Сітуацыя Войцкай была абцяжарана шматлікімі прагуламі заняткаў і акадэмічнай запазычанасцю, а вось Свярдлоў быў выдатнікам. Яго падтрымалі аднагрупнікі і, у выніку Леанід дамогся (на ўзроўні ЦК ЛКСМБ!) замены выключэння на «строгую вымову з занясеннем» і здолеў скончыць універсітэт. Былі выключаны з універсітэта яшчэ двое студэнтаў — другакурснік Алег Малашчук і чацверакурснік Валеры Залатар.Выключэнне з камсамола аўтаматычна цягнула за сабой выключэнне з універсітэта. Таму лагічна, што Леанід Свярдлоў і Іна Войцкая паспрабавалі яго абскардзіць.
Большасць з тых, хто падпісаў ліст, была шчырымі камсамольцамі, адкуль жа такая рэакцыя? Успамінае Уладзімір Казлоўскі, на той час студэнта І курса аддзялення гісторыі: «О тех событиях говорили очень мало. Слышал, что рассматривали дело на заседании комитета комсомола по поводу какого-то письма. Написали письмо в поддержку «Солидарности». Это письмо через какого-то польского студента пытались переслать, а оно оказалось в руках КГБ. И начались пресследования. Вот то, что я слышал...» Нагадаю, гэта быў 1981 год, у Польшчы прафсаюз «Салідарнасць» і незалежныя студэнцкія саюзы дзейнічалі напаўлегальна. КДБ вельмі нервова рэагаваў на любыя весткі пра падобныя настроі ўнутры СССР. КДБ ужо назіраў раней за Валерыем Залатаром, выклікаў у аддзел кадраў для тлумачэнняў пра «сумнеўныя сувязі». «Я всегда был антикоммунистом, антисоветчиком. Мы с Инной слушали западные «голоса», мы знали о Солженицыне, о Сахарове. С моей стороны было предложение, существенно углублявшее содержание обращения. Говорю: «Инна, напиши, что мы создадим Комитет студенческого контроля для наблюдения за учебным процессом чтобы минимизировать вмешательство официальной идеологии в обучение», — узгадвае Валерый Залатар. Паколькі ў Польшчы ў гэты час быў папулярны лозунг: «Не падпальвайце камітэты — стварайце камітэты!», патрабаванне студэнтаў стварыць камітэт магло ўспрымацца начальствам як рэвалюцыйнае. Студэнты філасофскага аддзялення ва ўнутраным дворыку БДУ. Здымкі з прыватных архіваў колішніх студэнтаў. На жаль, фота самога Алега Малашчука аўтару адшукаць не ўдалося. Але вернемся да Алега Малашчука. Алесь Камоцкі, аднакурснік і сябар Алега, успамінае: «Харошы хлопец быў, з ідэаламі... Начытаны такі, з жывым розумам. Ён быў дыялектычны, і мог на грунтах нейкіх розных ведаў выводзіць новыя свае. Творчы быў, і вельмі гэтым быў цікавы, і вельмі нечаканыя мог рабіць высновы з таго, што мы разам чулі ці разам бачылі. Але яму не было дзе прымяніцца. Трошкі не ў свой час, выскачыў са сваімі ідэаламі. І аб гэта ён і разбіўся». Згадвае Ірына Нікіціна: «Он совершенно не был приспособлен для армии. Такой мальчик из интеллигентской семьи, рафинированный, с чувством юмора. И, наверное, ему было очень тяжело». Таму здарылася так, што 22 сакавіка 1982 года Алег Малашчук быў асуджаны ваенным трыбуналам вайсковай часткі 55454 за «воінскае злачынства, прадугледжанае артыкулам 235а Крымінальнага кодэкса БССР». «У него была неудачная попытка дезертировать, его словили в Москве и возвратили уже в дисциплинарный батальон в Масюковщине. Когда он сидел в дисбате, мы с Инной неоднократно приезжали к нему, привозили сигареты и всё остальное», — дадае Валерый Залатар. Пасля дэмабілізацыі Алег уладкаваўся на Брэсцкі дывановы камбінат, атрымаў там станоўчую характарыстыку, і з ёй паспрабаваў летам 1984 года ўзнавіцца на філасофскім аддзяленні. Але спачатку дэкан гістфака Іраіда Царук, а потым прарэктар Пятраеў адмовілі хлопцу. Некалькі дзён ён думаў. А потым запрасіў сваіх сяброў прыйсці ў 16 гадзін 26 ліпеня на плошчу Леніна да галоўнага корпуса БДУ. Сябры не змаглі прыехаць. І гэта зберагло ім нервы і, мусіць, гады жыцця. «В день самоубийства Малащук продолжительное время находился в кабинете №604 главного корпуса БГУ, где читал подшивку литературной газеты, затем в аудитории №609 на подоконнике аккуратно сложил пуловер, часы, сигареты, спички, носовой платок, разменную монету столбиком и в соседней аудитории №611 мелом на ученической доске оставил предсмертную надпись на белорусском языке, в которой попрощался с людьми и пожелал им счастья. В кармане брюк он оставил записку с просьбой сообщить родителям о случившемся в г. Кобрин, указал адрес и телефон». Бацькі Алега патрабавалі завесці крымінальную справу па факту яго смерці. Ім адмовілі: праверка, праведзеная пракуратурай Маскоўскага раёна, паказала, што, маўляў, ніхто яго да самагубства не даводзіў. Расповеды і чуткі пра калектыўны зварот і самагубства яшчэ некалькі год блукалі па калідорах гістфака. Самазабойства Алега Малашчука згадваецца ў апублікаваных дзённікавых запісах Міхала Дубянецкага, а ўся справа з калектыўным зваротам студэнтаў-філосафаў — у нататцы, напісанай Ігарам Бабковым для даведніка «Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956–1991. Пэрсанажы і кантэкст». Магчыма, хтосьці з нашых чытачоў мае што расказаць пра гэту гісторыю. Будзем удзячныя за любыя падрабязнасці. Уладзімір Валодзін, Новы ЧасМалашчук быў выкліканы ў КДБ. Невядома, пра што з ім там размаўлялі, але пасля гэтай гутаркі ён сам пайшоў запісвацца ў войска. Яго ўсё адно выключылі — заднім чыслом. Валерый Залатар спрабаваў перавесціся на завочнае аддзяленне, і яго нібыта перавялі, але затым адразу выключылі.