belsat.eu: Ні чыноўнікі, ні самі беларусы не гатовыя прызнаць, што якасць беларускай адукацыі не найлепшая. «Мы тупа шліфуем сістэму, у якой няма перспектыў», – падкрэсліў у праграме «Размова Калінкінай» заснавальнік ЕГУ, прафесар Уладзімір Дунаеў.
Паводле яго словаў, тыя беларускія студэнты, якія знаходзяць працу з высокім заробкам за мяжой, робяць гэта не дзякуючы нашай сістэме адукацыі, а насуперак ёй. Не дзіва, што моладзь бяжыць з краіны за больш якаснай адукацыяй: амаль кожны дзесяты студэнт з Беларусі вучыцца за мяжой.
Аднак большасць беларусаў і сама дзяржава не гатовыя прызнаць, што якасць айчыннай адукацыі пакідае жадаць лепшага. «У нас настаўнікі дрэнна вучаць, лекары дрэнна лечаць, начальнікі дрэнна кіруюць, але адукацыя ў нас добрая!» – іранізуе Уладзімір Дунаеў.
Каб палепшыць якасць адукацыі, лічыць госць праграмы, на яе трэба зірнуць цвярозым і непрадузятым позіркам. Каля 60 краін, у тым ліку нашых суседзяў, удзельнічаюць у міжнароднай сістэме маніторынгу акадэмічных дасягненняў. Але Беларусь не лічыць патрэбным праводзіць такі маніторынг, адмахваючыся, маўляў, «у нас усё добра, мы толькі подшліфуем».
Источник: ЮХ, belsat.eu