Выберите язык

2

З Вячаславам Шведам мы сустрэліся ў Нацыянальнай бібліятэцы. У Менск з Горадні гісторык прыехаў папрацаваць і наведаць сям’ю сына. — Першыя дні пасля звальнення я моцна перажываў з-за несправядлівасці, - успамінае Вячаслаў Вітальевіч. — Цяпер ужо адышоў ад гэтага і думаю займацца працай — пісаць кнігі. Сэнсам жыцця для мяне заўседы была папулярызацыя гісторыі. Я імкнуўся пісаць яе так, як даюць крыніцы, дакументы, мемуары, без фальсіфікацыі і міфалагізацыі. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Вячаслаў Швед працаваў больш за трыццаць год. Прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры, прафесара, доктара навук. Апошнія гады працаваў на кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму на факультэце турызму і сэрвісу. І кафедра, і факультэт былі створаныя па яго ініцыятыве. Менавіта на спецыяльнасці, звязаныя з турызмам, у Гродзенскім універсітэце адзін з самых вялікіх конкурсаў сярод абітурыентаў. — Вось дзецішча стварылі, а я аказаўся непатрэбны. А мы ўжо на добры ўзровень выйшлі. Па сутнасці давалі не менш за 600 тысяч еўра заходніх інвестыцый для вобласці. Вячаслаў Швед не выключае, што, можа быць, сам паступова ішоў да звальнення. — Я размаўляю па-беларуску, на мове друкуюся, вяду заняткі, а гэта не ўсім падабаецца. Са студэнтамі мы гаворым аба ўсім, аб чым не пішуць афіцыйныя газеты і не размаўляюць прыўладныя выкладчыкі. Калі абмяркоўвалі маю кандыдатуру на кафедры ўніверсітэта, дэкан сказаў: «Вячаслаў Вітальевіч проста жыве гісторыяй». Гэта сапраўды так. Можа быць, я цяпер шкадую, што мала ўвагі сваім дзецям даваў. Увесь час забірала навука. Цяпер выпраўлюся. Буду ўнукамі займацца. У вынікі галасавання Вячаслаў Швед не верыць. — Я вырас на вачах у большасці членаў Рады. Хоць цяпер яна на 25 адсоткаў складаецца са студэнтаў. Карацей, з 82 чальцоў Рады — 20 студэнтаў, 12 — гэта рэктар і члены рэктарата, 15 дэканаў. Паколькі большасць гэтых дэканаў — кандыдаты дацэнты ці кандыдаты прафесары, — то яны, я думаю, адчуваюць сваю непаўнавартасць, а вось дактары, прафесары — яны больш самастойныя і актыўныя ў грамадскім жыцці, маюць сваю жыццевую пазіцыю. Вячаслаў Вітальевіч мяркуе, што выбары на Радзе, якая не абрала яго на пасаду прафесара, былі сфальсіфікаваныя. — Мне нават бюлетэні не далі паглядзець, іх заклеілі, паставілі пячаткі. Галасаванне было таемнае. Як мне расказвалі тыя, хто прысутнічаў, усе былі ашаломленыя, калі рэктар агучыў вынікі. Ен з 1 сакавіка працуе на пасадзе і за гэты час ужо дваіх выгнаў з працы. Два тыдні да паседжання Рады ўніверсітэта я прасіў, каб ен мяне прыняў. Адразу пасля паседжання, на якім адбылося галасаванне, падышоў да яго ў калідоры. Кажу: «30 гадоў я аддаў універсітэту, і што цяпер рабіць?». – «Я не буду с вами разговаривать. У меня нет времени». Я сказаў яму: «Вы добра пачалі працаваць. Можа быць, усе-такі не будзем стаяць у калідоры, пойдзем у кабінет – пагаворым». — «Нет времени мне с вами говорить, я очень занят», — паўтарыў рэктар. Ну што сказаць? Ен атрымаў загад і выканаў яго. У нас пагаворваюць, што гэта часовы чалавек, які зробіць брудную справу, а потым прыйдзе харошы, чысценькі новы рэктар. — А як студэнты трапляюць у Раду? — Цікавае пытанне. Думаю, іх дэканы прызначаюць. У нас ва ўніверсітэце існуе так званае студэнцкае самакіраванне. Чальцамі Рады становяцца студэнцкія дэканы ад кожнага факультэта. Па сутнасці гэта актывісты БРСМ ці тыя, хто атрымлівае ад Лукашэнкі стыпендыю. — Вы адчулі падтрымку калегаў пасля звальнення? — Выкладчыкі падыходзілі і выказвалі спачуванне, пыталіся, чым дапамагчы. Адзін калега прынес меду. Андрэй Чарнякевіч (адзін з аўтараў кнігі «Гродназнаўства» - “С”), якога яшчэ восенню звольнілі, прыйшоў да мяне дадому, вучыў мяне, каб я бярог здароўе і перажыў гэта ўсе. Да апошняй хвіліны я не верыў, што мяне выкінуць з універсітэта. Я столькі для яго зрабіў... Праз Інтэрнэт я адчуў моцную падтрымку. Адгукнуліся і зусім незнаемыя людзі. Адзін чалавек пазваніў са Шчучына. Кажа: «Вы мяне не ведаеце. Я майстар, раблю рамонты кватэр. Я чытаю вашыя ўсе кніжкі, мне падабаецца. Калі вам патрэбны рамонт, я бясплатна прыйду і зраблю». Ведаеце, мае звальненне выклікала другую хвалю цікаўнасці да кнігі «Гродназнаўства». Яны зрабілі піяр выданню. Людзі пытаюцца, дзе набыць кнігу. (Усміхаецца). І Чарнякевіча звольнілі менавіта за працу над кнігай, а не за пяць хвілін спазнення на заняткі. З гэтага пачалася зачыстка ва ўніверсітэце. Дарэчы, усе пытанні КДБ тычыліся толькі кніжкі. — Калі з вамі размаўлялі кадэбісты? — Кніжка выйшла ў чэрвені. Прайшлі прэзентацыі ў афіцыйных установах, бібліятэкі набывалі кнігі, дзяржтэлебачанне здымала. Усе было добра да жніўня. Я прыйшоў на працу, і ў аддзеле кадраў мяне выклікалі на размову з супрацоўнікам КДБ. Я бачыў там Андрэя Чарнякевіча. Таксама іншых выклікалі, хто працуе ва ўніверсітэце і мае дачыненне да кнігі. Першае, пра што пыталі: «Чаму вы скончылі кніжку 1991-м годам?» Таму кажу, што з 1991-га года гэта ўжо больш паліталогія, чым гісторыя. Другое, пра што мне сказаў кадэбіст Сан Саныч — малады, чарнявы, сімпатычны, — гэта тое, што вынікае з уступу ў выданні пад аўтарствам Алеся Смалянчука. У адным з абзацаў было напісана, што кніга рыхтуе патрыетаў, людзей, якія будуць жыць у дэмакратычнай Беларусі. З гэтага можна зразумець, што мы жывем не ў дэмакратычнай краіне і што намі кіруе бяссменны таварыш... Дарэчы, потым кадэбіст Сан Саныч вітаўся са мной на вуліцы. А пасля размовы прасіў яму кнігу «Гродназнаўства» падпісаць на памяць. Я кажу: «Прабачце, але ў мяне няма. Купіце — прыходзьце — падпішу». Не прыходзіў пакуль. (Усміхаецца). Яшчэ нас папракалі ў тым, што кніга выдадзеная ў падпольным выдавецтве ў Польшчы і за грошы палякаў. Але ж гэта Уроцлаў, друкарня Польскай акадэміі навук! Якое падпольнае выданне? Думаю, што за кнігу пацярпеў і былы рэктар. Ва ўніверсітэце дагэтуль працуюць тры нашыя аўтары. Паколькі кіраўнік вобласці Шапіра на сустрэчы з выкладчыкамі 4 сакавіка назваў 16 рэвалюцыянераў, «якія заклікаюць звергнуць уладу». то думаю, новыя звальненні наперадзе. — Як на вашую думку, што можа змяніць сітуацыю ў сістэме вышэйшай адукацыі, каб выкладчыкі, якія аддаюць сябе навуцы і студэнтам, не былі такімі безабароннымі? — На маю думку, найперш патрэбна дэмакратызацыя сістэмы адукацыі. Глядзіце: прызначаюцца рэктар, дэканы, загадчыкі кафедр, па сутнасці, таксама... Вядома, чалавек залежны ад таго, хто яго прызначыў. Другое: трэба падняць заробкі выкладчыкам. У царскай Расіі настаўнік атрымліваў добрую зарплату, у яго быў дом, прыслуга. Ен быў эканамічна незалежны. За савецкім часам прафесар атрымліваў 400-500 рублеў. Такі заробак быў у першага-другога сакратара гаркама партыі. Як лічыліся з гэтым прафесарам! А ў нас кожны трымаецца за месца, дрыжыць, глядзіць у рот начальству і галасуе так, як трэба. З мяне з верасня знялі палову стаўкі прафесара, і я атрымліваў толькі як загадчык кафедры. Мой заробак мог быць шэсць мільенаў, а мяне апусцілі на чатыры. Па рознаму атрымліваюць на розных факультэтах мае калегі. Гэта залежыць і ад таго, як факультэт зарабляе грошы. Апроч таго, лічу, трэба зменшыць нагрузку на выкладчыкаў. Калі я пачынаў працаваць, гэта было 450-500 гадзін на год для прафесара, а цяпер — за 650. А для неабароненых, без ступеняў яна ўвогуле складае 850 гадзін на год. Можаце параўнаць: у Польшчы — 150-170 гадзін. — Як усе гэтыя падзеі паўплывалі на лес кнігі? — Кніжка была прададзеная да жніўня, да гутаркі з кадэбістамі. Цікава, што ва ўніверсітэцкай бібліятэцы «Гродназнаўства» няма — ні выдадзенага ў Польшчы, ні таго, што двумя выданнямі ў нашым універсітэце выйшла. Наколькі мне вядома, гэтая кніга захоўваецца ў кабінеце работніка спецчасткі, ці асобай часткі — я нават не ведаю, як яна дакладна называецца. Там працуе былы кадэбіст, у прысутнасці якога ў жніўні з намі праводзіў гутарку яго калега. Дырэктар гімназіі, у якой працуе Алесь Госцеў (яшчэ адзін сааўтар “Гродназнаўства), запытаўся ў яго: «А па якой кнізе Вы вядзеце курс “Гродназнаўства”»? Ен прынес універсітэцкае выданне, і яму сказалі, што па ім можна. Але я баюся, што хутка факультатыўны курс па гісторыі Гродна, які выкладаецца ў сярэдніх школах горада, проста згорнуць. Таццяна Гусева Салідарнасць get_imgЗ Вячаславам Шведам мы сустрэліся ў Нацыянальнай бібліятэцы. У Менск з Горадні гісторык прыехаў папрацаваць і наведаць сям’ю сына. — Першыя дні пасля звальнення я моцна перажываў з-за несправядлівасці, - успамінае Вячаслаў Вітальевіч. — Цяпер ужо адышоў ад гэтага і думаю займацца працай — пісаць кнігі. Сэнсам жыцця для мяне заўседы была папулярызацыя гісторыі. Я імкнуўся пісаць яе так, як даюць крыніцы, дакументы, мемуары, без фальсіфікацыі і міфалагізацыі. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Вячаслаў Швед працаваў больш за трыццаць год. Прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры, прафесара, доктара навук. Апошнія гады працаваў на кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму на факультэце турызму і сэрвісу. І кафедра, і факультэт былі створаныя па яго ініцыятыве. Менавіта на спецыяльнасці, звязаныя з турызмам, у Гродзенскім універсітэце адзін з самых вялікіх конкурсаў сярод абітурыентаў. — Вось дзецішча стварылі, а я аказаўся непатрэбны. А мы ўжо на добры ўзровень выйшлі. Па сутнасці давалі не менш за 600 тысяч еўра заходніх інвестыцый для вобласці. Вячаслаў Швед не выключае, што, можа быць, сам паступова ішоў да звальнення. — Я размаўляю па-беларуску, на мове друкуюся, вяду заняткі, а гэта не ўсім падабаецца. Са студэнтамі мы гаворым аба ўсім, аб чым не пішуць афіцыйныя газеты і не размаўляюць прыўладныя выкладчыкі. Калі абмяркоўвалі маю кандыдатуру на кафедры ўніверсітэта, дэкан сказаў: «Вячаслаў Вітальевіч проста жыве гісторыяй». Гэта сапраўды так. Можа быць, я цяпер шкадую, што мала ўвагі сваім дзецям даваў. Увесь час забірала навука. Цяпер выпраўлюся. Буду ўнукамі займацца. У вынікі галасавання Вячаслаў Швед не верыць. — Я вырас на вачах у большасці членаў Рады. Хоць цяпер яна на 25 адсоткаў складаецца са студэнтаў. Карацей, з 82 чальцоў Рады — 20 студэнтаў, 12 — гэта рэктар і члены рэктарата, 15 дэканаў. Паколькі большасць гэтых дэканаў — кандыдаты дацэнты ці кандыдаты прафесары, — то яны, я думаю, адчуваюць сваю непаўнавартасць, а вось дактары, прафесары — яны больш самастойныя і актыўныя ў грамадскім жыцці, маюць сваю жыццевую пазіцыю. Вячаслаў Вітальевіч мяркуе, што выбары на Радзе, якая не абрала яго на пасаду прафесара, былі сфальсіфікаваныя. — Мне нават бюлетэні не далі паглядзець, іх заклеілі, паставілі пячаткі. Галасаванне было таемнае. Як мне расказвалі тыя, хто прысутнічаў, усе былі ашаломленыя, калі рэктар агучыў вынікі. Ен з 1 сакавіка працуе на пасадзе і за гэты час ужо дваіх выгнаў з працы. Два тыдні да паседжання Рады ўніверсітэта я прасіў, каб ен мяне прыняў. Адразу пасля паседжання, на якім адбылося галасаванне, падышоў да яго ў калідоры. Кажу: «30 гадоў я аддаў універсітэту, і што цяпер рабіць?». – «Я не буду с вами разговаривать. У меня нет времени». Я сказаў яму: «Вы добра пачалі працаваць. Можа быць, усе-такі не будзем стаяць у калідоры, пойдзем у кабінет – пагаворым». — «Нет времени мне с вами говорить, я очень занят», — паўтарыў рэктар. Ну што сказаць? Ен атрымаў загад і выканаў яго. У нас пагаворваюць, што гэта часовы чалавек, які зробіць брудную справу, а потым прыйдзе харошы, чысценькі новы рэктар. — А як студэнты трапляюць у Раду? — Цікавае пытанне. Думаю, іх дэканы прызначаюць. У нас ва ўніверсітэце існуе так званае студэнцкае самакіраванне. Чальцамі Рады становяцца студэнцкія дэканы ад кожнага факультэта. Па сутнасці гэта актывісты БРСМ ці тыя, хто атрымлівае ад Лукашэнкі стыпендыю. — Вы адчулі падтрымку калегаў пасля звальнення? — Выкладчыкі падыходзілі і выказвалі спачуванне, пыталіся, чым дапамагчы. Адзін калега прынес меду. Андрэй Чарнякевіч (адзін з аўтараў кнігі «Гродназнаўства» - “С”), якога яшчэ восенню звольнілі, прыйшоў да мяне дадому, вучыў мяне, каб я бярог здароўе і перажыў гэта ўсе. Да апошняй хвіліны я не верыў, што мяне выкінуць з універсітэта. Я столькі для яго зрабіў... Праз Інтэрнэт я адчуў моцную падтрымку. Адгукнуліся і зусім незнаемыя людзі. Адзін чалавек пазваніў са Шчучына. Кажа: «Вы мяне не ведаеце. Я майстар, раблю рамонты кватэр. Я чытаю вашыя ўсе кніжкі, мне падабаецца. Калі вам патрэбны рамонт, я бясплатна прыйду і зраблю». Ведаеце, мае звальненне выклікала другую хвалю цікаўнасці да кнігі «Гродназнаўства». Яны зрабілі піяр выданню. Людзі пытаюцца, дзе набыць кнігу. (Усміхаецца). І Чарнякевіча звольнілі менавіта за працу над кнігай, а не за пяць хвілін спазнення на заняткі. З гэтага пачалася зачыстка ва ўніверсітэце. Дарэчы, усе пытанні КДБ тычыліся толькі кніжкі. — Калі з вамі размаўлялі кадэбісты? — Кніжка выйшла ў чэрвені. Прайшлі прэзентацыі ў афіцыйных установах, бібліятэкі набывалі кнігі, дзяржтэлебачанне здымала. Усе было добра да жніўня. Я прыйшоў на працу, і ў аддзеле кадраў мяне выклікалі на размову з супрацоўнікам КДБ. Я бачыў там Андрэя Чарнякевіча. Таксама іншых выклікалі, хто працуе ва ўніверсітэце і мае дачыненне да кнігі. Першае, пра што пыталі: «Чаму вы скончылі кніжку 1991-м годам?» Таму кажу, што з 1991-га года гэта ўжо больш паліталогія, чым гісторыя. Другое, пра што мне сказаў кадэбіст Сан Саныч — малады, чарнявы, сімпатычны, — гэта тое, што вынікае з уступу ў выданні пад аўтарствам Алеся Смалянчука. У адным з абзацаў было напісана, што кніга рыхтуе патрыетаў, людзей, якія будуць жыць у дэмакратычнай Беларусі. З гэтага можна зразумець, што мы жывем не ў дэмакратычнай краіне і што намі кіруе бяссменны таварыш... Дарэчы, потым кадэбіст Сан Саныч вітаўся са мной на вуліцы. А пасля размовы прасіў яму кнігу «Гродназнаўства» падпісаць на памяць. Я кажу: «Прабачце, але ў мяне няма. Купіце — прыходзьце — падпішу». Не прыходзіў пакуль. (Усміхаецца). Яшчэ нас папракалі ў тым, што кніга выдадзеная ў падпольным выдавецтве ў Польшчы і за грошы палякаў. Але ж гэта Уроцлаў, друкарня Польскай акадэміі навук! Якое падпольнае выданне? Думаю, што за кнігу пацярпеў і былы рэктар. Ва ўніверсітэце дагэтуль працуюць тры нашыя аўтары. Паколькі кіраўнік вобласці Шапіра на сустрэчы з выкладчыкамі 4 сакавіка назваў 16 рэвалюцыянераў, «якія заклікаюць звергнуць уладу». то думаю, новыя звальненні наперадзе. — Як на вашую думку, што можа змяніць сітуацыю ў сістэме вышэйшай адукацыі, каб выкладчыкі, якія аддаюць сябе навуцы і студэнтам, не былі такімі безабароннымі? — На маю думку, найперш патрэбна дэмакратызацыя сістэмы адукацыі. Глядзіце: прызначаюцца рэктар, дэканы, загадчыкі кафедр, па сутнасці, таксама... Вядома, чалавек залежны ад таго, хто яго прызначыў. Другое: трэба падняць заробкі выкладчыкам. У царскай Расіі настаўнік атрымліваў добрую зарплату, у яго быў дом, прыслуга. Ен быў эканамічна незалежны. За савецкім часам прафесар атрымліваў 400-500 рублеў. Такі заробак быў у першага-другога сакратара гаркама партыі. Як лічыліся з гэтым прафесарам! А ў нас кожны трымаецца за месца, дрыжыць, глядзіць у рот начальству і галасуе так, як трэба. З мяне з верасня знялі палову стаўкі прафесара, і я атрымліваў толькі як загадчык кафедры. Мой заробак мог быць шэсць мільенаў, а мяне апусцілі на чатыры. Па рознаму атрымліваюць на розных факультэтах мае калегі. Гэта залежыць і ад таго, як факультэт зарабляе грошы. Апроч таго, лічу, трэба зменшыць нагрузку на выкладчыкаў. Калі я пачынаў працаваць, гэта было 450-500 гадзін на год для прафесара, а цяпер — за 650. А для неабароненых, без ступеняў яна ўвогуле складае 850 гадзін на год. Можаце параўнаць: у Польшчы — 150-170 гадзін. — Як усе гэтыя падзеі паўплывалі на лес кнігі? — Кніжка была прададзеная да жніўня, да гутаркі з кадэбістамі. Цікава, што ва ўніверсітэцкай бібліятэцы «Гродназнаўства» няма — ні выдадзенага ў Польшчы, ні таго, што двумя выданнямі ў нашым універсітэце выйшла. Наколькі мне вядома, гэтая кніга захоўваецца ў кабінеце работніка спецчасткі, ці асобай часткі — я нават не ведаю, як яна дакладна называецца. Там працуе былы кадэбіст, у прысутнасці якога ў жніўні з намі праводзіў гутарку яго калега. Дырэктар гімназіі, у якой працуе Алесь Госцеў (яшчэ адзін сааўтар “Гродназнаўства), запытаўся ў яго: «А па якой кнізе Вы вядзеце курс “Гродназнаўства”»? Ен прынес універсітэцкае выданне, і яму сказалі, што па ім можна. Але я баюся, што хутка факультатыўны курс па гісторыі Гродна, які выкладаецца ў сярэдніх школах горада, проста згорнуць. Таццяна Гусева Салідарнасць get_imgSorry, this article is only available in Belarusian. get_img

Bolognaby@ All Rights Reserved.