Mobile menu (ru)

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

19 лістапада адбылася штогадовая Канферэцыя Міністраў адукацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Хостам мерапрыемства была Італія, хоць гэта і была першая ў гісторыі анлайн Канферэнцыя.

Скразной тэмай мерапрыемства стала тэма акадэмічных свабод, што найперш было звязана з тым, што Беларусь як адна з краін-сябровак ЕПВА грэбуе гэтым паняццем. Адпаведную заяву зрабілі Су-старшыні BFUG (Велікабрытанія, Германія і Шатландыя):
"Еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі і яе 48 членаў неаднаразова ў міністэрскіх камюніке бралі на сябе абавязацельствы падтрымліваць і абараняць дэмакратычныя правы студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ пры рэалізацыі іх права на акадэмічную свабоду, без страху рэпрэсій.
Тое, што мы назіраем у Беларусі, - гэта грубае парушэнне правоў чалавека і агульных фундаментальных свабод і каштоўнасцяў. Нядаўнія напады, пераслед, запалохванні, затрыманні, штрафы, арышты і адлічэнне студэнтаў і выкладчыкаў з вышэйшых навучальных устаноў непрымальныя і не падлягаюць абмеркаванню.
Як су-старшыні міністраў вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі мы будзем рабіць гэтыя відавочныя парушэнні нашых фундаментальных каштоўнасцяў публічнымі, пакуль яны не скончацца. Студэнты, якія пакутуюць ад гэтых парушэнняў, могуць папрасіць стыпендыю, каб скончыць вучобу дзе-небудзь яшчэ ў ЕПВА.
Мы прапануем сваю падтрымку акадэмічнай супольнасці і ўладам Беларусі, каб дапамагчы ім выконваць нашыя агульныя каштоўнасці.
Мы падкрэсліваем абавязацельствы ЕПВА па садзейнічанні і гарантаванні нашых фундаментальных каштоўнасцяў, іх маніторынгу і ацэнцы парушэнняў у дачыненні да іх, а таксама прадстаўленні счарпальных справаздач за бліжэйшы перыяд працы 2021 - 2024 гг."

На гэтую заяву адрэагавала Міністэрства адукацыі Расійскай федэрацыі, назваўшы яе "палітычна матываванай".

У сваіх прамовах на Канферэнцыі Су-старшыні, а таксама некаторыя міністры шмат казалі пра акадэмічную свабоду і агульныя каштоўнасці, некаторыя наўпрост звярталі ўвагу на сітуацыю ў Беларусі. Акром гэтай тэмы, паднімаліся важная пытанні, якія абвастрыла пандэмія: дыстанцыйная адукацыя і сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі.

Еўрапейскі саюз студэнтаў (ESU) таксама зрабіў уласную заяву, у якой згадаў Беларусь:
"Пры тым, што ключавыя абавязацельствы і асноўныя каштоўнасці не заўсёды выконваюцца ў краінах ЕПВА, ЕСУ павінен зазначыць, што міністры павінны звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі, якая абвастраецца ў апошнія дні. Жорсткасць міліцыі, крымінальны пераслед і ўтрыманне пад вартай студэнтаў і навукоўцаў не могуць дапускацца дапускаць ані пры якіх абставінах у сям'і ЕПВА, і міністры павінны накіраваць рашучае пасланне, прапаноўваючы канкрэтную падтрымку і выступаючы ў знак салідарнасці з тымі, хто выступае за так неабходныя змены ў Беларусі."

Ігар Карпенка на выступленне не з'явіўся, замест яго тэкст звароту прачытала Ірына Старавойтава:

"З моманту далучэння Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў 2015 г. наша краіна ў супрацоўніцтве з Наблюдальнай групай па Балонскаму працэсу (BFUG) і еўрапейскімі калегамі прадэманстравала значную працу.
Асноўныя напрамкі рэфармавання нацыянальнай вышэйшай школы адпавядаюць агульнаеўрапейскім прынцыпам і крытэрыям і рэалізуюцца ў адпаведнасці з зацверджаным у 2018 годзе Стратэгічным планам дзеянняў па рэалізацыі асноўных задач развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі і інструментамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі."

З асноўным дакументам Канферэнцыі - Камюніке - можна пазнаёміцца па спасылцы. Таксама вось тут сабраныя ўсе дакументы канферэнцыі.