З прыняццём Кодэкса сістэма адукацыі атрымала новыя магчымасці для пакарання навучэнцаў. Яны могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, атрымаўшы заўвагу, вымову, ці наогул быць адлічаны.
Вялікая частка падстаў для прыцягнення да адказнасці пералічана ў Кодэксе. Аднак у рэпрэсіўных мэтах можа выкарыстоўвацца норма артыкула 126 Кодэкса. Яна абвяшчае, што падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з'яўляюцца супрацьпраўнае, вінаватае (наўмыснае ці па неасцярожнасці) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго ўстаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўна-прававымі актамі ўстановы адукацыі.
Карныя механізмы прапісваюцца галоўным чынам у статутах і правілах унутранага распарадку ўстаноў адукацыі.
Маніторынг лакальных нарматыўных актаў устаноў адукацыі паказаў, што найболей часта сустракаюцца наступныя патрабаванні, за адмову ад выканання якіх пагражаюць рэальныя меры дысцыплінарнага і педагагічнага ўздзеяння.
У школах:
"Знаходзячыся ў школе, навучэнцы абавязаны выконваць наступныя патрабаванні да вонкавага выгляду - "дзелавы стыль". Дзелавы стыль … мае на ўвазе пінжак (жакет), штаны (спадніца), кашуля (блузка), бэйдж, у зімовы перыяд - уцеплены гольф ці швэдар пад пінжак (белага, шэрага, чорнага колеру); прычоска павінна быць ахайнай, у юнакоў - кароткая, без падоўжаных варыянтаў; навучэнцам забараняецца мець на бачных месцах пірсінг і татуяванні".
Насаджаемый уладай кантроль над целамі пачынаецца з першага класа. У пачатковай школе пакараць яшчэ нельга, таму выкарыстоўваюць метад педагагічнага ўздзеяння, напрыклад, "дысцыплінарныя школьныя лінейкі".
"Кашуля ў клетку вашага дзіцяці адцягвае ўвагу дзяцей, замінае ім сканцэнтравацца ў класе, калі ласка, апранайце белую ці блакітную" - так казалі бацькам у Гомелі пасля першага дня вучобы ў школе.
У сваю чаргу міністр адукацыі Сяргей Маскевіч не жадае браць на сябе адказнасць за тое, што яго ведамства прасоўвае ўкараненне школьнай формы. У сваім выступе на ан-лайн канферэнцыі ў жніўні 2012 гады ён казаў: "Шматлікія рашэнні рэгулююцца ўнутранымі нарматыўнымі дакументамі ўстановы адукацыі... Таму, калі ва ўстанове адукацыі такое рашэнне прынята, усё павінны разумець, што гэта закон жыцця гэтай установы". Але міністр прызнае, што "выгнаць са школы, вядома, не могуць. Але, тым не менш, у джынсах, якія чалавек жадае насіць, будзе адчуванне сябе белай варонай".
"Абавязкова наведваць пазашкольныя мерапрыемствы, удзельнічаць у грамадска-карыснай працы" - вось яна, прымусовая праца, прымусовы БРСМ.
Ва ўніверсітэтах:
1. "Удзельнічаць у грамадска-значных і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўніверсітэце". Напрыклад, у Брэсце не пайшлі студэнты на мітынг у гонар вываду войскаў з Афганістана - ім абвясцілі вымовы, якія потым, праўда, змякчылі да заўваг.
2. "Адпрацаваць не меней 8 гадзін у семестры на гаспадарчых працах па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўніверсітэта". Вось яна - забароненая прымусовая праца.
3. "Строга выконваць на тэрыторыі ўніверсітэта правіла дарожнага руху, у тым ліку парушэнні правіл прыпынку і стаянкі транспартнага сродку з парушэннем дадзеных правіл". Вельмі распаўсюджаная нагода для адлічэння, хоць звычайны чалавек быў бы падвергнуты толькі адміністрацыйнаму спагнанню.
Установы адукацыі ў судзе
Некаторыя эксперты лічаць, што дысцыплінарная адказнасць была аформлена ў Кодэксе толькі з мэтай палегчыць працэс адлічэнняў грамадзянскіх актывістаў. Задачы абараніць навучэнцаў ад магчымай самаўпраўнасці ўстаноў адукацыі не ставілася. Пра гэта сведчыць і змест Кодэкса. Дысцыплінарным спагнанням прысвечаны цэлая частка, а працэдуры абскарджання толькі адзін артыкул. Жаліцца можна толькі ў два адрасы: вышэйстаячую арганізацыю ці ў суд. Як паказвае судовая практыка, аднавіцца праз суд спрабуюць нешматлікія, а выйграюць - адзінкі. Аднак кожны выклік прадстаўнікоў установы ў суд - удар па сістэме ў цэлым.
Адзіны паспяховы прэцэдэнт гэтага года - суд па пазове маладога навукоўца з Магілёва Аляксея Паўлоўскага, паводзіны якога ўстанова адукацыі палічыла "не адпаведным маральнаму абліччу навукоўца", і адлічыла. Суд вырашыў прызнаць скаргу Паўлоўскага абгрунтаванай і адмяніць загад кіраўніцтва. А летась суд пастанавіў аднавіць грамадзянскага актывіста Алеся Крата, адлічанага раней за "акадэмічныя запазычанасці".
Спрабуючы прадэманстраваць нібы скончаную схему рэгуляцыі дысцыплінарных спагнанняў, аўтары Кодэкса замоўчваюць пра тое, што ніхто не забараняе грамадзянам скардзіцца ў пракуратуру, міліцыю і іншыя кантралюючыя органы яшчэ на стадыі, папярэдняй вынясенню дысцыплінарнага спагнання. Да прыкладу, у выпадку спрэчкі па "афіцыйным стылі адзежы", бацькі, як паўнапраўныя ўдзельнікі адукацыйнага працэсу, маюць права на абскарджанне дзеянняў адміністрацыі, паколькі ніякага стандарту, абавязковага для выканання, не існуе. Пры прыняцці рашэння пра спрэчку з установай адукацыі таксама карысна памятаць пра тое, што ў адпаведнасці з Законам пра адвакатуру і адвакацкай дзейнасці юрыдычная дапамога адваката прадастаўляецца бясплатна.
Пракуратура аднойчы і толькі па Брэсцкай вобласці правяла праверку парушэнняў заканадаўства пры адлічэнні непаўнагадовых з устаноў адукацыі. Пракуратура канстатавала, што з прыняццем Кодэкса аб адукацыі колькасць адлічэнняў павялічылася.
Дзіўна, але ні Кодэкс, ні іншы нарматыўна-прававы акт не рэгламентуе пытанне пра тое, што ж рабіць з тымі, каго пасля трох-чатырох месяцаў судовага разгляду і адсутнасці на занятках адновяць у навучальнай установе. Як папоўніць прапушчаны час? Мабыць улада нават не разлічвае на такі зыход. Ва ўстановах адукацыі распаўсюджваюцца метадычныя матэрыялы для адміністрацый, у якіх прапісаны алгарытмы дзеянняў па працэдурах адлічэнняў з узорамі дакладных цыдулак, загадаў аб адлічэнне, актаў і пратаколаў. На жаль, праваабарончая супольнасць падобных матэрыялаў, здольных павялічыць прававыя кампетэнцыі па абароне правоў ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, не прапануе.
Алег ГраблеўскіС принятием Кодекса система образования получила новые возможности для наказания учащихся. Они могут быть привлечены к дисциплинарной ответственности, получив замечание, выговор, или вообще быть отчислены.
Большая часть оснований для привлечения к ответственности перечислена в Кодексе. Однако в репрессивных целях может использоваться норма статьи 126 Кодекса. Она гласит, что основаниями для привлечения учащегося к дисциплинарной ответственности являются противоправное, виновное (умышленное или по неосторожности) неисполнение или ненадлежащее исполнение обязанностей, возложенных на него учредительными документами и иными локальными нормативными правовыми актами учреждения образования.
Карательные механизмы прописываются в основном в уставах и правилах внутреннего трудового распорядка учреждений образования.
Мониторинг локальных нормативных актов учреждений образования показал, что наиболее часто встречаются следующие требования, за отказ от выполнения которых грозят реальные меры дисциплинарного и педагогического воздействия.
В школах:
«Находясь в школе, уча¬щиеся обязаны соблюдать сле¬дующие требования к внешнему виду – «деловой стиль». Деловой стиль … подразумевает пиджак (жакет), брюки (юбка), рубашка (блузка), бейдж, в зимний период – утепленный гольф или свитер под пиджак (белого, серого, черного цвета); прическа должна быть опрятной, у юношей – короткая, без удлиненных вариантов; учащимся запрещается иметь на видимых местах пирсинг и татуировки».
Насаждаемый властью контроль над телами начинается с первого класса. В начальной школе наказать еще нельзя, поэтому используют метод педагогического воздействия, например, «дисциплинарные школьные линейки».
«Рубашка в клетку вашего ребенка отвлекает детей, мешает им концентрироваться в классе, пожалуйста, надевайте белую или голубую» - так напутствовали родителя в Гомеле после первого дня учёбы в школе.
В свою очередь министр образования Сергей Маскевич не хочет брать на себя ответственность за то, что его ведомство продавливает внедрение школьной формы. В своем выступлении на он-лайн конференции в августе 2012 года он говорил: «Многие решения регулируются внутренними нормативными документами учреждения образования... Поэтому, если в учреждении образования такое решение принято, все должны понимать, что это закон жизни этого учреждения». Но министр признает, что «выгнать из школы, конечно, не могут. Но, тем не менее, в джинсах, которые человек хочет носить, в этой ситуации он будет чувствовать себя белой вороной»
«Обязательно посещать внешкольные мероприятия, участвовать в общественно-полезном труде» - вот он, принудительный труд, принудительный БРСМ.
В университетах:
1. «Участвовать в общественно-значимых и иных мероприятиях, проводимых в университете». Например, в Бресте не пошли студенты на митинг по случаю вывода войск из Афганистана - им объявили выговоры, которые потом, правда, смягчили до замечаний.
2. «Отработать не менее 8 часов в семестре на хозяйственных работах по благоустройству территории университета». Вот он - запрещенный принудительный труд.
3. «Строго соблюдать на территории университета правила дорожного движения, в том числе нарушения правил остановки и стоянки транспортного средства с нарушением данных правил». Весьма распространенный повод для отчисления, хотя обычный человек был бы подвергнут лишь административному взысканию.
Учреждения образования в суде
Некоторые эксперты считают, что дисциплинарная ответственность была оформлена в Кодексе лишь с целью облегчить процесс отчислений гражданских активистов. Задачи защитить обучающегося от возможного произвола учреждений образования не ставилась. Об этом свидетельствует и содержание Кодекса. Дисциплинарным взысканиям посвящен целый раздел, а процедуре обжалования только одна статья. Жаловаться можно только в два адреса: вышестоящую организацию или в суд. Как показывает судебная практика, восстановиться через суд пробуют немногие, а выигрывают - единицы. Однако каждый вызов представителей учреждения в суд – удар по системе в целом.
Единственный успешный прецедент этого года - суд по иску молодого ученого из Могилёва Алексея Павловского, поведение которого учреждение образования посчитало «не соответствующим моральному облику ученого», и отчислило. Суд решил признать жалобу Павловского обоснованной и отменить приказ руководства. А в прошлом году суд постановил восстановить гражданского активиста Юрия Крота, отчисленного ранее за «академические задолженности».
Пытаясь продемонстрировать якобы законченную схему регуляции дисциплинарных взысканий, авторы Кодекса умалчивают о том, что никто не запрещает гражданам жаловаться в прокуратуру, милицию и иные контролирующие органы еще на стадии, предшествующей вынесению дисциплинарного взыскания. К примеру, в случае спора по «официальному стилю одежды», родители, как полноправные участники образовательного процесса, имеют право на обжалование действий администрации, поскольку никакого стандарта, обязательного для исполнения, не существует. При принятии решения о споре с учреждением образования также полезно помнить о том, что в соответствии с Законом об адвокатуре и адвокатской деятельности юридическая помощь адвоката предоставляется бесплатно.
Прокуратура единожды и только по Брестской области провела проверку нарушений законодательства при отчислении несовершеннолетних из учреждений образования. Прокуратура констатировала, что с принятием Кодекса об образовании количество отчислений увеличилось.
Странно, но ни Кодекс, ни иной нормативно-правовой акт не регламентирует вопрос о том, что же делать с теми, кого после трех-четырех месяцев судебного разбирательства и отсутствия на занятиях восстановят в учебном заведении. Как восполнить пропущенное время? Видимо власть даже не рассчитывает на такой исход. В учреждениях образования распространяются методические материалы для администраций, в которых прописаны алгоритмы действий по процедурам отчислений с образцами докладных записок, приказов об отчислении, актов и протоколов. К сожалению, правозащитное сообщество подобных материалов, способных повысить правовые компетенции по защите прав участников образовательного процесса, не предлагает.
Олег Граблевский