынялі Ноту па сітуацыі ў Беларусі. З тэкстам можна азнаёміцца тут, ніжэй прыводзім пераклад.
"Мы глыбока занепакоеныя агульнай сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і яе пагаршэннем пасля нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў.
Еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі і яе 48 членаў у міністэрскіх камюніке неаднаразова бралі на сябе абавязацельствы падтрымліваць і абараняць дэмакратычныя правы студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ ў рэалізацыі іх права на акадэмічную свабоду, не баючыся рэпрэсій.
Тое, што мы назіраем у Беларусі, - гэта грубае парушэнне правоў чалавека і агульных асноўных свабод і каштоўнасцяў. Нядаўнія напады, пераслед, запалохванне, затрыманні, штрафы, арышты, адлічэнне студэнтаў і звальненне выкладчыкаў з ВНУ непрымальныя і не падлягаюць абмеркаванню.
Як сустаршыні, якія прадстаўляюць Вялікабрытанію, Вялікабрытанію (Шатландыю) і Германію, мы будзем паднімаць і абмяркоўваць гэтыя відавочныя парушэнні нашых асноўных каштоўнасцяў з 48 міністрамі, прысутнымі падчас чарговай канферэнцыі міністраў 19 лістапада 2020 г.
Мы падкрэсліваем абавязацельствы ЕПВА па садзейнічанні і гарантаванні нашых асноўных каштоўнасцяў, іх маніторынгу і ацэнцы парушэнняў у дачыненні да іх, і прадстаўленні счарпальных справаздач у бліжэйшы перыяд працы 2021 - 2024 гг."
BFUG таксама зрабіла справаздачу пра сітуацыю ў Беларусі, поўны тэкст даступны па спасылцы (на англійскай мове).