Хваля рэпрэсій у беларускай акадэміі, якая распачалася ў 2020 годзе, не ідзе на спад. Задзіночанне беларускіх студэнтаў напрацягу 2020-2021 навучальнага году збірала агляд ціску на студэнцтва. У снежні 2021 г. Честный Университет запусціў праект "Універсітэт - не турма". Мы дапаўняем гэтыя звесткі кейсамі зволеных выкладчыкаў.
Колькасная ацэнка ціску на выкладчыкаў
Агульная колькасць выкладчыкаў, якія падвергліся рознаму кшталту ціску, ацэньваецца ГБК не менш чым у 258 чалавек.
На 22.01.2024 сабраныя звесткі (інфармацыя адкрытых крыніц, ГБК, Честного университета і Беларускай асацыяцыі студэнцкай салідарнасьці BeSSA) кажуць пра 216 выкладчыкаў/ц розных ВНУ і навуковых інстытутаў, якія падвергліся ціску з боку МУС ці свайго ВНУ (сярод іх 60 з БДУ).
Напачатку снежня 2021 у дадатак да сабраных вышэй кейсаў дадаліся звесткі пра звальненні па спісах: 2 выпадкі ў БДМУ, 14 выпадкаў у БДУ і 25 выпадкаў у Акадэміі мастацтваў. Мы знаёмыя толькі са зборнымі дадзенымі, таму не можам аб'яднаць нашы спісы.
Публічныя кейсы і кейсы з нашых крыніц сабраныя намі ў табліцу ніжэй:
Імя | Ціск з боку МУС | Ціск з боку ВНУ |
Святлана Волчак, каардынатарка стачкаму Беларускага дзяржаўнага універсітэта, выкладчыца на факультэце радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій БДУ (Мінск) |
15 сутак арышту, паўторна асуджаная на 14 сутак арышту. У лістападзе 2022 у трэці раз асуджаная да 13 сутак арышту. |
Не працягнулі кантракт |
Максім Шундалаў - кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры фізічнай оптыкі БДУ (Мінск) | Штраф 20 б.в. (540 BYN, каля 210 USD) | |
Андрэй Вярыга - старэйшы выкладчык кафедры архітэктуры і кіраўнік аддзелу дызайну і кіравання брэндам ПДУ (Наваполацк) | Штраф 20 б.в. (540 BYN, каля 210 USD), 11 сутак арышту | Вымушаны звольніцца |
Наталля Суслава - дацэнтка кафедры рускай і сусветнай літаратуры ГДУ імя. Ф. Скарыны (Гомель) | 8 сутак арышту | Вымушаная звольніцца |
Вадзім Анціпаў - выкладчык філасофіі БДУІР (Мінск) | 15 сутак арышту | |
Янка Трацяк - дацэнт ГрДУ ім. Я. Купалы (Гародня) | Вымушаны звольніцца | |
Павел Баркоўскі - дацэнт ФФСН БДУ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Зоя Белахвосцік - народная артыстка Беларусі, выкладчыца Акадэміі мастацтваў (Мінск) | Звольненая | |
Ганна Давідовіч - дацэнтка ФФСН БДУ (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Юлія Матусевіч - выкладчыца лабараторыі практычнага навучання БДМУ (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Арцём Зяцікаў - старэйшы выкладчык кафедры фармацэўтычнай хіміі БДМУ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Мікалай Страха - намеснік дэкана па вучэбнай працы, старэйшы выкладчык кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі БДПУ (Мінск) | Звольнены | |
Вадзім Белявец - дацэнт гістарычнага факультэта БДУ (Мінск) | Затрыманы і адвезены ў РАЎС, адпушчаны без пратакола | |
Аляксей Смалянчук - прафесар Варшаўскага ўніверсітэту | 10 б.в. штрафу (270 BYN, каля 100 USD) | |
Вольга Шпарага - кіраўнічка канцэнтрацыі "Сучаснае грамадства, этыка і палітыка" калежда ECLAB | 15 сутак арышту, атрымала яшчэ адзін пратакол і была вымушаная з'ехаць | |
Аляксандр Цыліндзь - хірург Гродзенскай універсітэцкай клінікі ГрДМУ (Гародня) | Чакае суда па пратаколе | |
Зміцер Матуйза - Старшы выкладчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці, БДУКМ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Міхаіл Мішкевіч - дэкан факультэта міжнародных бізнес- камунікацый, БДЭУ (Мінск) |
Пазбаўлены пасады | |
Марына Лукашэвіч - дэканка Факультэта камп'ютарных сістэм і сетак, БДУІР (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Валер Прыткоў - прарэктар па вучэбнай рабоце, БДУІР (МІнск) | Пазбаўлены пасады | |
Анна Аблава - выкладчыца англійскай мовы МДЛУ (Мінск) | Звольненая | |
Ксенія Каткова - выкладчыца тэорыі і практыкі перакладу МДЛУ (Мінск) | Звольненая | |
Наталля Дуліна - дацэнтка кафедры італьянскай мовы, МДЛУ (Мінск) |
14 сутак арышту ў 2020 годзе. Паўторна затрыманая і асуджаная да 15 сутак арышту ў лютым і ў трэці раз да 15 сутак у красавіку 2022. У снежні 2022 году асуджаная да 3 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі |
Звольненая |
Мая Гаўручанкава - выкладчыца кафедры гуманітарных дысцыплін, БДУІР (Мінск) | Звольненая | |
Алена Лукашанец - прафесар кафедры агульнага мовазнаўства, МДЛУ (Мінск) | Звольнілася ў знак салідарнасці | |
Юлія Белабрудава - выкладчыца кафедры тэорыі і практыкі перакладу, МДЛУ (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Сяргей Марозаў - дацэнт кафедры журналістыкі, ГрДУ імя Купалы (Гародня) | Звольніўся ў знак салідарнасці | |
Фёдар Кандыранда - выкладчык агульнавайсковага факультэту, Вайсковая акадэмія (Мінск) | Звольнены | |
Таццяна Сініца - дацэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, (Мінск) |
30 б.в. штрафу (810 BYN, каля 310 USD) Паўторна затрыманая |
Зволеная |
Міхаіл Кудзейка - дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, Інстытут павышэння кваліфікацыі и перападрыхтоўкі БДПУ (Мінск) | 8 сутак арышту | |
Дзяніс Тушынскі - выкладчык факультэта міжнародных адносін, БДУ (Мінск) | 15 сутак арышту | Звольнены |
Вольга Філатчанкова - выкладчыца кафедры праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій, БДУІР (Мінск) | Затрыманая ў межах крымінальнай справы па арт. 342, у доме адбыўся вобшук | |
Уладзімір Лук'яненка - кандыдат фізіка-матэматычных навук, дэкан факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм, ГДУ (Гомель) | Пазбаўлены пасады, пазьней вымушаны звольніцца | |
Ягор Прыстаўка - дацэнт кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта, БДУ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Васіль Перавозчыкаў - старэйшы выкладчык кафедры праектавання інфармацыйна-камп'ютэрных сістэм, БДУІР (Мінск) | Звольнены | |
Аляксандр Тыкун - кандыдат фізіка-матэматычных навук Мехмата, БДУ (Мінск) | 12 сутак арышту | |
Аляксандр Лазоўскі - выкладчык кафедры псіхалогіі ФФСН, БДУ (Мінск) | Звольніўся ў знак салідарнасці | |
Юлія Пашкоўская - старэйшая выкладчыца кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі, БДУІР (Мінск) | Чакае суда | |
Алег Аніскевіч - асістэнт кафедры паталагічнай анатоміі, БДМУ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Алена Лагавая - асістэнтка кафедры эпідыміялогіі, БДМУ (Мінск) | Звольнілася ў знак салідарнасці | |
Алег Уркель - выкладчык кафедры фізічнага выхавання, БДУКМ (Мінск) | Звольніўся ў знак салідарнасці | |
Яўген Малікаў - выкладчык, БелДУТ (Гомель) | 5 сутак арышту | Звольнены |
Вадзім Бельскі - выкладчык, ГДУ (Гомель) | 3 сутак арышту | |
Дзяніс Кандакоў - дэкан гуманіадрага факультэта, ПДУ (Полацк) | Сышоў з пасады | |
Аляксандр Лаганенка - доцент Біяфаку, БДУ (Мінск) | 30 б.в. штрафу (810 BYN, каля 310 USD) | |
Васіль Хоміч - дацэнт кафедры інфарматыкі і камп'ютэрных сістэм РФіКТ, БДУ (Мінск) | 13 сутак арышту | |
Алена Дым - выкладчыца кафедры тэорыі і практыкі перакладу ФСК, БДУ (Мінск) | Чакае суда | |
Кірыл Даўгарукаў - выкладчык кафедры фізвыхавання і спорту, БДУ (Мінск) | 13 сутак арышту | |
Вольга Палукошка - загадчыца навукова-вучэбнай лабараторыяй філфаку, БДУ (Мінск) | 30 б.в. штрафу (810 BYN, каля 310 USD) | |
Яўген Чарняўскі - намеснік дырэктара па навуковай рабоце НДІ фізіка-хімічных праблем, БДУ (Мінск) | 15 сутак арышту | |
Зміцер Крук - выкладчык Эканамічнага факультэта, БДУ(Мінск) да верасня 2020; старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC | 15 сутак арышту | |
Таццяна Юфанава - старэйшая выкладчыца кафедры "Прамысловая цеплаэнергетыка», ГДТУ (Гомель) | Штраф | Вымушаная звольньніцца |
Сяргей Стахоўскі - выкладчык кафедры інфарматыкі ФКСІС, БДУІР (Мінск) | 12 сутак арышту | |
Раман Азарчык - намеснік дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій, БДТУ (Мінск) | 30 б.в. штрафу (810 BYN, каля 310 USD) | |
Анжэла Гайдучык - выкладчыца кафедры фізвыхавання, БДУІР (Мінск) | 12 сутак арышту | |
Валянцін Аскірка - старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта, ГрДУ (Гародня) | Не працягнулі кантракт | |
Юлія Савіч - выкладчыца, БДАІ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Аляксей Стрэльнікаў - супрацоўнік Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, БДАМ (Мінск) | Зволены | |
Наталля Ляванава - супрацоўніца Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, БДАМ (Мінск) | Звольненая | |
Ксенія Князева - дацэнтка, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Віктар Якубаў - дацэнт кафедры сацыяльных камунікацый, ПДУ (Наваполацк) |
15 сутак арышту, паўторна асуджаны на 15 сутак арышту. 04.09.2021 у трэці раз асуджаны на 15 сутак арышту |
|
Ілля Карусейчік - выкладчык Фізічнага факультэта, БДУ (Мінск) | 15 сутак арышту | |
Віталь Арабей - дацэнт Архітэктурнага факультэта, БНТУ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Алена Кніга - старэйшая выкладчыца Архітэктурнага факультэта, БНТУ (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Павал Пятроў - старэйшы выкладчык кафедры фізічнай электронікі і нанатэхналогій Факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій, БДУ (Мінск) | 15 сутак арышту | |
Вольга Кавалеўская - старэйшая выкладчыца Геаграфічнага факультэта, БДУ (Мінск) | 2 пратаколы па адміністратыўных парушэннях, адпраўлены на дапрацоўку | |
Аляксандр Маісееў - асістэнт кафедры агульнай і артапедычнай стаматалогіі, ВДМУ (Віцебск) | 8 б.в. штрафу (232 BYN, каля 90 USD) | Зволены |
Юлія Чарняўская - прафесарка кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, БДУКМ (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Віталь Міхайлаў - выкладчык кафедры філасофіі і метадалогіі выкладання гуманітарных дысцыплін факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, БДУКМ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Лілія Іл'юшына - старэйшая выкладчыца кафедры філасофіі і метадалогіі выкладання гуманітарных дысцыплін факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, БДУКМ (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Віктар Шадурскі - дэкан Факультэта міжнародных адносінаў, БДУ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Яраслаў Кот - выкладчык Юрыдычнага факультэта, БДУ (Мінск) | 15 сутак арышту | Вымушаны звольніцца |
Аляксандр Мурашоў - прафесар, ГрДУ (Гародня) | Не працягнулі кантракт | |
Зміцер Чаргінец - дацэнт Факультэта механікі і матэматыцы, БДУ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Валерия Децук - дацэнтка Будаўнічага факультэта, БелДУТ (Гомель) | Была затрыманая і правяла 72 гадзіны ў ізалятары, суд быў адкладзены | |
Аляксандр Радына - дацэнт Факультэта механікі і матэматыкі, БДУ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Аляксандр Шыбека - выкладчык кафедры Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя, БНТУ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Юры Гумінскі - выкладчык кафедры Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці, БНТУ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Юры Шкляр - дацэнт кафедры тэорыі і практыкі нямецкай мовы, МДЛУ (Мінск) | 90 базавых велічынь штрафу (2430 BYN, каля 930 USD) | |
Віктар Іванчанка - старэйшы выкладчык кафедры Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм і тэхналогій Факультэта інфармацыйных сістэм і робататэхнікі, БНТУ (Мінск) | Зволены | |
Сцяпан Захарэвіч - дацэнт Гістарычнага факультэта, БДУ (Мінск) | 15 сутак арышту | |
Кацярына Дэйкала - загадчыца кафедры міжнароднага права Факультэта міжнародных адносін, БДУ (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Уладзімір Лобач - прафесар Гісторыка-філалагічнага факультэта, ПДУ (Наваполацк) | Звольнены | |
Алена Лаеўская - дацэнтка кафедры грамадзянскага права Юрыдычнага факультэта, БДУ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Алена Басалай - старэйшая выкладчыца кафедры грамадзянскага права Юрыдычнага факультэта, БДУ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Аляксандр Рыгоравіч Агееў - прафесар, дацэнт, кандыдат гістарычных навук, МДУ ім. Куляшова (Магілёў) | Звольнены | |
Ігар Мікалаевіч Шаруха - прафесар кафедры прыродазнаўства, МДУ ім. Куляшова (Магілёў) | Звольнены | |
Віталь Еўмянькоў - дацэнт, МДУ ім. Куляшова (Магілёў) | Звольнены | |
Юры Стулаў - дацэнт Факультэту англійскай мовы, МДЛУ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Юры Лазебнік - дацэнт кафедры дзяржаўна-прававых дысцыплін, БДЭУ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Валерыя Краменеўская - выкладчыца, МДЛУ (Мінск) | 14 сутак арышту | |
Таццяна Вадалажская - выкладчыца, Лятучы Ўніверсітэт (Мінск) | Падазраваная па арт. 342 | |
Уладзімір Мацкевіч - выкладчык, Лятучы Ўніверсітэт (Мінск) | Падазраваны па арт. 342, утрымліваецца ў СІЗА | |
Ігар Кузнецоў - дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы ФМА, БДУ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Святлана Мацкевіч - дацэнтка кафедры псіхалогіі і педагогікі, БІП (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Віталь Монцік - старэйшы выкладчык кафедры менеджменту сацыя-культурнай дзейнасці, БДУКМ (Мінск) | Вымушаны звольніцца | |
Святлана Стубяда - старэйшая выкладчыца кафедры менеджменту сацыя-культурнай дзейнасці, БДУКМ (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Анастасія Лютко - выкладчыца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, БДУКМ (Мінск) | Вымушаная звольніцца | |
Анастасія Вясковец - дацэнтка кафедры менеджменту сацыя-культурнай дзейнасці, БДУКМ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Анастасія Шчытцова - старэйшая выкладчыца кафедры менеджменту сацыя-культурнай дзейнасці, БДУКМ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Юлія Кулеш - педагог-псіхолаг, БДУКМ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Анатоль Мацвеенка - старшы выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый БДУКМ (Мінск) | Не працягнулі кантракт | |
Наталля Яршова - старэйшая выкладчыца, МДУ (Магілёў) | Вымушаная звольніцца | |
Ксенія Мартуль - выкладчыца Факультэту журналістыкі, БДУ (Мінск) | 15 сутак арышту (затрыманая на працы, падчас вядзення занятку) | |
Таццяна Алешка - дацэнтка Філалагічнага факультэта, БДУ (Мінск) | Зволеная | |
Марына Салтыкова-Валковіч - дацэнтка кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Педагагічнага факультэта, ГрДУ (Гародня) | Зволеная | |
Ганна Курэйчык - дацэнтка кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Факультэта журналістыкі, БДУ (Мінск) | Затрыманая | |
Наталля Абрашына-Жадаева - прафесарка кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі Фізічнага факультэта, БДУ (Мінск) | Пазбаўленая пасады, а пазьней зволеная | |
Ірына Кучвальская - выкладчыца, ГДУ (Гомель) | 15 сутак адміністрацыйнага арышту | |
Зміцер Жук - выкладчык Кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу, БДТУ (Мінск) | затрыманы | |
Аляксандр Данілевіч - выкладчык Факультэта міжнародных адносін, БДУ (Мінск) | 10 гадоў пазбаўлення волі | зволены |
Сяргей Моўчан - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, БДУ (Мінск) | вымушаны звольніцца | |
Святлана Сілава - дацэнтка кафедры гістарычных навук, ГрДУ | затрыманая і пазьней асуджаная да штрафу. | зволеная |
Аксана Шэлест - супрацоўніца Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі | 15 содняў адміністратыўнага арышту | |
Алег Давыдзенка - член-карэспандэнт НАН Беларусі | Асуджаны да 3 год пазбаўлення волі | |
Сяргей Рыкун - выкладчык на кафедры фізічнага выхавання, ПДУ (Полацк) | 15 содняў адміністратыўнага арышту | |
Сяргей Глазырын - дацэнт кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання, ПДУ (Полацк) | 15 содняў адміністратыўнага арышту | |
Віктар Чараўко - дацэнт кафедры гісторыі і турызму, ПДУ (Полацк) | 15 содняў адміністратыўнага арышту | |
Алена Храмцова - выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моваў, ПДУ (Полацк) | 10 содняў адміністратыўнага арышту | |
Галіна Шараглазава - дацэнтка кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм, ПДУ (Полацк) | 10 содняў адміністратыўнага арышту | |
Юры Бубноў — прафэсар, загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін, МДУ (Магілёў) | 2 гады пазбаўлення волі | |
Надзея Старавойтава - выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай мовы, БДЭУ (Мінск) | 3 гады абмежавання волі ("хатняя хімія") | |
Наталля Сівіцкая - кандыдатка філалагічных навук, дацэнтка кафедры беларускай і рускай моваў, БДУФК (Мінск) | 3 гады абмежавання волі ("хатняя хімія") | |
Алена Драбудзька - загадчыца інтэрната, БДЭУ (Мінск) | 2,5 гады абмежавання волі ("хатняя хімія") | |
Ігар Бортнік - дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, ПДУ (Полацк) | 38 содняў адміністратыўнага арышту (тры прысуды па 10, 13 і 15 содняў запар) | зволены |
Таццяна Макляцова - дацэнтка кафедры дызайна, ВДТУ (Віцебск) | 60 базавых велічыняў штрафу (2220 BYN, каля 680 USD) | |
Наталля Тарабука - дацэнтка кафедры дызайна, ВДТУ (Віцебск) | вынікі суда невядомыя | |
Наталля Бадзяла - загадчыца кафедры канструявання і тэхналогіі адзення, ВДТУ (Віцебск) | вынікі суда невядомыя | |
Галіна Яшава - загадчыца кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу, ВДТУ (Віцебск) | вынікі суда невядомыя | |
Дзяніс Камягін - выкладчык, ГрДМУ (Гародня) | 30 базавых велічыняў штрафу (1100 BYN, каля 340 USD) | |
Святлана Яскевіч - выкладчыца Інстытута Бізнэса, БДУ (Мінск) | была затрыманая і знятая ў "пакаяльным відэа". Ці быў суд і які вырак, невядома. | |
Жанна Сядлецкая - супрацоўніца кафедры праграмнага забяспечання, БНТУ (Мінск) | 2,5 гады абмежавання волі ("хатняя хімія") | |
Наталля Жлоба - старэйшая выкладчыцаы кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы, МДЛУ (Мінск) | Была асуджаная па арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі. Прысуд невядомы. Унесеная ў спіс асобаў датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. | |
Наталля Мартусевіч - былая загадчыца кафедры, МДУ (Магілёў) | Затрыманая, прад'яўлена абвінавачанне па арт. 130 КК (распальванне варожасці). Прысуд невядомы. | |
Ганна Нанос - выкладчыца, ПДУ (Полацк) | 30 базавых велічыняў штрафу (1100 BYN, каля 340 USD) | |
Кацярына Шаўлюга - сакратарка дэканата гісторыка-філалагічнага факультэта, ПДУ (Полацк) | зволеная | |
Анастасія Мозго - выкладчыца кафедр сусветнай літаратуры і замежных моў, ПДУ (Полацк) | зволеная | |
Святлана Панімашчанка - старэйшая выкладчыца кафедры замежных моў, ПДУ (Полацк) | зволеная | |
Таццяна Чаркасава - сакратарка кафедры фізічнага выхавання і спорту, ПДУ (Полацк) | зволеная | |
Святлана Нікаліна - спецыялістка па суправаджэнні навучальнага працэсу кафедры фізічнай культуры і спорту, ПДУ (Полацк) | звольнілася ў знак салідарнасці | |
Юры Кежа - дацэнт, ПДУ (Полацк) | зволены |
Акром гэтага звольненыя 12 рэктараў універсітэтаў і акадэмій.
***
51 чалавек стаў падследным у крымінальных справах. У чацвер 12.11 адбыўся напад на студэнцкі актыў ("Чорны чацвер студэнцтва"), былі затрыманыя Ксенія Сырамалот, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнэр (быў вызвалены 30.05.2022), Яна Арабейка, Кася Будзько, Марыя Каленік, Вікторыя Гранкоўская, Ілля Трахтэнберг, Анастасія Булыбенка. Таксама была затрыманая чаліня Рады ЗБС Алана Габрэмарыям. Яшчэ з верасня заведзеныя справы на Акіхіра Гаеўскага-Ганада, Марфу Рабкову, Анастасію Дудзіну, з кастрычніка - на Іллю Бычкоўскага, Давіда Збаранскага (17 год), з лістапада - на Ўладзіслава Марціновіча.
Выракі:
- на 4 гады быў асуджаны Яўген Каліноўскі за тое, што абараняў удзельнікаў і ўдзельніц акцыі 14.07 ад супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікаў МУС;
- на 3 гады асуджаны Арцём Вінакураў за тое, што падчас навучальнай пары зайшоў у аўдыторыю і заклікаў далучацца да забастоўкі;
- на 2,5 гады асуджаны Віктар Акцістаў за ўдзел у акцыі пратэсту 10.08 і нібыта здзяйсненне гвалту ў бок супрацоўнікаў МУС;
- на 2 гады асуджаная Сафія Малашэвіч і на 1,5 гады асуджаны Ціхан Клюкач за тое, што балончыкам размалявалі шчыты супрацоўнікаў МУС;
- на 1,5 гады асуджаны Аляксей Мачалаў за паведамленне ў раённым чаце, дзе ён зяважліва выказаўся ў адрас супрацоўніка ГУБАЗіК М. Бедункевіча.
Самым абуральным выпадкам адміністратыўнага затрымання доўгі час быў кейс Зміцера Мазура – студэнта БДУІР, якога выкралі каля ўніверсітэта, і прысудзілі спачатку 23 дні арышту, а пасля яшчэ 15. Агулам Зміцер правёў за кратамі 38 дзён. Але гэты сумны рэкорд быў пабіты 27.11 Янам Салановічам, таксама студэнтам БДУІР, якому прысудзілі 114 сутак адміністрацыйнага арышту. 26.01 Яна раптоўна адпусцілі.
У сярэднім тэрміны арышту складаюць 14 дзён, а штрафы – 20 б.в. (540 BYN, каля 180 EUR). Для параўнання мінімальная стыпендыя ў шэрагу ВНУ складае 77,08 BYN (каля 25 EUR).
Грамадскі балонскі камітэт выступае з асуджэннем любога віду ціску на акадэмічную супольнасць і заклікае да неадкладнага выканання акадэмічных свабод і правоў чалавека.