24 лютага 2022 году расійская армія здзейсніла напад на Ўкраіну, да гэтага дня працягваюцца актыўныя вайсковыя дзеянні. Акром маштабнай гуманітарнай катастрофы (тысячы смерцяў, разбураныя гарады, больш за 3 мільёны ўцекачоў), парушаюцца ўсе выбудаваныя сацыяльна-эканамчныя працэсы, у тым ліку адукацыйны - для іх адбудовы спатрэбіцца значная вонкавая падтрымка. Гэтая патдтрымка патрэбная ўжо зараз, і кожнае дзеянне мае значэнне: ад выражэння салідарнасці да прапановы для студэнтаў-бежанцаў.
У гэтым матэрыяле мы сабралі пазіцыі і высілкі некаторых актараў па падтрымцы калег з Украіны на інстытуцыянальным і дзяржаўным узроўнях.
БЕЛАРУСЬ
У бягучай вайне Беларусь мае статус ко-агрэсара, і ў дзяржаўных інстытуцый не стае палітычнай волі выказвацца насуперак афіцыйнаму курсу (к шчасцю, і падтрымкі вайсковых дзеянняў не было выказана). Адзіны прэцэдэнт адкрытага выказвання адбыўся на пляцоўцы LinkedIn Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але афіцыйны сайт пазьней напісаў абвяржэнне.
У адрозненні ад праўладных арганізацый, незалежныя НКА і некаторыя бізнэс арганізацыі актыўна выражалі салідарнасць з Украінай (напрыклад, Заява грамадзянскай супольнасці Беларусі, Пазіцыя Задзіночання беларускіх студэнтаў і інш.).
ЕЎРАПЕЙСКІ ЗВЯЗ
Еўракамісія афіцыйна ўзгадніла выкарыстанне механізма часовай абароны для ўцекачоў з Украіны (яно тычыцца грамадзян, асоб з відам на жыхарства і, у некаторых выпадках, тых, хто апынуліся ва Ўкраіне, але не мелі афіцыйнага статуса часовага рэзідэнства), які дазволіць уцекачам знаходзіцца на тэрыторыі ЕС без дадатковых дакументаў.
Scholars at Risk апублікавалі сваю пазіцыю (асобна падкрэсліўшы існаванне адкрытага ліста ад расійскіх навукоўцаў). Сваю пазіцыю агучыла і European University Association, выключыўшы 12 расійскіх ВНУ са сваіх шэрагаў у адказ на іх падтрымку расійскай вайсковай агрэсіі, таксама EUA зрабілі спецыяльны падрэсурс, на якім змешчаны пералік магчымасцяў падтрымкі для студэнтаў і навукоўцаў.
Таксама шэраг еўрапейскіх ВНУ выразілі падтрымку Ўкраіне, стварылі ці анансавалі спецыяльныя праграмы для студэнтаў і выкладчыкаў, арганізавалі зборы сродкаў ці гуманітарнай дапамогі.
У шэрагу выпадкаў інстутыцыянальныя санкцыі тычацца і беларускіх ВНУ, нараду з расійскімі.