Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

У дадзеным артыкуле мы прааналізуем вартасці і недахопы нацыянальнай сістэмыстудэнцкага самакіравання ў Беларусі (далей по тэксту – ССК). У яго аснове ляжыць шматгадовы досвед асабістага ўделу ў студэнцкім самакіраванні юрыдычнага факультэту БДУ (2000-2005 гг.), а таксама супрацоўніцтва з некалькімі пакаленнямі лідэраў ССК Беларусі, якія прымалі ўдзел у семінарах і канферэнцыях з 2009 па 2012 гады, арганізаваных пад маім аўтара і прысвечаныя студэнцкаму самакіраванню. Для большасці зробленых тут высноў падмуркам з’яўляюцца звесткі апытання, якое праводзілася ў дадзены перыяд сярод прадстаўнікоў ССК усіх грамадзянскіх ВНУ Беларусі.


У дадзеным атыкуле аналізуюцца наступныя бакі: 1) выхад ССК на студэнцкую аўдыторыю, 2) пазнавальнасць органаў студэнцкага самакіравання (далей па тэксту – ОСС) студэнтамі, 3) сістэмнасць дзейнасці, 4) камунікацыя, 5) людскія рэсурсы, 6) досвед і веды, інфарміраванасць членаў ОСС, 7) асобасны патэнцыял удзельнікаў ОСС, 8) фінансы.

b

1. Выхад ССК на студэнцкую аўдыторыю. ОСС маюць непасрэдны доступ да большасці студэнтаў дзённай формы навучання, але не дасягаюць навучэнцаў на завочным аддзяленні. Яны ахопліваюць студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах за кошт наяўнасці студэнцкіх радаў інтэрната. Фактычна, студэнт, які жыве ў інтэрнаце, трапляе ў сферу ўпыву адначасова 2-3 органаў ССК: студэнцкая рада інтэрнату, студэнцкая рада факультэту (калі маецца) і прафсаюзнае бюро факультэту. Такім чынам, ахоп студэнцкай аудыторыі можна аднесці да моцных бакоў сістэмы ССК у Беларусі.

b2

2. Пазнавальнасць, у сэнсе дасведчанасці студэнтаў аб існаванні ССК і аб яго працы ў навучальнай установе.Даследаванне, якое праводзілася намі з 2009 да 2012 гг. паказала, што ўсяго 58,33% студэнтаў дзённай формы навучаня ўвогуле цікавяцца жыццём універсітэта, факультэта ці інтэрната. Нажаль, прамога пытання аб вядомасці ССК сярод студэнтаў у анкетах не ставілася, але тут на дапамогу прыходзіць сацыяльная сетка “ВКонтакте”, уключанасць у якую сярод беларускіх студэнтаў дзённай формы навучання па нашых прыблізных дадзеных складае 70-80%. Сродкамі рэкламнага таркетынга (інструмент даступны па адрасу https://vk.com/ads) мы вызначылі, што ў групы студэнцкіх радаў Беларусі ўваходзіць крыху больш за 65 800 чал. Гэта зусім не азначае іх удзел у ОСС, але сведчыць аб відавочным інтарэсе да грамадскага жыцця ўстановы адукацыі. Як мінімум, для 65 800 студэнаў ОСС іх навучальнай установы з’яўляюцца пазнавальнымі структурамі. У дадзеным выпадку нам бракуе звестак, каб аднесці дадзены паказчык да вартасцей ці недахопаў: не зразумела, з чым параўноўваць, не ўстаноўлены крытэрыі адзнакі.

b3

3. Сістэмнасць дзейнасці ОСС.

Студэнцкае самакіраванне па дадзенаму крытэрыю выгадна адрозніваецца ад арганізацый трэцяга сектару і стаіць на ўзроўні дзяржаўна-грамадскіх арганізацый. З-за таго, што нават у тых навучальных установах, дзе ідэя студэнцкага самакіравання не знайшла падтрымкі сярод студэнтаў, намінальныя структуры ССК былі створаны “зверху” у 2011-2012 гг., сістэма ССК у беларускіх ВНУ выглядае зграбнай і паўсюднай. Нажаль, яна не напоўнена зместам, то бок працай па прадстаўніцтву студэнтаў і ўдзелам у кіраванні навучальнай установай, але органы існуюць, пратаколы складаюцца, студэнты носяць званне “старшыня” альбо “член студэнцкай рады факультэта” і г. д. Як і ў мінулым выпадку, мы не можам ацаніць дадзены крытэрый ні негатыўна, ні пазітыўна.

b4

4. Узровень камунікацыі.

Камунікацыя членаў студэнцкіх радаў і прафсаюзных арганізацый ажыццяўляецца праз сацыяльную сетку”Вкантакце”: ствараюцца суполкі,

публічныя старонкі і падзеі, якія выконваюць мабілізацыйную і інфармацыйную функцыю. Для ўнутранай камунікацыі члены ОСС выкарыстоўваюць акрамя асабістых сустрэч і фармальных паседжанняў яшчэ і дыялогі “ВКонтакте”, email-ы, іншыя сродкі. Прыклады выкарыстання больш абароненых формаў камунікацыі, такіх як skype, закрытых Google-суполак ОСС надзвычай рэдкія. Тым не менш, сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі забяспечваюць ОСС перагу над іншымі кампанентамі вышэйшай адукацыі Беларусі.

b5

5. Людскія рэсурсы.

Нажаль, у нас пакуль не атрымалася падлічыць, колькі студэнтаў уваходзіць у ОСС, але вядома, што ў студэнцкую раду факультэта ўваходзіць ад 12 да 16 чалавек, у прафбюро факультэтаў – 10-14 чалавек. Статыстыка па ўдзельнікам ССК у Беларусі не вядзецца і казаць аб далучэнні да слабога ці моцнага боку зрабіць не прадстаўляецца магчымым.

6. Досвед і веды, інфармаванасць членаў ОСС.

Нажаль, удзельнікі студэнцкага самакіравання не валодаюць дастатковымі ведамі і досведам для таго, каб эфектыўна рэфармаваць сістэму ССК у сваіх ВНУ, не кажучы ўжо аб нацыянальным узроўні. Яны не валодаюць дастатковым жыццёвым досведам, таксама маюць малы досвед працы і зносін у вытворчым альбо навуковым калектыве, не маюць уяўлення аб “правілах гульні” у бюджэтных арганізацыях, да якіх адносяцца ўніверсітэты. Таму ім складана даюцца перамовы з адміністрацыяй ВНУ і факультэтаў. Зместавая частка прапаноў прадстаўнікоў ССК таксама кульгае: без глыбокага разумення прычын пасіўнасці беларускага студэнцтва, без аналізу інтарэсаў бакоў, без уяўлення аб замежным досведзе (напрыклад, Украіны) прапановы студэнцкіх лідараў прымітыўныя: яны прапаноўваюць даць ім больш паўнамоцтваў, але не ведаюць, якіх менавіта і як яны будуць імі карыстацца; яны прапаноўваюць праводзіць навучанне студэнтаў і студэнцкіх актывістаў, але ніякі трэнінг не навучыць студэнтаў актыўнасці, ініцыятыўнасці (гэта можа зрабіць толькі пазітыўны прыклад), яны прапаноўваюць прыбраць розныя студэнцкія арганізацыі (прафсаюз і студрады), каб замяніць іх адной, не ўсведамляючы, што парушаць баланс сіл і пазбавяць ВНУ канкурэнцыі паміж студэнцкімі арганізацыямі, якой яму і так не хапае.

Часцей за ўсё ў студэнцкія рады выбіраюцца студэнты 2-3 курсаў і іх актыўнасць цягнецца да 5 курса, калі галоўнымі становяцца клопаты аб працаўладкаванні, жыллі, сям’і ды іншых “дарослых” клопатах. Такім чынам, сярэдні перыяд актыўнай працы ў ССК складае 2-3 гады, то бок перыяд ратацыі непрацяглы. Лідары, якія толькі прывыклі да пасадаў старшыняў студэнцкіх радаў і прафбюро, упарадкавалі працу гэтых органаў, сабралі каманду аднадумцаў, сыходзяць з сваіх пасад, выносячы з сабой веды і досвед. У некаторых выпадках ім атрымліваецца укараніць пазітыўныя традыцыі і эфектыўныя практыкі ССК, падрыхтаваць новую генерацыю лідэраў, забяспечыць пераемнасць і пакінуць пасля сябе дзейсныя арганізацыі. Такія студэнцкія лідары вартыя павагі: у свае 22-23 гады яны адолелі задачу, якую часцей за ўсё не ў стане вырашыць сыходзячы на пенсію дырэктар альбо ідучы на павышэнне кіраўнік дзяржаўнага органа.

Новавыбраныя ў ОСС студэнты амаль не ведаюць прынцыпаў працы і прызначэнне дадзеных органаў. Існуючыя палажэнні аб студэнцкіх радах перадаюць юрыдычную складаючую, але не місісю ОСС. Літаратура па ССК нешматлікая і часцей за ўсё маральна састарэла: большая яе частка датавана другой паловай 1980-х гг. мінулага стагоддзя, калі студэнцкае самакіраванне яшчэ толькі ўкаранялася ў савецкія ВНУ для “дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі СССР”. Актывісты “вучацца” студэнцкаму самакіраванню, назіраючы за старэйшымі хлопцамі і дзяўчатамі, каб паўтараць тое, што робяць яны. Толькі з 2010 г. у іх з’явілася рэальная магчымасць пазнаёміцца з досведам ССК іншых краін, а таксама практыкамі перадавых органаў ССК Беларусі. Намі былі арганізаваны міжнародныя і рэспубліканскія семінары, канферэнцыі, на якія мы запрашалі прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання з Украіны, Германіі, Літвы, Нарвегіі, Расіі,іншых краін. Мы праводзілі шматлікія семінары ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Гародні, прыцягвалі на іх актывістаў рэгіянальных і сталічных ВНУ, прыватных і дзяржаўных інстытутаў, як толькі што выбраных у ССК першакурснікаў, так і паспяховых, таленавітых і агульнапрызнаных універсітэцкіх лідэраў. У атмасферы адкрытых дыскусій, ралявых гульняў, форум-тэатраў, энэрджайзераў і прэзентацый-лекцый студэнты ўсведамлялі, 1) што існуюць студэнцкія рады, якія паспяхова выконваюць сваю місію нават у існуючых умовах, 2) што досвед Беларусі можа быць карысны для студэнтаў з іншых краін, а іх досвед, у сваю чаргу, можа быць карысным прыкладам, як трэба альбо як нельга рэфармаваць сістэму студэнцкага самакіравання, 3) што сітуацыю з студэнцкім самакіраваннем магчыма змяніць простым студэнтам тут і зараз, і самае галоўнае, каб яны адчулі сябе гаспадарамі на гэтых мерапрыемствах, то бок імі не прапагандаваўся той ці іншу пункт гледжання, практыка той ці іншай краіны, яны маглі свабодна казаць “у нас у студсамакіраванні ўсё добра” ці “усё дрэнна”, ім прадстаўлялася права самім вырашаць, што рабіць, а чаго не рабіць. Нягледзячы на гэтую  “бескарыснасць” семінараў, студэнты, якія прайшлі іх, адчулі смак поспеху дзякуючы паспяховым лідэрам ССК з іншых ВНУ і на працягу некалькіх месяцаў ці года дасягнулі ў сваіх студэнцкіх арганізацыях значнага поспеху: сталі праводзіць форум-тэатры на вострыя тэмы, арганізоўваць школы для студэнтаў, укараняць лепшыя замежныя практыкі, там дзе была такая магчымасць, а самі хутка аказаліся на пасадах кіраўнікоў дадзеных ОСС. Іх кампетэнтнасць вырасла настолькі, што іх прасілі заняць кіраўнічыя пасады студэнты, а часам і самі адміністрацыі факультэтаў. Яшчэ адным вынікам гэтага працэса стала ідэя стварэння студэнцкай асацыяцыі,якая б спрыяла студэнцкаму самакіраванню на нацыянальным узроўні. Як след, дадзенае аб’яднанне атрымала назву “Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання”.

Агулам яшчэ рана казаць аб тым, што удзельнікі ОСС Беларусі дасягнулі канкурэнтнага ўзроўню па крытэрам кампетэнтнасці ў сферы ССК і вышэйшай адукацыі, хаця і значны прагрэс быў зроблены ў 2012 г. разам з ініцыяваннем першай у Беларусі асацыяцыі студэнцкага самакіравання.

b6

7) Асобасны патэнцыял удзельнікаў ОСС.У здольнасцях і асобасных якасцях удзельнікаў студэнцкага самакіравання хаваецца самы вялікі рэсурс ССК. На фоне ў асноўным пасіўнай і безініцыятыўнай масы студэнтаў вылучаюцца энергічныя, славалюбівыя і дзейсныя маладыя людзі. Іх колькасць вагаецца ад 1 да 5 чалавек на акадэмічную групу (20-22 чал.). Яны знаходзяць у ССК магчымасць самарэалізавацца як лідарам і самасцвердзіцца як значным членам грамадства. Дасягаючы ключавых пасад у ССК, робячы грамадскую працу, арганізуючы на валанцёрскіх пачатках мерапрыемствы, паездкі, вырашаючы праблемныя сітуацыі ў інтэрнаце і на факультэце, выконваючы некаторыя распарадчыя функцыі (разгляд спраў аб дысцыплінарных спагнаннях, размеркаванне месцаў у інтэрнаце і прэмій за грамадскую актыўнасць), яны сцвярджаюць уласную значнасць у грамадстве.

Лідарскі патэнцыял студэнцкага актыву значны. Студэнцкія актывісты звычайна не баяцца публічных выступленняў, маюць добрую паспяховасць у вучобе, таленавітыя, захапляюцца рознымі хоббі, неабыякавыя да палітычных і сацыяльных працэсаў у краіне, хаця і выконваюць укаранёныя адміністрацыямі ў студэнцкія асяродкі ўмову “трымацца па-за палітыкай”. У студэнцкім асяродку яны часцей за ўсё выступаюць “лідарамі меркаванняў”. На іх сыходзяцца інфармацыйныя патокі з боку студэнтаў, выкладчыкаў і адміністрацыі факультэта, ВНУ, інтэрната. З дапамогай удзельнікаў ССК адміністрацыя ВНУ даносіць інфармацыю аб студэнцкіх мерапрыемствах, раскладах заняткаў, сустрэчах, размеркаванні і іншым. З іншага боку, з дапамогай стараст, прафаргаў, членаў студрадаў і прафбюро студэнты вырашаюць праблемы ў вучэбным працэсе, жыллёва-бытавой сферы. У большасці выпадкаў менавіта яны вядуць публічныя старонкі і групы сваіх ВНУ ў сацыяльных сетках (Вкантакце, Facebook, Twitter).

Такім чынам, можна сцвярджаць, што асобасныя характарыстыкі удзельнікаў ОСС з’яўляюцца моцным бокам ССК у Беларусі.

b7

8) Фінансы.Пад час згаданага намі апытання на пытанне “Ці дастаткова студэнцкаму самакіраванню сродкаў?” 83,87% удзельнікаў студэнцкага самакіравання Беларусі адказалі “не”. Крыніцы фінансавання ОСС названы розныя, але ў асноўным імі з’яўляюцца 1) адміністрацыя ВНУ 2) прафсаюз і 3) БРСМ. Часцей за ўсё, названыя суб’екты выступаюць фундатарамі прызоў пад мерапрыемствы, а таксама пакрываюць выдаткі на раздрукоўку і арэнду залаў для правядзення забаўляльных мерапрыемстваў.

ОСС, якія не маюць статуса юрыдычных асоб, як і грамадскія арганізацыі, пазбаўлены легальных магчымасцей для прыцягнення фундатарскай падтрымкі, атрымання ахвяраванняў і ўзносаў, а таксама паступленняў ад праведзеных мерапрыемстваў. Як вынік, крыніцы фінансавання зводзяцца да прафсаюзнага камітэту, адміністрацыі ВНУ і БРСМ. Ёсць спосабы прыцягваць у якасці фундатараў мерапрыемстваў прыватныя кампаніі, арганізоўваць збіранне сродкаў сярод студэнтаў, але іх выкарыстоўваюць толькі перадавыя студрады і пакуль невядомыя асноўнай масе студэнцкага актыву. Фінансавая залежнасць абумоўлівае залежнасць арганізацыйную. Такім чынам, ССК у Беларусі фінансава залежыць ад адміністрацый і дзяржаўна-грамадскіх арганізацый, што з’яўляецца яго слабым бокам.

Падводзячы вынікі дадзенага аналіза, варта адзначыць, што моцнымі бакамі ССК у Беларусі з’яўляецца, па-першае шырокі выхад на студэнцкую аўдыторыю, па-другое наладжанасць сістэмы камунікацыі, па-трэцяе высокі чалавечы патэнцыял і асабістыя якасці удзельнікаў ОСС. Да слабых унутраных бакоў ССК можна аднесці, па-першае, нізкую сістэмнасць дзейнасці органаў ОСС, якая абумоўлена адсутнасцю стратэгіі развіцця, па-другое, адсутнасцю дастатковага досведу і ведаў для правядзення пераўтварэнняў сіламі студэнтаў (прычына – праблема пераемнасці і непрацяглы перыяд ратацыі), па-трэцяе фінансавая залежнасць ОСС.

b8

Для ўмацавання моцных бакоў і нейтралізацыі ўплыву слабых, мы можам дзейнічаць у наступных накірунках: 1) каардынаванне працы органаў студэнцкага самакіравання розных беларускіх універсітэтаў праз мерапрыемствы па іх згуртаванню і абмену інфармацыяй; 2) садзейнічанне рэалізацыі творчага і навуковага патэнцыялу студэнтаў; 3) стварэнне ўмоў для ўкаранення студэнцкіх ініцыятыў і праектаў у вучэбны працэс; 4) распрацоўка і стварэнне навучальных праграм для паляпшэння лідарскіх якасцей, асобаснага росту, эфектыўнай камунікацыі для кіраўнікоў студэнцкіх арганізацый; 5) узаемадзейнічанне з замежнымі адукацыйнымі, навуковымі і культурнымі цэнтрамі, студэнцкімі і іншымі моладзевымі арганізацыямі; 6) стварэнне агульнага для студэнцкага самакіравання Рэспублікі Беларусь інфармацыйнага рэсурса; 7) фарміраванне вобразу студэнцкага самакіравання як неад’емнага атрыбуту паспяховага развіцця беларускага грамадства; 8) спрыянне навуковаму вывучэнню розных аспектаў студэнцкага самакіравання; 9) умацаванне фінансавай незалежнасці ОСС. Усе пералічаныя мэты мае на ўвазе першая ў Беларусі асацыяцыя студэнцкага самакіравання БАСС.

(с) Сяргей Варанкевіч, 2013 г. Адмыслова для зборніка навуковых і публіцыстычных прац “Феномен студэнцкага самакіравання”.

Аб аўтары: С.А. Варанкевіч – удзельнік студэнцкага самакіравання БДУ (2000-2005 гг.), выкладчык юрыдычнага факультэта (2007-2008 гг.), старшыня РГМА “Грамадзянскі форум” (2000-2012 гг.), старшыня Братэрства арганізацый студэнцкага самакіравання (2012-2013 гг.), намеснік старшыні РГА “БАСС” (з 2013 г.), трэнер нефармальнай адукацыі, аўтар шэрага артыкулаў, эксперт у галіне логіка-структурнага падыходу (LFA), выкладчык аўтарскага курса “Комплексны інтэрнэт-маркетынг”.

Пераклаў: Дзмітрый Варнашоў