Выберыце сваю мову

Што думаюць беларускія студэнты пра Балонскі працэс і як яны ацэньваюць змены ў адукацыі, якія адбыліся за гэты год? Эксперты, студэнты і прадстаўнікі студэнцкіх ініцыятыў абмяркоўвалi гэтыя пытаннi 28 сакавіка ў межах новай дыскусіі «Што думаюць беларусы», арганізаванай «Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый».

ГЛЯДЗЕЦЬ ВIДЭАЗАПIС ДЫСКУСII 


Галоўны інфармацыйны партнёр дыскусіі — TUT.BY.

Серыю жывых дыскусій «Што думаюць беларусы» з верасня 2014 года ладзіць асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з Беларускім даследчым саветам, міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact і Агенцтвам ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID).

 

Цыкл не толькі робіць экспертныя дэбаты публічнымі, але і стварае прастору, дзе могуць абмяркоўвацца даследаванні на актуальныя тэмы развіцця беларускага грамадства.

 

У цыкле дыскусій былі абмеркаваныя тэмы «Кошт рэформаў»«Станаўленне да смяротнага пакарання»«Хто твой горад Менск» і «Гендерное равенство: почему это выгодно».