КК БНП выказвае занепакоенасцьімкліва нарастаючай апошнім часам праблемы даступнасці адукацыі ў Беларусі. Асабліва, гэта тычацца даступнасці адукацыі для сацыяльна неабароненых групбеларускага насельніцтва пры практычна поўным выключэнні гэтай важнай тэмы з дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі.
У сувязі з гэтым быў падрыхтаваны тэкст звароту, які будзе накіраваны ў Савет Міністраўі Адміністрацыю Прэзідэнтаз заклікам умяшацца ў імкліва нарастаючыя апошнім часам праблемы даступнасці адукацыі ў Беларусі.
Прапануем рэкамендацыi прашэдшай у Мiнску 23-24 верасня 2016г. міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы: роля грамадзянскай супольнасці ў імплементацыі Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі». Удзельнiкi канферэнцыi зацвердзiлi рэкамендацыi i пастанавiлi падтрымаць распрацаваныя Грамадскiм Белонскiм камiтэтам прапановы па зменах у Кодэкс аб адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова” і Грамадскі Балонскі камітэт прапаноўваюць вашай увазе беларускамоўны зборнік “Нарматыўныя дакументы Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі”.
Тэксты, прадстаўленыя ў зборніку адлюстроўваюць найважнейшыя этапы станаўлення ПВА, падрабязна раскрываюць змест стандартаў і працэдур забеспячэння якасці адукацыі, правілы афармлення дадатку да дыплому, сутнасці і метадаў студэнтацэтраванага навучання.
Зборнік уключае таксама гласарый базавых тэрмінаў балонскага працэсу.
Матэрыялы прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў і пашырэння праз адкрытыя інтэрнэт-рэсурсы, лакальныя і сацыяльныя сеткі.
Спампаваць зборнік можна ТУТ (PDF)