29 верасня 2016 года ў Мiнску прайшоу семiнар па пытаннях кіравання якасцю вышэйшай адукацыі.
Канференцыя адбылася ў Мінску 23-24 верасня 2016 года. Мэтай канференцыi было абмеркаванне стратэгіI імплементацыі Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі і прывядзення беларускай вышэйшай адукацыі да еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў. Вядучыя беларускія і замежныя эксперты ў сферы адукацыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур абмяркавалi актуальныя праблемы імплементацыі Дарожнай мапы, пытанні ўдзелу стэйкхолдэраў у гэтым працэсе і яго ўплыў на развіццё беларускай вышэйшай адукацыі, структурныя рэформы і фундаментальныя каштоўнасці Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Адкрыла канференцыю Пасол Андрэа Вiктарын, глава Дэлегацыi Еўрапейскага Саюза ў Беларусi.
Што думаюць беларускія студэнты пра Балонскі працэс і як яны ацэньваюць змены ў адукацыі, якія адбыліся за гэты год? Эксперты, студэнты і прадстаўнікі студэнцкіх ініцыятыў абмяркоўвалi гэтыя пытаннi 28 сакавіка ў межах новай дыскусіі «Што думаюць беларусы», арганізаванай «Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый».
Прапануем Вашай увазе відэа з канферэнцыі, якая адбылася 17 снежня 2013 года ў Мінску.