У адрозненне ад рэформы, мадэрнізацыя прадугледжвае шакуючае ўсведамленне разрыву з сучаснасцю і крызіс цывілізацыйнай ідэнтычнасці. Улада гатовая гуляць на такіх настроях у перыяды рэвалюцыйных ломак, але не ў перыяд стабільнасці ці застою.
Няма прычыны дзівіцца таму, што беларускі рэжым сустрэў больш чым холадна еўрапейскую праграму мадэрнізацыйнага дыялога для нашай краіны. Нічога несучаснага, а тым больш ганебнага беларускія ўлады вакол сябе не заўважаюць. Таму і на радыкальныя змены ў палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцці ісці не збіраюцца.
Але калі ўсеабдымны прагрэс малаверагодны, то ў некаторых сферах магчымасць пазітыўных змен выключыць нельга. Да ліку такіх локусаў змен варта аднесці сістэму вышэйшай адукацыі. У кантэксце мадэрнізацыйнага дыялогу з рэфармаваннем вышэйшай адукацыі Еўропа звязвае перспектывы развіцця кантактаў паміж людзьмі як аднаго з найважнейшых інструментаў умацавання ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва паміж народамі.
Збліжэнне беларускай вышэйшай школы са стандартамі і практыкамі Балонскага працэсу павінна стварыць перадумовы інтэнсіфікацыі міжнароднага акадэмічнага супрацоўніцтва, пашырэнні студэнцкіх абменаў, мабільнасці выкладчыкаў і навукоўцаў. Але не толькі дзеля адкрытасці свету варта мадэрнізаваць вышэйшую школу.
Запатрабаванасць зменаў у сістэме вышэйшай адукацыі адчуваецца практычна ўсімі групамі беларускага грамадства. Нават улады незадаволены нізкай эфектыўнасцю вышэйшай школы. Уступленне ў Балонскі працэс можа стаць стымулам рэальнай мадэрнізацыі беларускай вышэйшай адукацыі.
У 2011 году беларускае Міністэрства адукацыі распачало няўдалую спробу далучэння да Балонскага працэсу. Але з-за негатоўнасці афіцыйных ўладаў пайсці на сапраўднае збліжэнне з каштоўнасцямі, мэтамі і асноўнымі накірункамі палітыкі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) пытанне пра прыём Беларусі перанесены на больш позні час.
Адкладзены прыём Беларусі ў ЕПВА дае дадатковы час (парадку трох год) для рэфармавання вышэйшай школы. Да наступнага саміту ў 2015 году нельга цалкам правесці і завяршыць рэформу, але можна дасягнуць нацыянальнага кансэнсуса адносна вектара перамен і праграмы развіцця беларускай вышэйшай адукацыі.
Аднак без актыўнага грамадскага ўдзела ў абмеркаванні праграмы рэформаў і іх імплементацыі, а таксама вонкавага ціску на ўладу з боку еўрапейскіх, найперш балонскіх, структур на сур'ёзныя перамены Міністэрства адукацыі не пойдзе.
Вядома, магчымы розныя сцэнары развіцця падзей у Беларусі. Нельга выключыць на нейкі час адкату назад ці кансервацыі існуючага становішча спраў, але назапашванне эканамічных праблем вышэйшай адукацыі і неабходнасць гарманізацыі правілаў паводзін на рынку адукацыйных паслуг Адзінай эканамічнай прасторы вымусяць беларускія ўлады пайсці на пошук кампрамісу з балонскімі патрабаваннямі.
Да гэтага моманту грамадскасці і ўладзе павінна быць прадстаўлена абгрунтаванае, выразнае і дэталёвае бачанне неабходных рэформаў. Трэба ўсведамляць тое, што за гады, якія прайшлі пасля падпісання ў 1999 году Балонскай дэкларацыі, беларуская вышэйшая школа сваім самабытным шляхам толькі ўсё больш аддалялася ад еўрапейскага вектару развіцця.
Аналіз гатоўнасці нашай вышэйшай школы да ўступлення ў Балонскі працэс паказаў, што мы сёння далей ад Еўропы, чым нават у 2004 годзе, калі быў прыпынены працэс інтэрнацыяналізацыі нашай адукацыі, пачаты двума гадамі раней. У 2004 годзе працэсу збліжэння з Еўропай быў супрацьпастаўлены працэс самаізаляцыі беларускай вышэйшай адукацыі і вяртанне да савецкай мадэлі з яе доўгім адукацыйным цыклам, ідэалагічным кантролем зместа адукацыі і палітычнай інструменталізацыяй вышэйшай школы.
Сваё заканадаўчае замацаванне гэта палітыка знайшла ў прынятым 11 ліпеня 2007 года Законе аб вышэйшай адукацыі, з тэксту якога, апроч іншых важных для працэсу інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі артыкулаў, былі выключаны артыкулы аб акадэмічных свабодах і ўніверсітэцкай аўтаноміі. Кодэкс пра адукацыю, які набыў моц у 2011 годзе, толькі працягвае гэту лінію.
Сама філасофія Адукацыйнага кодэкса не ўпісваецца ў рэчышча еўрапейскіх традыцый адукацыі. Яна паказвае на зусім іншы вектар развіцця вышэйшай школы.
У дакументах Балонскага працэса неаднаразова пацвярджалася, што любыя рэформы еўрапейскай адукацыі магчымы толькі на аснове традыцыйных каштоўнасцяў універсітэцкай аўтаноміі і акадэмічнаых свабодаў. І краіны, якія прэтэндуюць на далучэнне да Балонскай дэкларацыі, абавязаны паважаць гэтыя імператывы не толькі як гістарычныя прывілеі, але найперш таму, што на іх засноўваецца адказнасць ВНУ перад грамадствам.
Само грамадства павінна быць зацікаўлена ў тым, каб ва ўніверсітэтах ніколі не абмяжоўвалася
свабода думкі, меркаванняў, выказванняў, асацыяцый, перамяшчэння і выкладання. У большасці краін гэтыя правы, гарантаваныя канстытуцыяй і адмысловымі законамі, разглядаюцца як умова паўнавартаснага функцыянавання інстытутаў вышэйшай адукацыі ў інтарэсах грамадскага развіцця. Беларускае заканадаўства не гарантуе гэтых свабодаў ні акадэмічнаму персаналу, ні студэнтам.
Як і ў савецкі час, у Адукацыйным кодэксе няма нават спробы вывесці адукацыю са сферы адміністрацыйна-ўладных адносін і перайсці да прызнання аўтаномнага, незалежнага статуса суб'ектаў адукацыйнага працэсу.
Раздзел Адукацыйнага кодэкса, які прысвечаны вышэйшай адукацыі, пазбаўляе ўніверсітэцкую супольнасць якіх-небудзь інструментаў уплыву на працэс кіравання ВНУ і дэманструе прыхільнасць заканадаўца да ператварэння ўніверсітэтаў у структуры дзяржаўнага апарата. Рэктары, якім належыць поўная ўлада ў ВНУ і якія па закону з'яўляюцца кіраўнікамі савета ВНУ, не выбіраюцца саветам універсітэта ці апякунскаму савету і не падсправаздачныя акадэмічнай супольнасці.
Адсутнасць рэальнай універсітэцкай аўтаноміі палягчае інструменталізацыю ВНУ для палітычных мэтаў, у тым ліку для мэтаў пераследу апанентаў улады і іншадумцаў. Адміністрацыя ВНУ вымушана абслугоўваць палітычныя інтарэсы ўлады: прымушаць студэнтаў да датэрміновага галасавання, выключаць удзельнікаў мірных пратэстаў і апазіцыйных арганізацый, ажыццяўляць палітычны кантроль студэнцкага самакіравання і інш.
Прапанова Балонскага сакратарыята адкласці прыём Беларусі ў ЕПВА была абумоўлена, першым чынам, гэтым відавочным канфліктам еўрапейскіх і беларускіх афіцыйных акадэмічных каштоўнасцяў. Усе астатнія разыходжанні ў архітэктуры і палітыцы вышэйшай адукацыі з'яўляюцца вытворнымі ад гэтага канфлікту каштоўнасцяў. Але, нягледзячы на зусім ясны і недвухсэнсоўны месыдж Балонскага сакратарыята, адрасаваны беларускаму Міністэрству адукацыі, улады пакуль яшчэ не гатовыя прызнаць, што менавіта канфлікт каштоўнасцяў з'яўляецца галоўнай перашкодай для далучэння краіны да Балонскага працэсу.
Для беларускага Міністэрства такое прызнанне з'яўляецца вельмі хваравітым, паколькі не пакідае надзей абмежавацца толькі тэхнічнымі ўдасканаленнямі для прыёму ў ЕПВА. Змены павінны будуць закрануць асноватворныя мэты беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі. І толькі адкрытая грамадская дыскусія можа падштурхнуць службоўцаў да абмеркавання праграмы рэформаў, здольных сапраўды наблізіць беларускую вышэйшую школу да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.
Заклік Балонскага сакратарыята забяспечыць выкананне ў беларускіх ВНУ істытуцыянальнай аўтаноміі, акадэмічнай свабоды і грамадскага ўдзелу ў кіраванні вышэйшай адукацыяй з'яўляецца не толькі патрабаваннем пазбавіць вышэйшую школу ад адміністрацыйнай самаўпраўнасці, цэнтралізацыі і палітычнай інструменталізацыі, але і магчымасцю пераключыць беларускую сістэму вышэйшай адукацыі з мэты палітычнага кантролю за студэнтамі і выкладчыкамі на задачы забеспячэння годнай якасці адукацыі. Гэта азначае рэальную мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі, паколькі змяняе яго мэты і фундаментальныя імператывы, а не толькі архітэктуру.
У межах мадэрнізацыйнага дыялога ёсць магчымасць не толькі стымуляваць дыскусію пра рэфармаванне беларускай вышэйшай школы, але і прапанаваць механізм уцягвання шырокага кола сацыяльных партнёраў вышэйшай адукацыі ў яго абнаўленне.
Для таго, каб улада пачула голас грамадскасці, неабходна, каб у асяроддзі рэальных стэкхолдэраў вышэйшай адукацыі (студэнтаў, іх бацькоў, працадаўцаў, выкладчыкаў) быў сфармаваны выразны запыт на рэформы і грамадскі ўдзел у іх імплементацыі.
Таму грамадскі дыялог павінен папярэднічаць дыялогу паміж грамадствам і ўладай. Толькі ў гэтым выпадку патрабаванне рэформаў будзе зыходзіць не ад апазіцыянераў і дысідэнтаў, а ад шырокіх пластоў беларускага грамадства, зацікаўленага ў падвышэнні якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі вышэйшай школы.
Уладзімер ДунаеўВ отличие от реформы, модернизация предполагает шокирующее осознание разрыва с современностью и кризис цивилизационной идентичности. Власть готова играть на таких настроениях в периоды революционных ломок, но не в период стабильности или застоя.
Нет причины удивляться тому, что белорусский режим встретил более чем холодно европейскую программу модернизационного диалога для нашей страны. Ничего несовременного, а тем более постыдного белорусские власти вокруг себя не замечают. Поэтому и на радикальные перемены в политической, экономической и социальной жизни идти не собираются.
Но если всеобъемлющий прогресс маловероятен, то в некоторых сферах возможность позитивных перемен исключить нельзя. К числу таких локусов перемен следует отнести систему высшего образования. В контексте модернизационного диалога с реформированием высшего образования Европа связывает перспективы развития контактов между людьми как одного из важнейших инструментов укрепления взаимного доверия и сотрудничества между народами.
Сближение белорусской высшей школы со стандартами и практиками Болонского процесса должно создать предпосылки интенсификации международного академического сотрудничества, расширения студенческих обменов, мобильности преподавателей и ученых. Но не только ради открытости миру стоит модернизировать высшую школу.
Потребность в переменах в системе высшего образования ощущается практически всеми группами белорусского общества. Даже власти недовольны низкой эффективностью высшей школы. Вступление в Болонский процесс может стать стимулом реальной модернизации белорусского высшего образования.
В 2011 году белорусский Минобр предпринял неудачную попытку присоединиться к Болонскому процессу. Но из-за неготовности властей пойти на действительное сближение с ценностями, целями и основными направлениями политики Европейского пространства высшего образования (ЕПВО) вопрос о приеме Беларуси перенесен на более позднее время.
Отложенный прием Беларуси в ЕПВО дает резерв времени порядка трех лет для реформирования высшей школы. До следующего саммита в 2015 году нельзя полностью провести и завершить реформу, но можно достигнуть национального консенсуса относительно вектора перемен и программы развития белорусского высшего образования.
Однако без активного общественного участия в обсуждении программы реформ и их имплементации, а также внешнего давления на власть со стороны европейских, прежде всего болонских, структур на серьезные перемены Минобр не пойдет.
Конечно, возможны разные сценарии развития событий в Беларуси. Нельзя исключить на какое-то время отката назад или консервации существующего положения дел, но накопление экономических проблем высшего образования и необходимость гармонизации правил поведения на рынке образовательных услуг Единого экономического пространства вынудят белорусские власти пойти на поиск компромисса с болонскими требованиями.
К этому моменту общественности и власти должно быть представлено обоснованное, отчетливое и детальное видение необходимых реформ. Надо отдавать отчет в том, что за годы, прошедшие после подписания в 1999 году Болонской декларации, белорусская высшая школа своим самобытным путем лишь все больше отдалялась от европейского вектора развития.
Анализ готовности нашей высшей школы к вступлению в Болонский процесс показал, что мы сегодня дальше от Европы, чем даже в 2004 году, когда был прерван процесс интернационализации нашего образования, начатый двумя годами раньше. В 2004 году процессу сближения с Европой был противопоставлен процесс самоизоляции белорусского высшего образования и возвращения к советской модели с ее длинным образовательным циклом, идеологическим контролем содержания образования и политической инструментализацией высшей школы.
Свое законодательное закрепление эта политика нашла в принятом 11 июля 2007 года Законе о высшем образовании, из текста которого, помимо других важных для процесса интернационализации высшего образования статей, были исключены статьи об академической свободе и университетской автономии. Кодекс об образовании, вступивший с силу в 2011 году, лишь продолжает эту линию.
Сама философия Образовательного кодекса не находится в русле европейских традиций образования. Она указывает на совсем другой вектор развития высшей школы.
В документах Болонского процесса неоднократно подтверждалось, что любые реформы европейского образования возможны только на основе традиционных ценностей университетской автономии и академической свободы. И страны, которые претендуют на присоединение к Болонской декларации, обязаны уважать эти императивы не только как исторические привилегии, но прежде всего потому, что на них основывается ответственность вузов перед обществом.
Само общество должно быть заинтересовано в том, чтобы в университетах никогда не ограничивалась
свобода мысли, мнений, высказываний, ассоциаций, передвижений и преподавания. В большинстве стран эти права, гарантированные конституцией и специальными законами, рассматриваются как условие полноценного функционирования институтов высшего образования в интересах общественного развития. Белорусское законодательство не гарантирует этих свобод ни академическому персоналу, ни студентам.
Как и в советское время, в Образовательном кодексе нет даже попытки вывести образование из сферы административно-властных отношений и перейти к признанию автономного, независимого статуса субъектов образовательного процесса.
Раздел Образовательного кодекса, посвященный высшему образованию, лишает университетское сообщество каких-либо инструментов влияния на процесс управления вузом и демонстрирует приверженность законодателя к превращению университетов в структуры государственного аппарата. Ректоры, которым принадлежит вся полнота власти в вузе и которые по закону являются руководителями советов вузов, не выбираются советом университета или попечительским советом и не подотчетны академическому сообществу.
Отсутствие реальной университетской автономии облегчает инструментализацию вузов для политических целей, в том числе для целей преследования оппонентов власти и инакомыслящих. Администрация вузов вынуждена обслуживать политические интересы власти: принуждать студентов к досрочному голосованию, исключать участников мирных протестов и оппозиционных организаций, осуществлять политический контроль студенческого самоуправления и др.
Предложение Болонского секретариата отложить прием Беларуси в ЕПВО было обусловлено, прежде всего, этим явным конфликтом европейских и белорусских официальных академических ценностей. Все остальные расхождения в архитектуре и политике высшего образования являются производными от этого конфликта ценностей. Но, несмотря на совершенно ясный и недвусмысленный месседж Болонского секретариата, адресованный белорусскому Минобру, власти пока еще не готовы признать, что именно конфликт ценностей является главным препятствием для присоединения страны к Болонскому процессу.
Для белорусского Минобра такое признание является очень болезненным, поскольку не оставляет надежд ограничиться только техническими усовершенствованиями для приема в ЕПВО. Перемены должны будут затронуть основополагающие цели белорусской системы высшего образования. И только открытая общественная дискуссия может подтолкнуть чиновников к обсуждению программы реформ, способных действительно приблизить белорусскую высшую школу к Европейскому пространству высшего образования.
Призыв Болонского секретариата обеспечить соблюдение в белорусских вузах институциональной автономии, академической свободы и общественного участия в управлении высшим образованием является не только требованием избавить высшую школу от административного произвола, централизации и политической инструментализации, но и возможностью переключить белорусскую систему высшего образования с цели политического контроля за студентами и преподавателями на задачи обеспечения достойного качества образования. Это означает реальную модернизацию высшего образования, поскольку меняет его цели и фундаментальные императивы, а не только архитектуру.
В рамках модернизационного диалога есть возможность не только стимулировать дискуссию о реформировании белорусской высшей школы, но и предложить механизм вовлечения широкого круга социальных партнеров высшего образования в его обновление.
Для того чтобы власть услышала голос общественности, необходимо, чтобы в среде реальных стекхолдеров высшего образования (студентов, их родителей, работодателей, преподавателей) был сформирован отчетливый запрос на реформы и общественное участие в их имплементации.
Поэтому общественный диалог должен предшествовать диалогу между обществом и властью. Только в таком случае требование реформ будет исходить не от оппозиционеров и диссидентов, а от широких слоев белорусского общества, заинтересованного в повышении качества подготовки специалистов с высшим образованием, интернационализации и либерализации высшей школы.
Владимир Дунаев