Камандай праграмы Размеркаванне Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання сумесна з Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў была падрыхтавана справаздача аб сітуацыі з размеркаваннем выпускнікоў у 2017 годзе.
Мэтай справаздачы з'яўляецца абагульненне фактаў парушэння заканадаўства і ціску на студэнтаў і навучэнцаў, адлюстраванне рэальнай сітуацыі з размеркаваннем ў 2017 годзе, а таксама абгрунтаванне неабходнасці змяненняў заканадаўчай базы і правапрымяняльнай практыкі.
У межах справаздачы разгледжаны вынікі апытанняў выпускнікоў, а таксама онлайн-маніторынгу, якія ажыццяўляюцца на працягу ўсяго 2016/17 навучальнага года; самыя распаўсюджаныя праблемныя кейсы і выпадкі ціску на студэнтаў і навучэнцаў. Былі выяўленыя прабелы заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі размеркавання маладых спецыялістаў.
Справаздача даступная па спасылцы (PDF)