Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

14-15 траўня 2015 г. у Ерэване на Міністэрскай канферэнцыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) была прынята Дарожная карта па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі.


Згода беларускага боку выконваць патрабаванні Дарожнай карты з'яўляецца ўмовай далучэння нашай краіны да ЕПВА. Упершыню ў гісторыі Балонскага працэсу краіне-кандыдату пастаўлены такія жорсткія умовы дзеля далучэння, на рэализацыю якіх дадзена тры гады. Імплементацыя Дарожнай карты ажыццяўляецца пад мiжнародным кантролем.

Грамадскі Балонскі камітэт адзначае, што ўсе ацэнки стану беларускай вышэйшай школы і рэкамендацыі па яе мадэрнізацыі, знайшлі свае адюстраванне ў Дарожнай карце.

Грамадскі Балонскі камітэт выканаў пераклад поўнага тэксту  Дарожнай карты на беларускую мову.

 


Дарожная карта па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі

З улікам далучэння Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) праз 16 гадоў пасля пачатку рэалізацыі Балонскага працэсу органы ўлады Беларусі і назіральная група па рэалізацыі Балонскага працэсу  (BFUG) будуць супрацоўнічаць у працэсе распрацоўкі і выканання патрабаванняў дарожнай карты рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі згодна з пералічанымі далей каштоўнасцямі, прынцыпамі і мэтамі ЕПВА.

У адпаведнасці з гэтай дарожнай картай органы ўлады Беларусі, у адпаведнасці з паўнамоцтвамі ўрада, парламента краіны, вышэйшых навучальных устаноў і іншых зацікаўленых бакоў: 

Структурныя рэформы

Сістэма кваліфікацый

Возьмуць на сябе абавязацельствы па распрацоўцы Нацыянальнай рамкі кваліфікацый  (NQF), адпаведнай Сістэме кваліфікацый у ЕПВА (QF-EHEA). 

Возьмуць на сябе абавязацельствы па ўсталяванню графіка гэтай працы і стварэнні нацыянальнай каардынацыйнай групы да канца 2015 г. і па забеспячэнні пачатку працы над NQF у першай палове 2016 г. 

У межах гэтай дзейнасці возьмуць на сябе абавязацельствы па ўвядзенні трохузроўневай сістэмы ў адпаведнасці з узгодненай балонскай мадэллю, па ўвядзенні першай ступені, якая ўключае 180-240 крэдытаў Еўрапейскай сістэмы пераводу/пераносу і назапашвання крэдытаў (ECTS), і па адпаведным паэтапным згортванні 5-гадовай ступені бакалаўра і, як наступства, па вымярэнні навучальнай нагрузкі студэнтаў у крэдытах (ECTS) згодна з вызначэннямі перагледжанага Кіраўніцтва карыстальнікаў  (ECTS Users' Guide). 

Забеспячэнне якасці 

Возьмуць на сябе абавязацельствы па забеспячэнні да канца 2017 г. прававой асновы для стварэння незалежнага агенцтва кантролю якасці ў адпаведнасці з Еўрапейскімі стандартамі і кіраўніцтвамі (European Standards and Guidelines ). 

Да канца 2015 г. распрацуюць графік стварэння такога агенцтва.

Праз BFUG запросяць замежных экспертаў па кантролі якасці для дапамогі як у распрацоўцы графіка і планаў, так і ў стварэнні самога агенцтва. 

Прызнанне

Да канца 2016 г. правядуць ацэнку заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі з мэтай вызначэння неабходных зменаў для прывядзення заканадаўства і практыкі  ў адпаведнасць з абавязацельствамі, прынятымі на сябе Беларуссю як дзяржавы-ўдзельніка Лісабонскай канвенцыі аб прызнанні кваліфікацый. 

Да канца  2017 г. укараняць любыя неабходныя змены практыкі, якія не патрабуюць унясення зменаў у заканадаўства. 

Да канца 2017 г. распрацуюць графік унясення неабходных зменаў у заканадаўства. 

Інструменты забеспячэння празрыстасці

Да канца 2015 г. распрацуюць план імплементацыі да канца 2017 г. ECTS у адпаведнасці з перагледжаным Кіраўніцтвам карыстальнікаў (ECTS Users' Guide) і з улікам прыярытэтнасці вынікаў навучання (learning outcomes), структуры навучальных планаў, іх рэалізацыі, ацэнкі і прымянення для праграм мабільнасці.

Да канца 2017 г. распрацуюць план забеспячэння аўтаматычнай бясплатнай выдачы Дадатка да дыплома (Diploma Supplemen) у фармаце, распрацаваным Саветам Еўропы, Еўрапейскай камісіяй і ЮНЕСКА, на распаўсюджанай мове (іншай, чым рускай). 

Мабільнасць навукова-педагагічнага персаналу і студэнтаў і інтэрнацыяналізацыя 

Восенню 2015 г. пачнуць працаваць над планам забеспячэння, развіцця і дыверсіфікацыі міжнароднай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў, якія прыязджаюць у беларускія УВА, а таксама выязджаюць з Беларусі ў іншыя краіны. Чакаецца, што такі план будзе ўключаць унясенне зменаў у сістэму выдачы дазволаў на паездкі з мэтай павелічэння тэрмінаў знаходжання выкладчыкаў і студэнтаў у краінах ЕПВА без неабходнасці атрымання дазволу міністэрства. План павінен быць складзены да канца 2016 г., у ім павінны быць акрэслены меры адукацыйнай палітыкі, а таксама любыя неабходныя заканадаўчыя меры, неабходныя для павелічэння і дыверсіфікацыі акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў з Беларусі да партнёраў у ЕПВА. Усе неабходныя заканадаўчыя меры павінны быць уведзеныя да сярэдзіны 2017 г. 

Навучанне на працягу ўсяго жыцця і сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі 

Да канца 2015 г. распрацуюць план прызнання папярэдняга навучання і рэалізуюць яго да канца 2017 г. Да канца 2016 г. перагледзяць абавязацельства студэнтаў, чыё навучанне фінансуецца за кошт бюджэту, прымаць размеркаванне на працу пасля выпуску з мэтай абмежавання гэтай практыкі пэўнымі прафесіямі, па якім у краіне назіраецца значны незадаволены попыт, з улікам практыкі іншых еўрапейскіх краін. 

Да канца 2017 г. перагледзяць крытэрыі выдзялення фінансавай дапамогі студэнтам з мэтай забеспячэння сацыяльнай справядлівасці незалежна ад полу, расы, колеру скуры, абмежаваных магчымасцяў, мовы, рэлігіі, палітычных або іншых поглядаў, краіны нараджэння, этнічнага або сацыяльнага паходжання, прыналежнасці да нацыянальнай меншасці, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча. 

Фундаментальныя каштоўнасці ЕПВА 

Забяспечаць выкананне абавязацельстваў, прынятых міністрамі на канферэнцыі ў г. Ерэване, у адпаведнасці з Ерэванскім камюніке міністраў. 

Да сярэдзіны 2017 г. міністэрства прааналізуе нацыянальнае заканадаўства і падрыхтуе парламенту прапановы па прыняцці мер з мэтай уключэння ў яго прынцыпаў Вялікай хартыі ўніверсітэтаў і рэкамендацый Савета Еўропы Rec/CM(2012)7 у адносінах адказнасці дзяржавы па забеспячэнні акадэмічнай свабоды і інстытуцыйнай аўтаноміі. 

Да сярэдзіны 2016 г. органы ўлады Беларусі распрацуюць план заканадаўчых мер і мер адукацыйнай палітыкі, накіраваных на забеспячэнне правоў студэнтаў і выкладчыкаў на свабоду стварэння арганізацый і іх рэгістрацыю. Да сярэдзіны 2017 г. увядуць усе неабходныя заканадаўчыя меры. 

Імплементацыя 

Абавязаны прадстаўляць неабходныя дадзеныя для справаздачы  2018 г. аб імплементацыі ў фармаце і ў тэрміны, якія будуць вызначаны BFUG. 

Абавязаны прызначыць кантактную асобу для падрыхтоўкі Справаздачы аб імплементацыі 2018 г.  Кантактная асоба будзе каардынаваць збор інфармацыі па Беларусі гарантаваць прадстаўленне ўсёй запытанай інфармацыі на англійскай мове ў тэрміны, вызначаныя BFUG. Кантактная асоба павінна добра валодаць пісьмовай і вуснай англійскай мовай. 

Удзел у рабочай праграме 

Прызначаць у BFUG дэлегацыю ў складзе 1-3 чалавек, якія валодаюць англійскай мовай на высокім узроўні. Дэлегацыя будзе прысутнічаць на сходах BFUG і забяспечыць бесперапыннасць прадстаўніцтва на працягу ўсяго перыяду працы.

Забяспечаць удзел у адпаведных семінарах і мерапрыемствах па абмене вопытам і змогуць прапанаваць кандыдатаў для ўдзелу ў рабочых групах рабочай праграмы ЕПВА на 2015-2018 гг. 

Супрацоўніцтва з BFUG

Гэта дарожная карта будзе рэалізавацца органамі ўлады Беларусі і зацікаўленымі бакамі ў супрацоўніцтве з BFUG. BFUG прызначыць каардынацыйную групу з паўнапраўных удзельнікаў і ўдзельнікаў з правам дарадчага голасу, якая будзе забяспечваць супрацоўніцтва, шукаць партнёраў для распрацоўкі пэўных сфер адукацыйнай палітыкі і інфармаваць BFUG аб ходзе рэалізацыі гэтай дарожнай карты. Органы ўлады Беларусі будуць забяспечваць працу гэтай групы і прызначаць канактную асобу або групу асоб для выканання гэтай працы. Каардынацыйная група будзе, у прыватнасці, супрацоўнічаць з беларускай дэлегацыяй у BFUG. Каардынацыйная група і прадстаўнікі Беларусі будуць сустракацца не менш за два разы на год з мэтай абмеркавання працы, якая ажыццяўлялася за перыяд паміж сустрэчамі. Каардынацыйная група будзе дакладваць BFUG аб гэтых сходах. 


Пераклад поўнага тексту Дарожнай карты ў фармаце PDF:

Дарожная карта па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі