Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Тысяча і адзін беларускі студэнт Што беларусаў у Польшчы шмат, можна меркаваць хаця б па тым, колькі туды мігравала дзеля навучання берасцейцаў. У кожнага чытача знойдзецца знаёмы, а то і не адзін, які ці то вучыцца, ці то адвучыўся, ці то марыць вучыцца ў Польшчы. Ды і па дадзеных фонду “Адукацыйная перспектыва”, беларусы разам з украінцамі – колькасныя лідары сярод прыезджых студэнтаў Польшчы. Найчасцей яны выбіраюць гуманітарныя накірункі: эканоміку, менеджмент ды замежныя мовы. Аднак наша гераіня Аня Масюк атрымлівае спецыяльнасць кухара-дыетолага. Знайсці ВНУ ёй дапамагла рэпетытар польскай мовы. Без рэпетытара ці без моўных курсаў у Польшчу можна паступаць хіба па праграме абмену Erasmus Mundus, ва ўсіх астатніх выпадках пры паступленні патрабуюць веданне мовы. Перад паступленнем Аня ведала толькі дзве рэчы: што яна хоча быць кухарам і што не хоча вучыцца ў Беларусі. Рэпетытар падказала ёй прэстыжную школу ў Гданьску – прыватную Вышэйшую школу гасцінічнага турызму і бізнэсу. Туды Аня і паступіла. Акрамя ведання польскай мовы, з абітурыенткі спыталі атэстат, анкету і некаторыя дакументы. Уступных экзаменаў не было. “А навошта? – кажа Аня Масюк. – Калі хто хоча вучыцца, той будзе. А калі не хоча – ён не затрымаецца”. Аня разам з некалькімі сяброўкамі былі першымі студэнткамі з Беларусі ў гэтай школе, таму адчувалі на сабе асаблівую апеку кіраўніцтва, а таксама дапамогу аднакурснікаў. “Я ведаю, што ў некаторых варшаўскіх універсітэтах ёсць трохі грэблівае стаўленне да беларусаў. Дык вось у нас усё было зусім па-іншаму. Студэнты дзяліліся з намі шпаргалкамі, а некаторыя настаўнікі маглі нават паставіць на паўбала-бал вышэй адзнаку, калі даведваліся, што мы з Беларусі”. Але навучанне спадабалася не толькі з-за дабрадушнай атмасферы. На тое быў шэраг аб’ектыўных прычын. А па пятніцах фітнэс Калі Аня наязджала ў Брэст і размаўляла з былымі аднакласнікамі, то толькі радавалася, што выбрала вышэйшую школу балонскай мадэлі. “З мяне дастаткова, што ўсе скардзяцца на загружанасць, вялікую колькасць пар, а ў мяне такога не было. Мне было вучыцца лёгка і нават весела”. У Анінай школе толькі чатыры навучальныя дні, а па пятніцах у раскладзе стаіць фітнэс, на які дастаткова адхадзіць палову заняткаў. Гэта не нашая фізкультура са штосеместравым залікам, без якога не дапусцяць да сесіі. Пра сваіх выкладчыкаў Аня і ўвогуле гаворыць доўга і эмацыйна. “У нас няма такога, што раз ты вучань, то ты – ніхто. Вучань і настаўнік абсалютна раўнапраўныя. І адзін і другі можа прыйсці на ўрок з кавай, і адзін і другі можа адлучыцца па сваіх справах. Мы часта прыходзілі з кампутарамі і кніжкамі на пары, і ніхто не рабіў нам заўваг. Галоўнае, не шумець і не перашкаджаць іншым. Адным словам, мы псіхалагічна не напружваліся”, - рэзюмуе Аня. Але што яшчэ больш важна – студэнт тут можа зрабіць заўвагу выкладчыку наконт стылю і зместу яго выкладання. Гэта і лагічна, калі абодва бакі зацікаўленыя ў якасці навучання, калі абодва з’яўляюцца суб’ектамі гэтага самага навучання. Ганарыцца Аня Масюк і ўзроўнем выкладання яе спецыяльнасці. Да студэнтаў прыходзяць рэстаранныя кухары з майстар-класамі, а практыкі адбываюцца ў гатэлях. Практычныя заняткі па кулінарыі вымагаюць вялікай колькасці прадуктаў і інструментаў, але студэнты ўсім забяспечваюцца. Заўважым, што нават у гэтай прыватнай установе, якая жыве за кошт аказання адукацыйных паслуг, ёсць свая сістэма бонусаў. Пры сярэднім бале 4,5 можна атрымліваць стыпендыю, а палякі могуць разлічваць на разнастайныя сацыяльныя выплаты. Едзь, куды хочаш Польшча ў Балонскім працэсе ад самага пачатку, таму, натуральна, у Анінай ВНУ прасочваюцца усе спецыфічныя рысы еўрапейскай адукацыі, пачынаючы ад трохступеннага навучання і заканчваючы інтэрнацыяналізацыяй універсітэтаў. Арыгінальнай школа застаецца хіба ў ацэнцы ведаў студэнтаў – тут няма традыцыйнай для Еўропы крэдытнай сістэмы, затое ёсць пяцібальная. Але гэта не перашкаджае развіццю студэнцкай мабільнасці. Напрыклад, Аня, якая пасля трох год вучобы ў верасні атрымае ступень бакалаўра, цяпер сур’ёзна ламае галаву, што рабіць далей. Можна працягнуць навучанне ў Гданьску, а можна паспрабаваць свае сілы ў іншай ВНУ, і нават па іншай спецыяльнасці. Да студэнцкай мабільнасці адносяцца таксама і вучэбна-вытворчыя практыкі, якія ў польскіх універсітэтах можна адпрацоўваць па-за межамі краіны. “На першым курсе мы падавалі заяўку на практыку ў Швейцарыю, але не здалі іспыт па англійскай мове”, - распавядае Аня. Можна было такім жа чынам пабачыць Швецыю, Германію, Канаду… Аднак дзяўчына пасля няўдачы са Швейцарыяй вырашыла быць бліжэй да дома, і летнія практыкі адпрацоўвала ў берасцейскім гатэлі. Вынікі такой практыкі лёгка залічваліся, нягледзячы на тое, што Беларусь – адзіная краіна еўрапейскага кантыненту, дзе дагэтуль не працуе Балонскі працэс. Гэта мяняе светапогляд Пагутарыўшы з Аняй, мы звярнуліся да нашага ўжо добра знаёмага эксперта Беларускага балонскага камітэта Алега Граблеўскага, каб спытаць абагульнена: чым усё-такі прывабліваюць беларусаў польскія ВНУ? Адказ нас не здзівіў: “Польшча прыцягвае наступнымі фактарамі: дыплом прызнаецца як у краінах ЕС, так і СНД; адносна невысокі кошт навучання – у сярэднім 800 еўра на год; шмат у якіх універсітэтах адсутнічаюць уступныя іспыты і дакументы прымаюць да кастрычніка; разнастайнасць у выбары мовы навучання; геаграфічная блізкасць. З іншага боку большасць абітурыентаў з'язджаюць не таму, што там усё так добра, а таму, што тут усё дрэнна”. На жаль, тое, што ў беларускай вышэйшай школе цяпер “усё дрэнна”, можа канстатаваць нават самы звычайны студэнт, калі ён пайшоў вучыцца не дзеля корачкі. Нашая сістэма адукацыі прагне здаровых перамен, якія б паўплывалі на якасць адукацыі і адначасова на імідж краіны ў вачах міжнароднай супольнасці. Выдатна, што моладзь самастойна шукае лепшыя ўніверсітэты ў іншых краінах, але яшчэ лепш было б, каб і беларусы маглі нешта прапанаваць на такім жа ўзроўні. У рэшце рэшт вышэйшая адукацыя – гэта таксама бізнэс, і большыя прыбыткі ад яго можна атрымаць, толькі калі прапануеш якасную паслугу і маеш шэраг партнёраў. Серыю пра Балонскі працэс закончым рэальным дыялогам паміж студэнтам, які тры гады адвучыўся ў Польшчы, і яго маці. Маці: Сынок, скажы, ці трэба адпраўляць у Еўропу тваю сястру? Сын: Адпраўляй. Маці: А што гэта дае? Сын: Гэта мяняе светапогляд. Можа, варта пачынаць мяняць светапогляд і ў сваёй краіне? Іна ХОМІЧ Брестский курьерAPI-Poland-KatherineТысяча і адзін беларускі студэнт Што беларусаў у Польшчы шмат, можна меркаваць хаця б па тым, колькі туды мігравала дзеля навучання берасцейцаў. У кожнага чытача знойдзецца знаёмы, а то і не адзін, які ці то вучыцца, ці то адвучыўся, ці то марыць вучыцца ў Польшчы. Ды і па дадзеных фонду “Адукацыйная перспектыва”, беларусы разам з украінцамі – колькасныя лідары сярод прыезджых студэнтаў Польшчы. Найчасцей яны выбіраюць гуманітарныя накірункі: эканоміку, менеджмент ды замежныя мовы. Аднак наша гераіня Аня Масюк атрымлівае спецыяльнасць кухара-дыетолага. Знайсці ВНУ ёй дапамагла рэпетытар польскай мовы. Без рэпетытара ці без моўных курсаў у Польшчу можна паступаць хіба па праграме абмену Erasmus Mundus, ва ўсіх астатніх выпадках пры паступленні патрабуюць веданне мовы. Перад паступленнем Аня ведала толькі дзве рэчы: што яна хоча быць кухарам і што не хоча вучыцца ў Беларусі. Рэпетытар падказала ёй прэстыжную школу ў Гданьску – прыватную Вышэйшую школу гасцінічнага турызму і бізнэсу. Туды Аня і паступіла. Акрамя ведання польскай мовы, з абітурыенткі спыталі атэстат, анкету і некаторыя дакументы. Уступных экзаменаў не было. “А навошта? – кажа Аня Масюк. – Калі хто хоча вучыцца, той будзе. А калі не хоча – ён не затрымаецца”. Аня разам з некалькімі сяброўкамі былі першымі студэнткамі з Беларусі ў гэтай школе, таму адчувалі на сабе асаблівую апеку кіраўніцтва, а таксама дапамогу аднакурснікаў. “Я ведаю, што ў некаторых варшаўскіх універсітэтах ёсць трохі грэблівае стаўленне да беларусаў. Дык вось у нас усё было зусім па-іншаму. Студэнты дзяліліся з намі шпаргалкамі, а некаторыя настаўнікі маглі нават паставіць на паўбала-бал вышэй адзнаку, калі даведваліся, што мы з Беларусі”. Але навучанне спадабалася не толькі з-за дабрадушнай атмасферы. На тое быў шэраг аб’ектыўных прычын. А па пятніцах фітнэс Калі Аня наязджала ў Брэст і размаўляла з былымі аднакласнікамі, то толькі радавалася, што выбрала вышэйшую школу балонскай мадэлі. “З мяне дастаткова, што ўсе скардзяцца на загружанасць, вялікую колькасць пар, а ў мяне такога не было. Мне было вучыцца лёгка і нават весела”. У Анінай школе толькі чатыры навучальныя дні, а па пятніцах у раскладзе стаіць фітнэс, на які дастаткова адхадзіць палову заняткаў. Гэта не нашая фізкультура са штосеместравым залікам, без якога не дапусцяць да сесіі. Пра сваіх выкладчыкаў Аня і ўвогуле гаворыць доўга і эмацыйна. “У нас няма такога, што раз ты вучань, то ты – ніхто. Вучань і настаўнік абсалютна раўнапраўныя. І адзін і другі можа прыйсці на ўрок з кавай, і адзін і другі можа адлучыцца па сваіх справах. Мы часта прыходзілі з кампутарамі і кніжкамі на пары, і ніхто не рабіў нам заўваг. Галоўнае, не шумець і не перашкаджаць іншым. Адным словам, мы псіхалагічна не напружваліся”, - рэзюмуе Аня. Але што яшчэ больш важна – студэнт тут можа зрабіць заўвагу выкладчыку наконт стылю і зместу яго выкладання. Гэта і лагічна, калі абодва бакі зацікаўленыя ў якасці навучання, калі абодва з’яўляюцца суб’ектамі гэтага самага навучання. Ганарыцца Аня Масюк і ўзроўнем выкладання яе спецыяльнасці. Да студэнтаў прыходзяць рэстаранныя кухары з майстар-класамі, а практыкі адбываюцца ў гатэлях. Практычныя заняткі па кулінарыі вымагаюць вялікай колькасці прадуктаў і інструментаў, але студэнты ўсім забяспечваюцца. Заўважым, што нават у гэтай прыватнай установе, якая жыве за кошт аказання адукацыйных паслуг, ёсць свая сістэма бонусаў. Пры сярэднім бале 4,5 можна атрымліваць стыпендыю, а палякі могуць разлічваць на разнастайныя сацыяльныя выплаты. Едзь, куды хочаш Польшча ў Балонскім працэсе ад самага пачатку, таму, натуральна, у Анінай ВНУ прасочваюцца усе спецыфічныя рысы еўрапейскай адукацыі, пачынаючы ад трохступеннага навучання і заканчваючы інтэрнацыяналізацыяй універсітэтаў. Арыгінальнай школа застаецца хіба ў ацэнцы ведаў студэнтаў – тут няма традыцыйнай для Еўропы крэдытнай сістэмы, затое ёсць пяцібальная. Але гэта не перашкаджае развіццю студэнцкай мабільнасці. Напрыклад, Аня, якая пасля трох год вучобы ў верасні атрымае ступень бакалаўра, цяпер сур’ёзна ламае галаву, што рабіць далей. Можна працягнуць навучанне ў Гданьску, а можна паспрабаваць свае сілы ў іншай ВНУ, і нават па іншай спецыяльнасці. Да студэнцкай мабільнасці адносяцца таксама і вучэбна-вытворчыя практыкі, якія ў польскіх універсітэтах можна адпрацоўваць па-за межамі краіны. “На першым курсе мы падавалі заяўку на практыку ў Швейцарыю, але не здалі іспыт па англійскай мове”, - распавядае Аня. Можна было такім жа чынам пабачыць Швецыю, Германію, Канаду… Аднак дзяўчына пасля няўдачы са Швейцарыяй вырашыла быць бліжэй да дома, і летнія практыкі адпрацоўвала ў берасцейскім гатэлі. Вынікі такой практыкі лёгка залічваліся, нягледзячы на тое, што Беларусь – адзіная краіна еўрапейскага кантыненту, дзе дагэтуль не працуе Балонскі працэс. Гэта мяняе светапогляд Пагутарыўшы з Аняй, мы звярнуліся да нашага ўжо добра знаёмага эксперта Беларускага балонскага камітэта Алега Граблеўскага, каб спытаць абагульнена: чым усё-такі прывабліваюць беларусаў польскія ВНУ? Адказ нас не здзівіў: “Польшча прыцягвае наступнымі фактарамі: дыплом прызнаецца як у краінах ЕС, так і СНД; адносна невысокі кошт навучання – у сярэднім 800 еўра на год; шмат у якіх універсітэтах адсутнічаюць уступныя іспыты і дакументы прымаюць да кастрычніка; разнастайнасць у выбары мовы навучання; геаграфічная блізкасць. З іншага боку большасць абітурыентаў з'язджаюць не таму, што там усё так добра, а таму, што тут усё дрэнна”. На жаль, тое, што ў беларускай вышэйшай школе цяпер “усё дрэнна”, можа канстатаваць нават самы звычайны студэнт, калі ён пайшоў вучыцца не дзеля корачкі. Нашая сістэма адукацыі прагне здаровых перамен, якія б паўплывалі на якасць адукацыі і адначасова на імідж краіны ў вачах міжнароднай супольнасці. Выдатна, што моладзь самастойна шукае лепшыя ўніверсітэты ў іншых краінах, але яшчэ лепш было б, каб і беларусы маглі нешта прапанаваць на такім жа ўзроўні. У рэшце рэшт вышэйшая адукацыя – гэта таксама бізнэс, і большыя прыбыткі ад яго можна атрымаць, толькі калі прапануеш якасную паслугу і маеш шэраг партнёраў. Серыю пра Балонскі працэс закончым рэальным дыялогам паміж студэнтам, які тры гады адвучыўся ў Польшчы, і яго маці. Маці: Сынок, скажы, ці трэба адпраўляць у Еўропу тваю сястру? Сын: Адпраўляй. Маці: А што гэта дае? Сын: Гэта мяняе светапогляд. Можа, варта пачынаць мяняць светапогляд і ў сваёй краіне? Іна ХОМІЧ Брестский курьерAPI-Poland-KatherineSorry, this article is only available in Belarusian.