Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

13 красавіка міністр адукацыі Ўкраіны Сяргей Шкарлет у сваім тэлеграм-канале апублікаваў навіну пра выключэнне Расіі і Беларусі з Балонскага працэсу. На самой справе казаць пра гэта зарана.

Дакумент, на які спасылаецца міністр, называецца "Заява поўных і кансультацыйных сяброў BFUG адносна наступстваў расійскага ўварвання ва Ўкраіну", то бок мае статус пазіцыі, агучанай краінамі- і арганізацыямі-сябрамі BFUG. Пры гэтым, не ўсе краіны значацца ў падпісантах заявы: бракуе подпісаў Арменіі, Азербайджану, Малдовы, Вугоршыны і некаторых іншых краін.

Згодна з правіламі EHEA, для прыняцця новых сяброў ў Балонскі працэс неабходна рашэнне Міністэрскай канферэнцыі, прынятае кансэнсусам. Працэдура ж выключэння не прадугледжваецца зусім. І нават калі магчыма стварэнне спецыяльнага механізма (так, напрыклад, было з Дарожнай мапай Балонскага працэсу для Беларусі, стаўшай прэцэдэнтам ўмоўнага прыняцця краіны), то сама канферэнцыя плануецца толькі на 2023 год.

Такім чынам, працэдуру адносна Беларусі і Расіі на ўзроўні EHEA яшчэ толькі прадстаіць стварыць.

Што тычыцца самога зместу мер, то з імі таксама не ўсё відавочна. У дакуменце сказана пра прыпыненне права прадстаўніцтва - што пад гэтым разумеецца, пакуль цяжка сказаць. Гэта можа быць і поўнае захаванне ўсіх інстытутаў пры спыненні ўдзелу ў дзейнасці ўласна BFUG і рабочых груп, і частковае выключэнне з рознага кшталту праграм (то бок, ВНУ не змогуць прымаць удзел у грантавых праграмах, а студэнты/кі і выкладчыкі/цы - змогуць выяжджаць на навучанне і канферэнцыі).

Так жа пакуль няясны і статус Беларусі. Беларусь прама не ўзгадана ў дакуменце, але недвухсэнсоўна разумеецца пад "іншымі краінамі, якія падтрымліваюць вайсковую агрэсію Расіі" (гэта нам пацвердзілі ў ЭСУ). Але, калі ў справаздачы АБСЕ ад 13.04 сапраўды кажуць, што Беларусь не мае статуса ко-агрэсара з 01.04, то тое, што яе дакрануцца распрацаваныя пазьней меры, ужо недакладна.

Таму дакладна зарана казаць пра тое, што Беларусь будзе выключана з Балонскага працэсу. Гэты дакумент - сігнал аб недапушчальнасці такіх дзеянняў, але еўрапейская сям'я не спяшаецца разрываць усе сувязі з Беларуссю і Расіяй. Уся палната прадпрынятых мер будзе зразумелая пазьней, калі краіны-ініцыятары прапануюць дакладны механізм і будзе вызначана, як ён будзе прымяняцца. З улікам некаторай непаваротнілвасці бюракратычнай машыны, хутчэй за ўсё, найбольш адчувальны адказ на свае дзеянні Беларусь адчуе з боку канкрэтных ВНУ і праграм-партнёраў.