Выберыце сваю мову

29 лістапада 2011 Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ў Балонскі сакратарыят пакет заявачных дакументаў на афіцыйнае далучэнне да Балонскага працэсу.


26-27 красавіка 2012 года на саміце міністраў адукацыі сарака сямі краін, якія падпісалі Балонскую дэкларацыю, павінна было быць прынята рашэнне аб далучэнні Беларусі да Еўрапейскага прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА).

Для таго, каб быць прынятай у ЕПВА, падаючая заяўку краіна павінна адпавядаць двум крытэрам:

- далучыцца да Еўрапейскай культурнай канвенцыі;

- узяць на сябе абавязальніцтвы імплементаваць у сваю сістэму адукацыі каштоўнасці, мэты і ключавыя прынцыпы палітыкі ЕПВА.

 

Беларусь яшчэ ў 1993 годзе ратыфікавала Еўрапейскую культурную канвенцыю. Такім чынам, першая ўмова далучэння да Балонскага працэсу выканана.

Аднак ці могуць і хочуць беларускія ўлады выканаць другую ўмову ўступлення ў ЕПВА?

Міністэрства адукацыі Беларусі запэўнівае Балонскі сакратарыят і еўрапейскіх міністраў адукацыі, што наша вышэйшая адукацыя цалкам гатова да фармальнага сяброўства ў ЕПВА, што, пачынаючы з 2002 года, у Беларусі паслядоўна ўкараняюцца прынцыпы Балонскай дэкларацыі. Такая ацэнка гатоўнасці нашай вышэйшай школы да ўключэння ў ЕПВА не здаецца пераканаўчай.

Прадстаўнікі экспертнай супольнасці і шэрагу грамадскіх арганізацый Беларусі прынялі рашэнне заснаваць Грамадскі Балонскі камітэт з мэтай падрыхтоўкі альтэрнатыўнага дакладу і распрацоўкі дарожнай карты інтэграцыі беларускай вышэйшай адукацыі ў Балонскі працэс.

 

Поўны тэкст "Альтэрнатыўнага дакладу" можна спампаваць тут.

 

Тэкст "Дарожнай карты" можна спампаваць тут.