Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

ВяснаКіраўніцтва нашай краіны прымае захады па далучэнні Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА)– Балонскага працэсу. Ці азначае гэта, што можна спадзявацца на мадэрнізацыю сістэмы беларускай вышэйшай адукацыі? Ці палепшыццца сітуацыя з акадэмічнымі свабодамі ў нашай краіне? Пра гэта разважаюць удзельнікі праваабарончага відэапраекту “Кухня-TV” Уладзімір Дунаеў, прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэта, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і каардынатарка “Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод”, юрыст МПГ “Студэцкая Рада” Марына Штрахава.


Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Балонскі працэс у 2011 годзе. У 2012 годзе гэтая заяўка была знята з парадку дня саміту міністраў адукацыі ЕПВА і перанесена на 2015 год па прычыне невынанання асноўных прынцыпаў Балонскага працэсу, такіх як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй. У Беларусі быў час і магчымасці правесці адпаведныя рэформы, аднак згодна праведзенаму “Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод”, студэнцкае самакіраванне існуе толькі фармальна. Удзел у Балонскім працэсе выгадны Беларусі па эканамічных, палітычных і іміджавым пазіцыях. Ужо вядома, што рашэнне Балонскай рабочай групы мяркуецца станоўчае.

Ці азначае гэта, што можна спадзявацца на мадэрнізацыю сістэмы беларускай вышэйшай адукацыі? Ці палепшыццца сітуацыя з акадэмічнымі свабодамі ў нашай краіне? Пра гэта разважаюць удзельнікі праваабарончага відэапраекту “Кухня-TV” Уладзімір Дунаеў, прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэта, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і каардынатарка “Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод”, юрыст МПГ “Студэцкая Рада” Марына Штрахава напярэдадні саміту міністраў адукацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, які пройдзе 14-15 траўня ў Ерэване.

На думку прафесара Уладзіміра Дунаева, асаблівых падставаў для аптымізму няма, бо існуе праблема канфлікту каштоўнасцяў: у нас іншыя каштоўнасці, якія вызначаюць адукацыйную палітыку, і выцесніць іх вельмі цяжка. “Але нават прызнаць сам канфлікт акадэмічных каштоўнасцяў, ужо было б вельмі шмат”, — мяркуе эксперт.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”