Выберыце сваю мову


 

Conf 2016 logo hor
Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя 

«Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы: роля грамадзянскай супольнасці ў імплементацыі Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі»

 


Канференцыя адбылася ў Мінску 23-24 верасня 2016 года. Мэтай канференцыi было абмеркаванне стратэгіI імплементацыі Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі і прывядзення беларускай вышэйшай адукацыі да еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў. Вядучыя беларускія і замежныя эксперты ў сферы адукацыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур абмяркавалi актуальныя праблемы імплементацыі Дарожнай мапы, пытанні ўдзелу стэйкхолдэраў у гэтым працэсе і яго ўплыў на развіццё беларускай вышэйшай адукацыі, структурныя рэформы і фундаментальныя каштоўнасці Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Адкрыла канференцыю Пасол Андрэа Вiктарын, глава Дэлегацыi Еўрапейскага Саюза ў Беларусi.

 ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫI (PDF)


Асноўным дакладчыкам пленарнага паседжання канферэнцыі выступіў эксперт па палітыцы, менеджменце і адміністраванні вышэйшай адукацыі прафесар Ян Садлак (Ian Sadlak), прэзідэнт Міжнароднай абсерваторыі па акадэмічным ранжыраванні і ўдасканаленню (IREG Observatory), былы дырэктар Еўрапейскага цэнтра вышэйшай адукацыі (ЮНЕСКА-СЕПЕС 1999 -2009 гады) і кіраўнік Дэпартамента палітыкі ў галіне вышэйшай адукацыі ЮНЕСКА (1992 - 1999 гады).

Пераклад даклада професара Я. Садлака «Вышэйшая адукацыя ў 21ст.: глабальные трэнды и рэгiянальныя/лакальныя адказы» на русскую мову.

23 верасня удзельнiкi канферэнцыі працавалi ў межах трох секцый:

  • Структурныя рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі
  • Вышэйшая адукацыя і рынак працы. Развіццё Нацыянальнай рамкі кваліфікацый
  • Сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі і фундаментальныя акадэмічныя каштоўнасці

24 верасня ў рамках канферэнцыі прайшоў круглы стол «Досвед Балонскіх трансфармацый у краінах Усходняга партнёрства», у якім прынялi удзел спецыялісты з краін УП, а таксама Польшчы і Літвы. Эксперты прадставiлi панараму рэформаў вышэйшай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства, абмяркавалi выклікі і праблемы рэалізацыі стандартаў Балонскага працэсу ў краінах Усходняга партнёрства і перспектывы сумесных дзеянняў.

 


Арганізатары канферэнцыі:

Грамадскі Балонскі камітэт (Беларусь), Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы (Літва),

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і яго Беларуская нацыянальная платформа,

міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" і даследчы цэнтр «Аналітычная група CET» (Беларусь).

Партнёр канферэнцыі - Офіс па правах людзей з інваліднасцю (Беларусь).

 

 


 ФОТАСПРАВАЗДАЧА АБ КАНФЕРЭНЦЫI

001

 

DSC 0028

 

DSC 0037

 

DSC 0048

 

DSC 0050

 

DSC 0053

 

DSC 0066

 

 

DSC 0076

 

DSC 0076

 

DSC 0083

  

DSC 0092

 

DSC 0100

 

DSC 0102

 

DSC 0105

 

DSC 0110

 

DSC 0119

 

DSC 0137

DSC 0147
 
 

 

 

 

 

міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

«Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы: роля грамадзянскай супольнасці ў імплементацыі Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі»