За што і як караюць выкладчыкаў беларускіх універсітэтатаў? Хто замоўца , а хто выканаўца палітычнага пераследу, звальненняў, дысцыплінарных спагнанняў? Якія парушэнні акадэмічных свабод здзяйсняюцца ў адносінах да выкладчыкаў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні - ў матэрыялах чарговага даследвання Балонскага камітэту.
Гісторыі людзей, прадстаўленыя ў галерэі – пра самых розных асоб. Але ўсе яны адлюстроўваюць праблемы звязаныя з акадэмічнай свабодай і гэтыя праблемы актуальны для кожнага ўніверсітэта Беларусі.
Большасць герояў – Ігар Кузьмініч, Вячаслаў Швед, Ігар Чарнякевіч, Святлана Куль-Сільвестарава, Іна Соркіна і іншыя — з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Сітуацыя менавіта вакол гэтага ўніверсітэта выклікала найбольшы рэзананс як у Беларусі так і за яе межамі.
Грамадскі Балонскі камітэт на працягу апошніх гадоў збірае факты парушэння акадэмічных правоўБеларусі сыходзячы з рэкамендацый UNESCO у галіне адукацыі, згодна з якімі паняцце “акадэмічныя свабоды”, адносна выкладчыкаў, прадугледжвае:
- свабоду навучання і дыскусій;
- свабоду правядзення даследванняў і распаўсюджвання іх вынікаў;
- свабоду выказваннях адносна сістэмы інстытуцый дзе працуе выкладчык;
- свабоду ўдзелу ў прафесійных і іншых выбарных прадстаўнічых акадэмічных органах.
Форма падачы інфармацыі – у выглядзе індывідуальных гістроый, абрана адмыслова, з мэтай прадстаўлення найбольш поўных і аб’ектыўных звестак.
Спадзяюся, што памяць аб тых, хто гадамі працаваў і быў выціснуты з універсітэта, дапможа ў аб’ектыўным прыняцці рашэння адносна ўдзелу Беларусі ў Балонскім працэсе.
———————————————————————————————————————————
Куль-Сяльверстава Святлана Яўгенаўна
———————————————————————————————————————————
Алесь Аляксандравіч Астроўскі
Тып парушэння:
Пераслед выкладчыкаў за іх грамадскія погляды, абмежаванне права на магчымасць свабоднага выбару тэматыкі і зместу асабістых навуковых і творчых даследаванняў пры захаванні этычных нормаў (сацыяльнай адказнасці), а таксама абмежаванне права на свабоду распаўсюджання і публікацыі вынікаў творчай дзейнасці.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт»
Дата інцыдэнта: 2007-чэрвень 2014 года.
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне: Алесь Аляксандравіч Астроўскі — беларускі марфолаг, доктар медыцынскіх навук (1993),прафесар (1994), грамадска-палітычны дзеяч. Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут (1980), працаваў у ім.
13 лістапада 2013 года на сайце Беларускі партызан выходзіць інтэрв’ю Алеся Астроўскага з журналісткай Вольгай Корсун: “Астроўскі: Беларускі нацыяналізм – святая справа для беларусаў” (глядзі спасылку на Матэрыял 1). І праз некалькі дзён пасля публікацыі ў інтэрнэце Алесь Астроўскі быў выкліканы да рэктара медыцынскага ўніверсітэта доктара медыцынскіх навук, прафесара Віктара Сняжыцкага. Вось як апісвае далейшыя падзеі Алесь Астроўскі: “…я даў інтэрв’ю «Беларускаму партызану», у якім у пэўнай ступені пакрытыкаваў улады. “Пасля гэтага інтэрв’ю мяне выклікаў рэктар, спадар Сняжыцкі, і запатрабаваў напісаць заяву аб звальненні з уласнага жадання. Я адмовіўся і пакінуў ягоны кабінет.”
У пачатку чэрвеня 2014 года прафесар Гарадзенскага медуніверсітэта Алесь Астроўскі пасля 34 гадоў працы быў звольнены, нягледзячы на тое, што да пенсіі яму застаецца два з паловай гады. Згодна з афіцыйным тлумачэннем: не прайшоў конкурс на замяшчэнне пасады прафесара. Астроўскі быў адзіным выкладчыкам у Гарадзенскім медуніверсітэце, які дагэтуль чытаў лекцыі па-беларуску.
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды:
На працягу доўгага перыяду часу ў адносінах да прафесара, доктара медыцынскіх навук, кандыдата біялагічных навук было дыскрымінацыйнае стаўленне з боку адміністрацыі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. Дыскрымінацыйнае стаўленне выявілася ў накладанні дысцыплінарнага спагнання за ўдзел у канферэнцыі, за безвыніковыя ўдзелы ў конкурсах на замяшчэнне пасады загадчыка кафедры пры лепшых паказчыках у параўнанні з іншымі канкурсантамі, нарэшце праз пагрозы звольніць за інтэрв’ю інтэрнэт-рэсурсу. Сітуацыя з Алесем Астроўскім — безумоўнае парушэнне акадэмічнай свабоды якая праяўляецца ў палітызацыі сферы адукацыі ў спалучэнні з забаронай на прафесію. За цікавасць да навуковых даследаванняў, выкананне творчых работ і абмеркаванне вынікаў на навуковай канферэнцыі ТАСІС, якія не атрымалі дазволу, адабрэння і не адпавядалі чаканням адміністрацыі Алесь Астроўскі быў пакараны дысцыплінарным спагнаннем яшчэ ў 2007 годзе. Не абранне па конкурсу ў дачыненні да дадзенага выпадку, не было звязана з парушэннямі працоўнага заканадаўства або недастатковай кваліфікацыяй, а ўяўляла сабой пераслед па ідэалагічных і палітычных матывах як супрацьдзеянне грамадскай актыўнасці. Характэрна, што ў дадзеным выпадку, у адміністрацыі універсітэта не было ніякіх фармальных прычын для пераследу, напрыклад нейкіх выпадкаў парушэння працоўнага заканадаўства, а тым больш нізкіх паказчыкаў навуковай ці навучальнай дзейнасці. Не абранне па конкурсе было выкарыстана як механізм звальнення за публікацыю ў інтэрнэце пад сваім прозвішчам матэрыялаў, якія не ўхваляюцца адміністрацыяй, ўладамі, за неўхваленныя цэнзурай (ідэалагічнымі органамі) зместу публікацый.
Крыніцы:
Размова з Алесем Астроўскім;
http://nashaziamlia.org/2007/05/16/679/
http://harodniaspring.org/be/news/4932″/4932
http://charter97.org/be/news/2014/7/2/105449/
Матэрыял 1 http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/247614/”/247614/
Матэрыял 2 https://www.youtube.com/watch?v=Hqr5JG9gREE
—————————————————————————————————————
Таццяна Касатая
Тып парушэння:.
Ідэалагічнае абмежаванне права на навучанне ў аспірантуры.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: восень 2011 года
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне: Таццяна Касатая, магістр гістарычных навук, аспірантка кафедры славянскіх дзяржаваў Гістфаку ГрДУ, дзе працавала над тэмай “Дзейнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР. 1941-1991 гг.” (навуковы кіраўнік – Чарапіца В.М.)
Место работы до увольнения: Гродненский историко-археологический музей, должность: младший научный сотрудник.
В 2011 году Татьяна Касатая была уволена с работы, а также отчислена из университета. Формальная причина увольнения– окончание срока действия контракта; причина отчисления: не прохождение аттестации.
Первостепенной причиной увольнения и отчисления из университета является тот факт, что 2010 году Татьяна Касатая принимала участие в избирательной компании по выборам Президента Республики Беларусь. Являясь членом инициативной группы, собирала подписи за кандидата в президенты Владимира Некляева. Вторая причина – Татьяна Касатая отказалась, добровольно, по собственному желанию уволиться с работы и отчислиться из университета тем самым, оказав сопротивление административному давлению со стороны нанимателя, а так же со стороны администрации университета.
Непосредственное участие в отчислении из университета принимали научный руководитель Валерий Черепица, декан исторического факультета Эдмунд Ярмусик которые предлагали отчислиться из университета «по собственному желанию».
В результате Татьяна была отчислена из университета несмотря на попытки отдельных представителей академического сообщества урегулировать ситуацию в её пользу. Так, на Совете факультета, который проходил между отчислением и аттестацией на факультете, преподаватели ГрГУ Инна Соркина, Светлана Куль-Сельверстова и Светлана Силова заступились за опальную аспирантку, подняв этот вопрос на заседании, но положительного решения так и не было принято.
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды
Адмова ў працягненні кантракта па сканчэнні тэрміна кантракта з месца працы, а таксама безпадстаўнае выключэнне з аспірантуры Таццяны Касатай, якая прадставіла ўсе неабходныя доказы выканання плана даследчай працы гавораць пра перадузятае стаўленне з боку навуковага кіраўніка прафесара Валерыя Чарапіцы і несправядлівага рашэння Савета факультэта. Выключэнне Таццяны Касатай не было звязана з не выкананнем ёй зацверджанага кафедрай плана навучання ў аспірантуры, а стала выражэннем пераследу за ўдзел у законнай выбарчай кампаніі апазіцыйнага палітыка.
Крыніцы атрымання інфармацыі:
http://www.belaruspartisan.org/life/265576
http://www.t-styl.info/by/106/politics/6366
———————————————————————————————————————————
Ігар Кузьмініч
Тып парушэння:.
Пераслед выкладчыкаў за іх грамадскія погляды і абмежаванне права на свабоду распаўсюджання і публікацыі вынікаў творчай дзейнасці.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: Вясна 2012 — Вясна 2013 года.
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне:
Ігар Кузьмініч, у 1994 годзе скончыў факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З 1994 па 1997 год вучыўся ў аспірантуры на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Пасля заканчэння аспірантуры працаваў выкладчыкам на гэтай кафедры. Свае дысцыпліны выкладаў на беларускай мове. Апублікаваў болей за трыццаць навуковых і навукова-метадычных прац. У якасці эксперта неаднаразова запрашаўся для правядзення навучання для выкладчыкаў і студэнтаў-юрыстаў у іншыя краіны. З 1999 года — загадчык Інавацыйнага цэнтра прававой інфармацыі, кіраўнік адукацыйнай клінікі права і юрыдычнай клінікі правы на юрыдычным факультэце. Да верасня 2012 года намесьнік дэкана па практычнай падрыхтоўцы і прафесійнай арыентацыі. У сакавіку 2013 звольніўся ў знак пратэсту супраць пераследу адміністрацыяй універсітэта выкладчыкаў за іх грамадскія погляды і права свабодна ад свайго імя выказваць сваё меркаванне.
Прыблізна ў пачатку чэрвеня 2012 года Ігар Кузьмініча разам з дэканам юрыдычнага факультэта тэрмінова выклікалі да рэктара. Падчас размовы, у якой удзельнічаў рэктар прафесар Яўген Роўба, два прарэктары: парэктар па ідэалогіі, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук Святлана Агіявец і прарэктар па вучэбнай рабоце дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук Юры Бялых і дэкан юрыдычнага факультэта прафесар, доктар юрыдычных навук Мікалай Сільчанка. На сустрэчы “разбіралі” раздрукоўкі двух казак напісаных і выстаўленых на блогу ў інтэрнэце Ігарам Кузьмінічам: пра пагоню «Хто такі белы рыцар на белым кані з белым мячом», і «Як узнік беларускі сцяг» (пра бел-чырвона-белы сцяг), а таксама нататку пра «Нашу ніву». На сустрэчы рэктар Яўген Роўба і прарэктар па ідэалогіі Святлана Агіявец, якія гралі вядучую ролю падчас сустрэчы, спрабавалі высветліць ці Ігар Кузьмініч з’яўляецца аўтарам гэтых трох матэрыялаў і ці не сорамна яму за тое, што ён ад свайго імя выстаўляе гэтыя матэрыялы ў інтэрнэце. Ігар Кузьмініч патлумачыў, што гэта сапраўды яго матэрыялы і яму за іх не сорамна, тым больш што гэтыя матэрыялы, як і іншыя карыстаюцца некаторай папулярнасцю ў інтэрнэце. У канцы сустрэчы рэктар Яўген Роўба паведаміў, што ў адносінах да мяне будуць прынятыя сур’ёзныя меры. Пасля гэтай сустрэчы Ігара Кузьмініча, адразу з пачатку наступнага месяца, знялі з пасады намесніка дэкана.
Прычынаў па якіх яго можна было б зняць з пасады намесніка дэкана не было. Ва ўсіх сферах, за якія адказваў Ігар Кузьмініч юрыдычны факультэт меў адныя з лепшых паказчыкаў у ГрДзУ Кіраўнік юрыдычнага аддзела ГрДзУ Аляксандр Васіленка прамым тэкстам сказаў, што здымаюць з пасады, за тое, што Ігар Кузьмініч выказаў сваю грамадскую пазіцыю, апублікаваўшы матэрыялы ў інтэрнэце.
З наступнага месяца пасля размовы ў рэктара (з ліпеня 2012 года) Ігару Кузьмінічу скарацілі заробак больш як у два разы.
У верасні 2012 года з Ігара Кузьмініча выклікаў на размову дэкан юрыдычнага факультэта прафесар, доктар юрыдычных навук Мікалай Сільчанка і прапанаваў яму звольніцца па асабістаму жаданню, а пасля адмовы – пачалі аказваць ціск. Пік гэтых размоваў і аказання ціску на Ігара Кузьмініча адбываўся ў разгар выбараў Президента Республики Беларусь.
У вынику Ігар Кузьмініч прыняў рашэнне звольніцца ў знак пратэсту супраць ціску які аказваецца ва ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” на выкладчыкаў. Больш падрабязна пра гэта можна паглядзець у адкрытым лісце да Шапіры С.Б., у інтэрв’ю Ігарам Кузьмінічам, артыкулах і інтэрнэт-матэрыялах.
На думку Ігара Кузьмініча арганізатары аказання ціску на выкладчыкаў ГрДзУ імя Янкі Купалы пакуль невядомыя і верагодна знаходзяцца ў структурах органаў улады. Але добра вядомыактыўныя выканаўцы аказання ціску: рэктар Яўген Роўба і прарэктар па ідэалогіі Святлана Агіявец.
Пратэст Ігара Кузьмініча падтрымалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, а таксама еўрапейскія палітыкі. Вясной 2013 года еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся да рэктараў польскіх дзяржаўных і прыватных універсітэтаў з просьбай аказаць яму дапамогу, а таксама і іншым навукоўцам якіх пераследуюць улады ў Беларусі.
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды:
Механізм рэпрэсій падрабязна апісаны самім Ігарам — былі выкарыстаны такія інструменты як памяншэнне заработнай платы, ціск на іншых выкладчыкаў, прапановы звольніцца «па добраму», а не тое звольнім “па артыкуле”, і гэтак далей. Сітуацыя з Ігарам Кузьмінічам — безумоўнае парушэнне акадэмічнай свабоды якая праяўляецца ў палітызацыі сферы адукацыі ў спалучэнні з забаронай на прафесію. Перашкоды, якія былі створаны ў ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці, у дачыненні да дадзенага выпадку, не былі звязаныя з парушэннямі працоўнага заканадаўства або недастатковай кваліфікацыяй, а ўяўляюць сабой пераслед па ідэалагічных і палітычных матывах як супрацьдзеянне грамадскай актыўнасці. Характэрна, што ў дадзеным выпадку, у адміністрацыі універсітэта не было ніякіх фармальных прычын для пераследу, напрыклад нейкіх выпадкаў парушэння працоўнага заканадаўства.
Крыніцы:
Інтэрв’ю Ігара Кузьмініча;
http://ikuzminich.livejournal.com/53958.html
http://ikuzminich.livejournal.com/54855.html
Матэрыял 1 http://ikuzminich.livejournal.com/49316.html
Матэрыял 2 http://ikuzminich.livejournal.com/50040.html
Матэрыял 3 http://ikuzminich.livejournal.com/50970.html
———————————————————————————————————————————
Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава
Тып парушэння:.
Пераслед выкладчыкаў за іх грамадскія погляды і праяўленне салідарнасці з калегамі на якіх аказваўся ціск за іх навуковую і даследчую дзейнасць вынікі якой не адпавядалі чаканням адміністрацыі, а таксама за іх салідарнасць з іншымі калегамі. Абмежаванне права на свабоднае выражэнне меркавання адносна установы ці сістэмы адукацыі і права на ўдзел у кіраванні вну.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: 2011 – 29.12.2014 года.
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне: Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава беларускі гісторык і літаратар. Доктар гістарычных навук (2000). З 1999 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ. З 2013 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ і кафедры турыстыкі і рэкрэацыі Беластоцкай політэхнічнай акадэміі. Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі (2005), член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, каардынацыйнага савету па турызме Гродзенскага аблвыканкама.
У восень 2013 года адміністрацыя ГрДзУ імя Янкі Купалы пачала аказваць ціск на выкладчыкаў якія зрабілі другое выданне дапаможніка «Гродназнаўства» (http://new.t-styl.info/by/113/news/8585/). Найбольшы ціск быў аказаны на дацэнта, кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча. У час як аказваўся ціск Святлана Куль-Сяльверстава актыўна ўдзельнічала ў падтрымцы калегі. Яна падпісала зварот да рэктара ГрДзУ з просьбай спыніць незаконны ціск на выкладчыка які стаў адным з аўтараў “Гродназнаўства” і з гэтым зваротам пайшла на прыём да рэктара Яўгена Роўбы. Падчас размовы з рэктарам былі атрыманыя завярэнні ў тым, што адміністрацыя сама спрабуе разабрацца ў склаўшайся сітуацыі. Пасля гэтага звароту пачаў аказвацца ціск на выкладчыкаў якія падпісалі зварот. , аднак на саму Святлану Куль-Сяльверставу ціск не аказваўся.
Вясной 2013 года Святлана Куль-Сяльверстава стала актыўным абаронцам незаконна звольненага прафесара, доктара гістарычных навук Вячаслава Шведа. У прэсе яна актыўна выступіла з асуджэннем працэдуры галасавання, якая, на яе думку была праведзена з парушэннямі
Зімой 2014 года незаконна звольнілі дацэнта, кандыдата гістарычных навук Іну Соркіну. Святлана Куль-Сяльверстава актыўна ўключылася ў абарону Іны Соркінай і спрабавала праз звароты ў прэсе і зварот да старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі аспрэчыць парушэнні працэдуры абрання ў выніку якіх Іна Соркіна была пастаўлена ў няроўныя ўмовы з іншымі прэтэндэнтамі на замяшчэнне пасады дацэнта.
У выніку, калі скончыўся тэрмін кантракту – кантракт з прафесарам, доктарам гістарычных навук Святланай Куль-Сяльверставай не працягнулі з афіцыйнай фармулёўкай: “няпоўную адпаведнасць пасадзе”, падставай для якой стала малая публікатарская дзейнасць.
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды
Грамадская пазіцыя Святланы Куль-Сяльверставай, актыўны ўдзел у падтрымцы калег па ўніверсітэту на якіх аказваўся незаконны ціск прывялі да канфлікту з адміністрацыяй ўніверсітэту. Адміністрацыя факультэта і ўніверсітэта не стварала спецыяльных перашкод для працы і дзейнасці вядомага навукоўца. Разам з тым, па сканчэнні кантракту з ёй проста не працягнулі кантракт. Дадзеная сітуацыя ўяўляе парушэнне акадэмічнай свабоды якая праявілася ў палітызацыі сферы адукацыі у спалучэнні з забаронаю на прафесію. Не працягненне кантракту з прафесарам, доктарам гістарычных навук Святланай Куль-Сяльверставай сталі помстай за грамадзянскую пазіцыю выкладчыка, як супрацьдзеянне яе грамадскай актыўнасці, за звароты ў прэсе і звароты ў вышэйстаячыя інстытуты, праяўленне такім чынам публічнай салідарнасці з калегамі, аўтарамі даследаванняў якія пераследаваліся з-за правядзення навуковых даследаванняў і публікацыю вынікаў даследаванняў, якія не адпавядалі чаканням адміністрацыі, а таксама якія праследаваліся за салідарнасць са сваімі калегамі, за патрабаванне абмежавання свавольства адміністрацыі падчас замяшчэння пасадаў дацэнтаў і прафесароў, за выкананне працэдураў выбрання па конкурсу.
Крыніцы атрымання інфармацыі:
Пра сваё звальненне http://www.t-styl.info/by/117/politics/13517/
http://news.tut.by/society/428065.html
http://www.t-styl.info/by/117/politics/13517/
http://kamunikat.org/5201.html?pubid=30959
———————————————————————————————————————————
Аляксандар Лялікаў
Тып парушэння:.
Ідэалагічнае абмежаванне права на педагагічную дзейнасць.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: снежань 2010 года
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне: Лялікаў Аляксандар - дацэнт кафедры тэорыі функцый, функцыянальнага аналізу і прыкладной матэматыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы
За ўдзел у несанкцыянавым мітынгу і шэсці ў Мінску 19 снежня 2010 года ў дзень прэзідэнцкіх выбараў на яго пачалі аказваць ціск супрацоўнікі КДБ.
Пасля неаднаразовых допытаў, выніках сабранай КДБ інфармацыі, Аляксандра Лялікава запрасілі на размову з адміністрацыяй універсітэту, дзе яму з прычыны таго, што ён ўдзельнічаў у не санкцыянаваным мітынгу ў Мінску прапанавалі звольніцца па па пагадненню бакоў. Агульны стан прыгнечанасці ў якім знаходзіўся Аляксандр Лялікаў у той момант з-за ціску з боку КДБ паўплываў на прыняцце ім рашэння звальнення па асабістым жаданні.
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды
У выпадку Аляксандра Лялікава мы маем прыклад ціску, які аказваўся на выкладчыка за выяўленне ім грамадзянкай пазіцыі. Аляксандр Лялікаў выявіў сваю грамадзянскую пазіцыю ўдзелам у мітынгу і шэсці ў дзень выбараў 2010 года. Ці былі гэтыя паводзіны правамернымі, альбо магчыма не былі правамернымі ў дадзеным выпадку не надта істотна. Істотна тое, што звальненне Аляксандра Лялікава не было звязана з парушэннямі ім працоўнага заканадаўства і не было звязана з яго кваліфікацыяй ці дасягненнямі ў галіне навуковай, навучальнай ці выхаваўчай дзейнасці, а стала выражэннем пераследу за ўдзел у не санкцыянаваным уладамі масавым мерапрыемстве 19 снежня 2010 года.
Крыніцы атрымання інфармацыі:
http://nashaziamlia.org/2011/02/14/4032/
———————————————————————————————————————————
Вольга Сабалеўская
Тып парушэння:.
Пераслед выкладчыкаў за іх грамадскія погляды і праяўленне салідарнасці з калегамі на якіх аказваўся ціск за іх навуковую і даследчую дзейнасць вынікі якой не адпавядалі чаканням адміністрацыі. Абмежаванне права на прафесійную і акадэмічную абароненасць. Абмежаванне права на свабоднае выражэнне меркавання адносна вну.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: 2008 – чэрвень 2013 года.
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне: Вольга Сабалеўская, кандыдат культуралогіі, дацэнт кафедры культуралогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, даследчык юдаікі, аўтар 2 манаграфій і больш за 80 артыкулаў па гісторыі яўрэяў мяжы аселасці Расійскай імперыі.
У 2008 годзе разам з іншымі калегамі па ўніверсітэту Вольга Сабалеўская была адной з арганізатараў байкоту навуковай канферэнцыі, з удзелу ў якой мясцовыя ўлады выключылі вядомых гісторыкаў прафесара, доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча і прафесара, доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука. Вольга Сабалеўская, разам з іншымі калегамі шырока расказалі ў прэсе пра здарэнне і праз асабістыя кантакты звярнуліся да ўдзельнікаў канферэнцыі з просьбай не ўдзельнічаць у мерапрыемстве калі Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук не змогуць выступіць (http://3dway.org/node/8698).
Па выніках байкоту канферэнцыі яна была выклікана да загадчыка кафедры культуралогіі Віктара Карпінскага. Загадчык кафедры абураўся, на яго думку, безадказнымі паводзінамі Вольгі Сабалеўскай і прапаноўваў ёй адклікаць свой подпіс. Пазней яе раптоўна, проста з заняткаў выклікалі да рэктара. Рэктар Яўген Роўба хацеў высветліць ці падтрымлівае Вольга Сабалеўская погляды Алеся Смяленчука. Калі рэктар атрымаў адказ, што яна выступае ў падтрымку гісторыкаў, рэктар заявіў, што для яе няма месца ў дзяржаўным універсітэце і яе месца толькі ў прыватнай установе.
У 2011 годзе, калі за ўдзел у зборы подпісаў на выбарах 2010 году распачаўся ціск, вынікам якога стала не праходжанне атэстацыі аспіранткай кафедры славянскіх дзяржаваў Гістфаку ГрДУ, дзе працавала над тэмай “Дзейнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР. 1941-1991 гг.” (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры славянскіх дзяржаў, прафесар, доктар гістарычных навук Валеры Чарапіца). Вольга Сабалеўская стала ініцыятаркай напісання звароту да Савету факультэта ў падтрымку Таццяны Касатай.
У восень 2013 года адміністрацыя ГрДзУ імя Янкі Купалы пачала аказваць ціск на выкладчыкаў якія зрабілі другое выданне дапаможніка «Гродназнаўства» (http://new.t-styl.info/by/113/news/8585/). Найбольшы ціск быў аказаны на дацэнта, кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча. У час як аказваўся ціск Вольга Сабалеўская выступіла адным з арганізатараў падтрымкі калегі. Вольга Сабалеўская падпісала зварот да рэктара ГрДзУ з просьбай спыніць незаконны ціск на выкладчыка які стаў адным з аўтараў “Гродназнаўства” і разам з іншымі калегамі збірала подпісы пад зваротам ад выкладчыкаў універсітэта. З гэтым зваротам на прыём да рэктара Яўгена Роўбы з’явілася прафесар, доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава. Падчас размовы з рэктарам былі атрыманыя завярэнні ў тым, што адміністрацыя сама спрабуе разабрацца ў склаўшайся сітуацыі. Аднак, адразу пасля сустрэчы з рэктарам на Вольгу Сабалеўскую пачаў аказвацца ціск. Вольгу Сабалеўскую разам з трыма іншымі падпісантамі: намеснікам дэкана Мікалаем Мысліўцом, Інай Соркінай, Мікалаем Бяспамятных і Аляксеям Пяткевічам выклікалі да рэктара. Рэктар у грубай форме спрабаваў высветліць ці збірала Вольга Сабалеўская подпісы і спрабаваў папракаць Вольгу Сабалеўскую за яе пазіцыю згадваючы, што яна паходзіць з дынастыі выкладчыкаў ГрДУ, а сама выступае супраць універсітэта. Вольга Сабалеўская заявіла, што удзел у зборы подпісаў – гэта яе свядомы выбар.
У выніку адміністрацыя ўніверсітэта пачала ствараць перашкоды ў правядзенні даследаванняў за мяжой. Так Вольга Сабалеўская атрымала грошы ад літоўскай установы для правядзення даследавання па сваёй навуковай тэме. Для магчымасці скарыстаць грошы неабходны былі паперы з універсітэту. Не гледзячы на тое, што Вольга Сабалеўская падрыхтавала ўсе неабходныя паперы і ў час падала іх адміністрацыі ўніверсітэта, адміністрацыя пачала штучна зацягваць час для прыняцця рашэння. У выніку ўсе тэрміны падачы дакументаў скончыліся і Вольга Сабалеўская страціла магчымасць правесці даследаванне.
Калі Вольга Сабалеўская зразумела, што ёй мэтанакіравана не даюць магчымасці выязджаць за мяжу для правядзення даследаванняў па яе тэме, яна неаднаразова прасіла адпачынак за свой кошт для таго каб выкарыстаць гэты час для працы над даследаваннямі. І кожны раз адміністрацыя адмаўляла ёй у гэтакай магчымасці.
Для таго каб высветліць прычыны перашкодаў у абмежаванні даследчых магчымасцей, Вольга Сабалеўская неаднаразова запісвалася на прыём да рэктара. Аднак у сустрэчах ёй кожны раз адмаўлялі.
Па словах Вольгі Сабалеўскай ёй стала сорамна за тое, што робіць універсітэт з навукоўцамі. І хоць да канца кантракта ёй заставалася яшчэ амаль тры гады, яна звольнілася па пагадненні бакоў.
На думку Вольгі Сабалеўскай і рэктар і дэкан і загадчык кафедры – з’яўляюцца толькі выканаўцамі і пешкамі ў гульні больш уплывовых сілаў.
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды
Грамадская пазіцыя Вольгі Сабалеўскай, актыўны ўдзел у падтрымцы калег па ўніверсітэту на якіх аказваўся незаконны ціск прывялі да канфлікту з адміністрацыяй ўніверсітэту. Адміністрацыя факультэта і ўніверсітэта пачалі ствараць незаконныя перашкоды для навуковай і даследчай працы Вольгі Сабалеўскай. У выніку стварэння непрымальных умоваў у якіх немагчыма было праводзіць навуковыя даследаванні, Вольга Сабалеўская вымушана была звольніцца па асабістым жаданні. Дадзеная сітуацыя ўяўляе парушэнне акадэмічнай свабоды якая праявілася ў палітызацыі сферы адукацыі у спалучэнні з забаронаю на прафесію. Перашкоды для выканання Вольгай Сабалеўскай сваіх прафесійных абавязкаў сталі выражэннем пераследу за грамадзянскую пазіцыю выкладчыка, як супрацьдзеянне яе грамадскай актыўнасці, за зварот у прэсу і праяўленне такім чынам публічнай салідарнасці з калегамі, аўтарамі даследаванняў якія пераследаваліся з-за правядзення навуковых даследаванняў і публікацыю вынікаў даследаванняў, якія не адпавядалі чаканням адміністрацыі, за звароты да Рэктара і ў Савет факультэта з законнымі патрабаваннямі спыніць незаконны пераслед выкладчыкаў і спыніць ціск на аспірантаў за іх грамадзянскую пазіцыю ці палітычную актыўнасць.
Крыніцы атрымання інфармацыі:
Інтэрвью з Вольгай Сабалеўскай.
—————————————————————————————————————
Генадзь Семянчук
Тып парушэння:.
Пераслед выкладчыкаў за іх грамадскія погляды і абмежаванне права займацца прафесійнай дзейнасцю па-за месцам асноўнай працы, абмежаванне права на забеспячэнне асабістага і прафесійнага росту.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: 27.01.2015 г.
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне: Генадзь Семянчук беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1993), дацэнт. У 1990-91 супрацоўнік Інстытута гісторы НАН Беларусі. З 1991 у Гродзенскім універсітэце, з 1994 дацэнт кафедры беларускай культуры. У 1998 выкладаў ва Універсітэце імя А. Міцкевіча ў Познані.
Прыблізна ў 2013 годдзе ў час калі на выкладчыкаў ГрДУ аказваўся ціск, ў адміністрацыю ўніверсітэта выклікалі выкладчыкаў якія мелі ўстойлівыя сувязі з замежнымі вну (пераважна польскімі) і\альбо выкладалі ў замежных вну па-за межамі асноўнай працы ў ГрДУ. Сярод такіх выкладчыкаў быў і Генадзь Семянчук. Яго вымушалі напісаць тлумачэнне дзе ён працуе за мяжой.
У пачатку 2015 года Генадзя Семянчука без вытлумачэння прычынаў звольнілі. Вось як апісвае сваё звальненне Генадзь Семянчук: “Мяне папярэдзілі — 17 снежня — аб тым, што працаваць мне засталося да 27 студзеня 2015 года. Усё законна, падстава звальнення — артыкул 36 пункт 2 Працоўнага кодэкса: сканчэнне тэрміну дамовы. Чаму так адбылося? Гэта мы даведаемся, альбо калі людзі шчыра скажуць, альбо калі будуць адкрытыя архівы. Я не першы сярод звольненых. Раней за мяне пайшлі Андрэй Чарнякевіч, Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, зараз таксама Святлана Куль-Сяльверстава і інш. Я не здзіўлены, як сказаў звольнены Сяргей Сноп — гэта наўпрост «працяг спіса Шапіры». А дапытвацца дэталі — гэта ніжэй за маю годнасць… Безумоўна, “спіс шапіры” — метафара, але кожная метафара характарызуе з’яву. Акурат за часамі Сямёна Шапіры пачаліся звальненні гісторыкаў з ГрДУ, сам «губернатар» казаў, што пра ўсе працэсы ва ўніверсітэце яму дакладаюць і кладуць на стол справаздачы — адсюль і метафара пра «спіс»”.
У падтрымку Генадзя Семянчука актыўна выступілі студэнты. Яны падрыхтавалі зварот і збіраліся сабраць подпісы і даслаць у Міністэрства адукацыі. Нажаль далейшы лёс дакумента і саміх студэнтаў невядомы.
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды
Грамадская пазіцыя Генадзя Семянчука адносна беларускай мовы, а таксама яго замежныя кантакты і праца ў замежным вну сталі прычынамі па якіх на яго аказваўся ціск з патрабаваннямі вытлумачыць дзе і чым ён займаецца за межамі Беларусі. І хоць спецыяльных перашкодаў у здзяйсненні Генадзем Семянчуком сваіх службовых абавязкаў да сканчэння тэрміну кантракту не было, спыненне кантракту варта разглядаць як ацэнку грамадскай пазіцыі Генадзя Семянчука і яго замежных кантактаў. Рашэнне аб не працягненні кантракту не былі звязаныя з парушэннем Генадзем Семянчуком працоўнага заканадаўства ці не былі звязаны з недастатковай кваліфікацыяй, а сталі выражэннем пераследу за грамадзянскую пазіцыю выкладчыка, як супрацьдзеянне яе грамадскай актыўнасці і за выкладанне па-за месцам асноўнай працы без дазволу вну па месцы асноўнай працы, а таксама за несанкцыянаванае адміністрацыяй вну супрацоўніцтва з замежнымі вну, навуковымі і творчымі цэнтрамі.
Крыніцы інфармацыі:
http://www.racyja.com/hramadstva/nastupnae-zvalnenne-z-gdu-genadz-se/
http://harodniaspring.org/be/news/5312
—————————————————————————————————————
Сяргей Сноп
Тып парушэння:.
Пераслед выкладчыкаў за іх грамадскія погляды і абмежаванне права на свабоду распаўсюджання і публікацыі вынікаў творчай дзейнасці.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: пачатак лета 2014 года.
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне: Сяргей Сноп кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры крымінальнага права і крыміналогіі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Аўтар 20-ці навуковых публікацый ў тым ліку адной манаграфіі і аднаго практыкума.
У пачатку лета 2014 года Сяргей Сноп апублікаваў сваё эсэ па-расейску “Новая паралельная рэальнасць”, памфлет на існуючыя разбежнасці ў жыцці беларусаў: разумных і дурных, маючых уладу і падначаленых, а таксама пра культываванне не грамадства, а натоўпу ў Беларусі. У хуткім часе Сяргей Сноп быў выкліканы да дэкана юрыдычнага факультэта прафесара, доктара юрыдычных навук Мікалая Сільчанкі які пытаўся ці з’яўляеццаСяргей Сноп аўтарам матэрыялу і нашто ён напісаў гэты матэрыял. Начальства ўніверсітэта вымагала, каб аўтар выдаліў сваю публікацыю з інтэрнэт-старонкі “Самвыдат”, але Сяргей ад гэтага адмовіўся.
“Я думаю, што тут адыграла сваю ролю тое, што я такі чалавек, які дзвярыма не грукае без сур’ёзнай нагоды. Па-другое, кажуць, што праз сем гадоў трэба абавязкова змяняць месца працы, кажуць нават жонку трэба мяняць праз сем гадоў. Я ўжо ва ўніверсітэце больш за 20 гадоў працую, таму відаць сышліся тут зоркі”. За адмову ад выдаліць сваю публікацыю Сяргею Снапу абяцалі непрыемнасці.
У выніку, калі прыйшоў час падаваць дакументы на падаўжэнне кантракта, дацэнт Гарадзенскага ўніверсітэта Сяргей Сноп, у мінулым аўтар газеты “Пагоня”, сам не прадоўжыў кантрактную дамову з установай.
На думку Сяргея Снапа адміністрацыя ўніверсітэта і дэкан юрыдычнага факультэта з’яўляліся толькі выканаўцамі волі вышэйстаячых структур, дарэчы дэкан юрыдычнага факультэта прафесар Мікалай Сільчанка адразу сказаў, што гэта не яго ініцыятыва, а ініцыятыва ўлад якія знаходзяцца вышэй.
Заключение эксперта о нарушении академической свободы
Ціск які аказваўся на дацэнта Сяргея Снапа дэканам юрыдычнага факультэта прафесарам Мікалаем Сільчанкам быў звязаны не з працоўнымі адносінамі звязанымі з выкладчыцкай, выхаваўчай ці навуковай дзейнасцю, а тычыўся матэрыялаў якія Сяргей Сноп пісаў у вольны ад працы час і сам размяшчаў на старонцы ў інтэрнэце. Сітуацыя з Сяргеем Снапом — безумоўнае парушэнне акадэмічнай свабоды якая праяўляецца ў палітызацыі сферы адукацыі ў спалучэнні з забаронай на прафесію. Запалохванні і абяцанне негатыўных наступстваў у ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці, у дачыненні да дадзенага выпадку, не былі звязаныя з парушэннямі працоўнага заканадаўства або недастатковай кваліфікацыяй, а ўяўляюць сабой пераслед па ідэалагічных і палітычных матывах як супрацьдзеянне грамадскай актыўнасці. Характэрна, што ў дадзеным выпадку, у адміністрацыі універсітэта не было ніякіх фармальных прычын для пераследу, напрыклад нейкіх выпадкаў парушэння працоўнага заканадаўства. Негатыўныя наступствы былі абяцаныя за публікацыю ў інтэрнэце пад сваім прозвішчам матэрыялаў, якія не ўхваляюцца адміністрацыяй, ўладамі, за неўхваленныя цэнзурай (ідэалагічнымі органамі) зместу публікацый.
Крыніцы:
Асабістая размова з Сяргеем Снапом;
http://www.racyja.com/hramadstva/garadzenski-universitet-pazbaulyaetsts/
—————————————————————————————————————
Іна Соркіна
Тып парушэння:
Пераслед выкладчыкаў за іх грамадскія погляды і праяўленне салідарнасці з калегамі на якіх аказваўся ціск за іх навуковую і даследчую дзейнасць вынікі якой не адпавядалі чаканням адміністрацыі.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: 2008 — зіма 2014 года.
Дата паведамлення: Студзень 2014 года.
Апісанне: Іна Соркіна, 1971 года нараджэння. З 1996 па студзень 2014 працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэта. Даследуе гісторыю мястэчак Беларусі, гістарычную ўрбаністыку, гісторыю беларускіх яўрэяў. Аўтар некалькіх дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у розных айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах, манаграфіі «Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.» (Вільня: ЕГУ, 2010.). Выкладае спецкурсы па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, гістарычнай урбаністыкі на Беларусі.
шчэ ў 2008 годзе Іна Соркіна была адной з арганізатараў байкоту навуковай канферэнцыі, з удзелу ў якой мясцовыя ўлады выключылі вядомых гісторыкаў прафесара, доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча і прафесара, доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука. Іна Соркіна, разам з іншымі калегамі расказалі ў прэсе пра здарэнне і праз асабістыя кантакты звярнуліся да ўдзельнікаў канферэнцыі з просьбай не ўдзельнічаць у мерапрыемстве калі Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук не змогуць выступіць.
Па выніках байкоту канферэнцыі было праведзена паседжанне кафедры гісторыі Беларусі дзе адным з пытанняў разглядалася пытанне аб прызнанні Іны Соркінай дыструктыўным элементам. “За” — прагаласавала 2 чалавекі, астатнія калегі падтрымалі Іну Соркіну. Разам з тым загадчык кафедры заявіў, што яна больш ніколі не будзе працаваць на яго кафедры і ва ўніверсітэце.
У 2013 годзе, Іна Соркіна распачала збор подпісаў, каб пазней дадаць іх да свайго ліста ў Міністэрства адукацыі з абгрунтаваннем неабходнасці вяртання абавязковага выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску. Такая актыўнасць не засталася незаўважанай адміністрацыяй універсітэту. Пра непажаданасць падобнай дзейнасці Іны Соркінай было заяўлена дэкану факультэта гісторыі і сацыялогіі, на якім у той час працавала Іна Соркіна – кандыдату гістарычных навук, дацэнту Эдмунду Ярмусіку. Аднак ніякіх дзеянняў ці размоваў з самой Інай Соркінай па гэтай яе дзейнасці не праводзілася.
У восень 2013 года адміністрацыя ГрДзУ імя Янкі Купалы пачала аказваць ціск на выкладчыкаў якія зрабілі другое выданне дапаможніка «Гродназнаўства» (http://new.t-styl.info/by/113/news/8585/). Найбольшы ціск быў аказаны на дацэнта, кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча. У час аказання ціску Іна Соркіна выступіла адным з арганізатараў падтрымкі калегу на якога аказваўся ціск. Іна Соркіна напісала зварот да рэктара ГрДзУ з просьбай спыніць незаконны ціск на выкладчыка які стаў адным з аўтараў “Гродназнаўства” і разам з іншымі калегамі збірала подпісы пад зваротам ад выкладчыкаў універсітэта. З гэтым зваротам на прыём да рэктара Яўгена Роўбы з’явілася прафесар, доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сялверстава. Падчас размовы з рэктарам былі атрыманыя завярэнні ў тым, што адміністрацыя сама спрабуе разабрацца ў склаўшайся сітуацыі. Аднак, адразу пасля сустрэчы з рэктарам на саму Іну Соркіну пачаў аказвацца ціск. Іну Соркіну, разам з трыма іншымі падпісантамі: намеснікам дэкана Мікалаем Мысліўцом, Вольгай Сабалеўскай, Мікалаем Бяспамятных і Аляксеям Пяткевічам выклікалі да рэктара. Рэктар Яўген Роўба сустракаўся з кожным з выкліканых адзін на адзін. Рэктар у грубай форме спрабаваў высвятліць ці збірала Іна Соркіна подпісы і якія былі яе матывы. Калі Іна падцвердзіла свой удзел у арганізацыі і зборы подпісаў, рэктар Яўген Роўба заявіў, што адносна яе пытанне зразумелае і што яна больш не можа працаваць ва ўніверсітэце.
Пасля звальнення Андрэя Чарнякевіча, Іна Соркіна была адной з ініцыятарак збірання грошай з мэтаю фінансава падтрымаць незаконна звольненага Андрэя Чарнякевіча. Калегі перадавалі Іне Соркінай інфармацыю адносна таго, што прарэктар па ідэалогіі Святлана Агіявец праводзіць размовы з мэтай высветліць хто збірае грошы і хто з выкладчыкаў здае грошы. Але з самой Інай Соркінай больш размовы не праводзіліся.
У выніку адміністрацыя ўніверсітэта арганізавала конкурс на замяшчэнне пасады дацэнта кафедры са значнымі парушэннямі, якія ставілі Іну Соркіну ў няроўнае становішча з іншымі прэтэндэнтамі, пры лепшых паказчыках. Вынікам незаконнага конкурсу і перадузятых адносінаў, дзякуючы якім яна была пастаўлена ў няроўнае становішча з іншымі ўдзельнікамі конкурсу, пры лепшых паказчыках ў навуковай і педагагічнай дзейнасці за апошнія пяць год, Іна Соркіна была звольненая 29.01.2014 з афіцыйнай фармулёўкай: “Не абранне па конкурсу на пасаду дацэнта”. З мэтаю аднавіць справядлівасць Іна Соркіна прайшла ўсе ўзроўні беларускай судовай сістэмы: ад Ленінскага раённага суда горада Гродна і да Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Аднак не была адноўлена на сваёй пасадзе.
На думку Іны Соркінай асноўнымі арганізатарамі яе незаконнага звальнення з’яўляюцца рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўген Роўба, наступны рэктар дацэнт, доктар педагагічных навук Андрэй Кароль, а таксама прарэктар па ідэалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук Святлана Агіявец. Найбольш актыўнымі выканаўцамі з’яўляюцца: прарэктар па навуковай працы, дацэнт, доктар тэхнічных навук Уладзімір Барсукоў, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прафесар, доктар гістарычных навук Аляксандр Нечухрын, намеснік дэкана Таццяна Пузевіч, намеснік дэкана Анастасія Зезюлевіч, намеснік дэкана Віктар Белазаровіч, загадчык кафедры славянскіх дзяржаў, прафесар, доктар гістарычных навук Валеры Чарапіца, загадчыца кафедры сацыялогіі Наталля Казлоўская, загадчык кафедры усеагульнай гісторыі кандыдат гістарычных навук, дацэнт, Майя Марцён, Наталля Улейчык, Таццяна Бадзюкова, якія займалі надзвычай актыўную пазіцыю на Савеце факультэта і асабліва падчас судовых разбіральніцтваў.
Супраць несправядлівага звальнення Інны Соркінай найбольш актыўна і адкрыта выступіла прафесар, доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава. Больш падрабязна можна паглядзець тут: http://www.t-styl.info/by/116/news/12081/
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды
Грамадская пазіцыя Іны Соркінай адносна беларускай мовы, адносна актыўнай абароны калег па ўніверсітэту на якіх аказваўся незаконны ціск, актыўная дзейнасць у грамадскім сектары прывялі да канфлікту з адміністрацыяй ўніверсітэту. У прыватнасці да канфлікту з рэктарам Яўгенам Роўбам, а пасля яго звальнення з пасады рэктара з рэктарам Андрэем Каралём і прарэктарам па ідэалогіі Святланай Агіявец. Адміністрацыя факультэта і ўніверсітэта арганізавалі незаконны конкурс на замяшчэнне пасады дацэнта і шляхам маніпуляцый паставілі Іну Соркіну ў няроўныя ўмовы з іншымі ўдзельнікамі конкурсу. У выніку гэтага пры лепшых паказчыках у параўнанні з іншымі канкурсантамі Іна Соркіна не была абрана на пасаду дацэнта і была звольнена на гэтай падставе. Дадзеная сітуацыя ўяўляе парушэнне акадэмічнай свабоды якая праявілася ў палітызацыі сферы адукацыі у спалучэнні з забаронаю на прафесію. Перашкоды для выканання Інай Соркінай сваіх прафесійных абавязкаў, не былі звязаныя з парушэннем Інай Соркінай працоўнага заканадаўства ці не былі звязаны з недастатковай кваліфікацыяй, а сталі выражэннем пераследу за грамадзянскую пазіцыю выкладчыка, як супрацьдзеянне яе грамадскай актыўнасці і праяўленне публічнай салідарнасці з калегамі, аўтарамі даследаванняў якія пераследаваліся з-за правядзення навуковых даследаванняў і публікацыю вынікаў даследаванняў, якія не адпавядалі чаканням адміністрацыі.
Абарона Іны Соркінай http://www.t-styl.info/by/116/news/12081/
Абарона Іны Соркінай Наша Ніва № 6 (843) 12 лютага 2014, артыкул: “Публіцысты замест навукоўцаў”
Абарона Іны Соркінай http://www.t-styl.info/by/116/news/12198/
—————————————————————————————————————
Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч
Тып парушэння:.
Абмежаванне права на свабоду распаўсюджання і нублікацыю вынікаў даследаванняў, Абмежаванне права на магчымасць свабоднага выбару тэматыкі і зместу асабістых навуковых даследаванняў пры захаванні этычных нормаў (сацыяльнай адказнасці). Абмежаванне права на забеспячэнне асабістага і прафесійнага росту. Парушэнне акадэмічных працэдур пры звальненні з працы (найме на працу).
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: верасень 2012- вясна 2013.
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне: Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч (нар. 1974) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.
Яшчэ задоўга да восені 2012 года Андрэй Чарнякевіч даў інтэрвью для тэлеканала “Белсат” пра аб’язную дарогу па Вялікай Траецкай вуліцы. Інтэрвью пасля мантажу па словах Андрэя Чарнякевіча выглядала вельмі жорсткім і крытыкавала ўлады за спробу правесці аб’язную дарогу па старой частцы гораду. Ужо ў жніўні 2012 году Андрэя Чарнякевіча выклікалі да рэктара Яўгена Роўбы і ён сказаў, што з-за яго інтэрвью і матэрыялаў на радыё “Рацыя” стаіць пытанне пра яго звальненне. Але рэктар запэўніў, што гэтага не будзе, калі падобныя матэрыялы не будуць больш з’яўляцца.
13 верасня выкладчыкам універсітэта, якія спрычыніліся да выдання кнігі «Гродназнаўства», давялося даваць тлумачэнні супрацоўнікам КДБ. Навукоўцам пагражалі звальненнем. Адным з іх быў кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч. Галоўныя папрокі, паводле публікацыяў: чаму кніга, маўляў, сканчаецца на 90-х гадах, чаму няма параграфа пра сучаснасць, чаму там толькі бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня і як так атрымалася, што беларускія выкладчыкі дазволілі сабе выдаваць свае працы за мяжой?
14 верасня Андрэй Чарнякевіч атрымаў СМС-запрашэнне прыйсці ва ўніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе працаваў, азнаёміцца з загадам аб звальненні і забраць працоўную кніжку.
У сярэдзіне верасня сябры прафкаму ГрДУ прагаласавалі большасцю галасоў супраць звальнення Андрэя Чарнякевіча, але ўжо праз некалькі дзён 8 з 11 гэтых самых удзельнікаў пасяджэння прафкаму прагаласавалі за звальненне Андрэя Чарнякевіча. Афіцыйная фармулёўка “за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны”. Сам Чарнякевіч на пасяджэнні не прысутнічаў.
У снежні мінулага году Ленінскі раённы суд Гродна адхіліў пазоў гісторыка Андрэя Чарнякевіча, які імкнуўся аднавіцца на працы ў ГрДУ, адкуль яго звольнілі нібыта “за парушэнне працоўнай дысцыпліны”. Сам Андрэй Чарнякевіч і яго калегі не маюць сумневу, што сапраўдная прычына – удзел у напісанні нашумелай кнігі “Гродназнаўства”.
Супраць несправядлівага звальнення Андрэя Чарнякевіча распачалася шырокая кампанія салідарнасці: збіралі подпісы і грошы выкладчыкі ГрДзУ, за што пацярпелі найбольш актыўныя: Іна Соркіна, Святлана Куль-Сяльверстава, Вольга Сабалеўская.
Актыўна ўдзельнічала ў падтрымцы грамадскасць: http://nn.by/?c=ar&i=81339&lang=ru
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды
Размовы з афіцэрамі КДБ адносна напісання і выдання “Гродназнаўства” за мяжой. Сама працэдура звальнення з усімі яе хібамі і недакладнасцямі, нарэшце публічнае прызнанне Сямёна Шапіры пра звальненне Андрэя Чарнякевіча гаворыць пра тое, што звальненне не было звязана з парушэннем ім працоўнага заканадаўства ці не было звязана з недастатковай кваліфікацыяй, а стала выражэннем пераследу за правядзення навуковых даследаванняў і публікацыю вынікаў даследаванняў, якія не адпавядалі чаканням адміністрацыі, за неадабрэнне цэнзурай (органамі якія выконваюць гэтую функцыю – КДБ і прарэктар па ідэалогіі Святлана Агіявец) зместу публікацый, за несанкцыянаваную адміністрацыяй вну публікацыю дапаможніка ў замежным выдаведстве. Наадварот звальненне Андрэя Чарнякевіча выглядае як свавольнае звальненне без захавання акадэмічных працэдур і без бачных на тое прычынаў.
Крыніцы атрымання інфармацыі:
Асабістае інтэрвью з Андрэем Чарнякевічам
http://www.t-styl.info/by/113/news/8585
http://www.t-styl.info/by/114/news/10070/
http://nn.by/?c=ar&i=80981&lang=ru
http://www.svaboda.org/content/article/24791838.html
http://harodniaspring.org/be/news/3292
http://www.t-styl.info/by/114/society/10071/
Пра “Гродназнаўства” на дзяржаўным тэлеканале: https://www.youtube.com/watch?v=MMCHq0krFpo
—————————————————————————————————————
Вячаслаў Віталевіч Швед
Тып парушэння:.
Абмежаванне права на свабоду распаўсюджання і нублікацыю вынікаў даследаванняў, Абмежаванне права на магчымасць свабоднага выбару тэматыкі і зместу асабістых навуковых даследаванняў пры захаванні этычных нормаў (сацыяльнай адказнасці). Абмежаванне права на забеспячэнне асабістага і прафесійнага росту.
Інстытуцыя: Установа адукацыі: «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Дата інцыдэнта: верасень 2012- вясна 2013.
Дата паведамлення: Люты 2015 года.
Апісанне: Вячаслаў Віталевіч Швед (нар. 7 кастрычніка 1956, Гродна) — беларускігісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафесар (2005) кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 па 1 красавікa 2013 загадчык гэтай кафедры.
1 красавіка 2013 года Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. Выступіў у СМІ з адкрытым лістом, заявіўшы, што звальненне з’яўляецца палітычным. Выдаленне Шведа асудзіў між іншым польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.
13 верасня 2012 года выкладчыкам універсітэта, якія спрычыніліся да выдання кнігі «Гродназнаўства», давялося даваць тлумачэнні супрацоўнікам КДБ. Навукоўцам пагражалі звальненнем. Адным з іх быў доктар гістарычных навук, прафесар Вячаслаў Швед. Галоўныя папрокі, да публікацыі: чаму кніга, сканчаецца на 90-х гадах, чаму няма параграфа пра сучаснасць, чаму там толькі бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня і як так атрымалася, што беларускія выкладчыкі дазволілі сабе выдаваць свае працы за мяжой?
У сакавіку 2013 года Вячаслаў Швед даведаўся, што з ім не працягваюць кантракт загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму. Ён даведаўся, што па заканчэньні кантракту больш не будзе ўзначальваць кафедру. Загад падпісаў яшчэ былы рэктар — Яўген Роўба, якога таксама нядаўна вызвалілі ад займанай пасады.
Заключэнне эксперта аб парушэнні акадэмічнай свабоды
Не працягненне кантракту на пасадзе загадчыка кафедры, а праз некаторы час і не пераабранне па конкурсе, які праходзіў з парушэннямі працэдуры выбрання сведчаць пра тое, што склаўшаяся сітуацыя ўяўляе парушэнне акадэмічнай свабоды якая праявілася ў палітызацыі сферы адукацыі у спалучэнні з забаронаю на прафесію. Звальненне Вячаслава Шведа, не было звязана з парушэннем ім працоўнага заканадаўства ці не было звязана з недастатковай кваліфікацыяй, а стала выражэннем пераследу за правядзення навуковых даследаванняў і публікацыю вынікаў даследаванняў, якія не адпавядалі чаканням адміністрацыі, за неадабрэнне цэнзурай (органамі якія выконваюць гэтую функцыю – КДБ і прарэктар па ідэалогіі Святлана Агіявец) зместу публікацый, за несанкцыянаваную адміністрацыяй вну публікацыю дапаможніка ў замежным выдаведстве.
Крыніцы атрымання інфармацыі:
Абарона Вячаслава Шведа http://www.t-styl.info/by/114/overview/10079/
http://www.t-styl.info/by/113/news/8585
http://www.t-styl.info/by/114/news/10070/
http://www.t-styl.info/by/113/news/8578
http://www.t-styl.info/by/114/news/9865/
http://charter97.org/be/news/2013/4/2/67422/
http://nn.by/?c=ar&i=109284&lang=ru”lang=ru
Каментары: