На канферэнцыі плануецца прааналізаваць выклікі, якія паўсталі перад сістэмай адукацыі Беларусі, якасць адукацыйнай палітыкі, стратэгіі развіцця сярэдняй і вышэйшай школы нашай краіны, іх адпаведнасць актуальным патрэбам і нацыянальна-культурнай перспектыве беларускага народу.
Удзельнікі абмяркуюць магчымасці і механізмы пашырэння грамадскага ўдзелу ў кіраванні адукацыяй, адказнасць грамадства за яе якасць, рэальнае забеспячэнне права на адукацыю па-беларуску на ўсіх узроўнях, справядлівы доступ да вышэйшай адукацыі розных груп грамадзян, у тым ліку людзей з інваліднасю, асоб старэйшага ўзросту ды інш.Спецыяльная сесія будзе прысвечана ўдзелу студэнтаў у прыняцці рашэнняў у жыцці ВНУ . Вынікам канферэнцыі павінны стаць узгодненыя прапановы наконт развіцця заканадаўчай базы нацыянальнай сістэмы адукацыі, якія адпавядаюць грамадскаму запыту на інтэграцыю ў еўрапейскую адукацыйную прастору. Арганізатарамі і ўдзельнікамі[Н1] канферэнцыі з'яўляюцца: Таварыства беларускай школы, ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю”, Брацтва арганізатараў студэнцкага самакіравання , Еўрабеларусь, Грамадскі Балонскі камітэт, Камітэт «Салідарнасць», Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў , МПГ «Студэнцкая Рада», Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў і інш. Канферэнцыя адбудзецца 17 снежня 2013 з 12.00 да 18.00 у Мінску ў Гатэлі Краўн Плаза, зала Прынцэс 2 ( вул. Кірава, 13) Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі просім накіроўваць па адрасе cici59@gmail.com Аргкамітэт