Выберыце сваю мову

ЕвроБеларусь: У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.


“Універсітэты цягам сваёй гісторыі выраблялі свабоду”

Сваё выступленне ў моладзевым цэнтры “Фіальта” Уладзімір Дунаеў пачаў з таго, што прапанаваў прысутным студэнтам паразважаць, што такое ўніверсітэт. Паслухаўшы розныя азначэнні, лектар вывеў сваё: універсітэт – гэта не навучальная ўстанова, а перадусім карпарацыя, супольнасць людзей, звязаных клятвай.

Ёсць чатыры еўрапейскіх універсітэта, якія з’явіліся ў ХІІ – ХІІІ стагоддзях, існуюць да сёння і лічацца найстарэйшымі – гэта Балонскі, Парыжскі, Оксфардскі і ўніверсітэт Манпелье.

Дык вось, у Сярэднявеччы ўніверсітэты былі часткай гарадской супольнасці, накшталт аб’яднанняў рамеснікаў, гільдый і інш. Так, Балонскі ўніверсітэт узнік як супольнасць студэнтаў на базе школ права. Члены супольнасці былі ўжо людзьмі сталымі і наймалі выкладчыкаў. Рэктарам універсітэту таксама мог стаць толькі студэнт. Людзі, якія праходзілі праз такія ўніверсітэты, засвойвалі ўменні дэмакратычных грамадзянскіх паводзін.

– У гэтым сэнсе ўніверсітэты цягам сваёй гісторыі выраблялі свабоду, таму ў Еўропе многія дэмакратычныя інстытуты маюць глыбокі падмурак універсітэцкай культуры, – зазначыў Уладзімір Дунаеў.

Балонскі працэс. Пачатак.

Уладзімір Дунаеў распавёў, што спачатку ў 1998 годзе міністрамі адукацыі Францыі, Італіі, Германіі і Вялікабрытаніі была падпісаная Сарбонская дэкларацыя. Але тады ў многіх еўрапейскіх краін узніклі прэтэнзіі, што ім навязваюць сваю волю краіны-“гіганты”. Таму праз год прадстаўнікі 29 краін Еўропы падпісалі Балонскую дэкларацыю. Яны дамовіліся паспрабаваць мадэрнізаваць сістэму вышэйшай еўрапейскай адукацыі ў некалькіх кірунках: зрабіць празрыстай і зразумелай архітэктуру адукацыі; увесці еўрапейскую сістэму трансферту крэдытаў (ECTS), г. зн. стварыць магчымасць, адвучыўшыся ў адной краіне, засведчыць гэта ў іншай, а таксама забяспечыць мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў. Беларускія студэнты часта сутыкаюцца з такой праблемай, калі, павучыўшыся за мяжой, вяртаюцца ў свой універсітэт, і там ад іх патрабуюць здаць прадметы, якія яны не вывучалі (нават калі гэта аналаічныя курсы, толькі называюцца па-іншаму).

– Насамрэч беларусы – не дамаседы, – працягнуў тэму мабільнасці лектар. – Ёсць статыстыка ЮНЕСКА аб тым, колькі беларусаў вучыцца за мяжой, прычым не па праграмах абмену. Дык вось такіх людзей каля 30 000. Гэта вельмі высокі паказчык, бо нават у вялізнай у параўнанні з намі Украіне – толькі  50 000. Але палова з нашых грамадзян едзе вучыцца ў Расію.

“Студэнты супраць”

Вяртаючыся да Балонскага працэсу, Уладзімір Дунаеў  паведаміў, што цяпер у ім 48 краін, і апошняя, якая далучылася – Беларусь.

– У нас быў шанец акрэсліць свае намеры на ўступленне ў працэс на Берлінскім саміце міністраў адукацыі ў 2003 годзе. Беларусь удзельнічала ў ім у якасці назіральніка, і ў 2005 годзе, разам з Украінай, магла б далучыцца да Балонскага працэсу.

Але ў 2004 годзе адбыўся рэзкі паварот ад курса інтэрнацыяналізацыі беларускай вышэйшай адукацыі да самаізаляцыі. Да гэтага ўжо нават паспелі зрабіць нейкія крокі да набліжэння да Балонскага працэсу, напрыклад, унесці змены ў закон “Аб адукацыі”. Але ў 2001 годзе адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх Аляксандр Лукашэнка атрымаў “пераканаўчую перамогу”.

– Праўда, на тых участках, дзе можна было палічыць галасы студэнтаў, выявілася, што тыя прагаласавалі супраць.

Рэктарам БДУ,  дзе за Лукашэнку аддалі ўсяго 5% галасоў, у той час быў Аляксандр Казулін. Дарэчы, да 1996 года кандыдата на гэтую пасаду ў Беларусі выбіралі, а не прызначалі. Дык вось, за вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Казулін паплаціўся месцам. А ўлады зразумелі, што студэнцтва – гэта апазіцыйная супольнасць, з якой трэба нешта рабіць. З’явіўся нават тэрмін “апазіцыйныя ўніверсітэты”, многія з якіх неўзабаве спынілі сваё існаванне – напрыклад, бяскрыўдны Міжнародны гуманітарны інстытут пры Белдзяржуніверсітэце, а таксама Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

 – З’яўляецца дзяржаўная ідэалогія і кантроль над зместам адукацыі, фарсіруецца развіццё БРСМ і маніпуляванне складам студэнтаў – напрыклад, асобны конкурс для абітурыентаў з гораду і вёскі, які існаваў да нядаўняга часу, і, нарэшце,

 ізаляцыя ад “шкоднага ўплыву Захаду”, – узгадаў выступоўца.

Доўгі шлях да Балоньі

Сістэма вышэйшай адукацыі Беларусі праіснавала ў самаізаляцыі да 2009 года, пакуль зноў не паўстала пытанне аб уступленні ў Балонскі працэс. Нарэшце ў 2010 годзе тагачасны міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў даў на гэта адмашку, праўда, сказаў, што ў беларускай сістэме адукацыі нічога мяняць не трэба.

У 2011 годзе Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Балонскі працэс, тады ж на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства быў створаны Грамадскі Балонскі камітэт. Паралельна з Міністэрствам адукацыі ён прадставіў ал2??? n?=τ??~?????cQ?? ???-?^??,?,LKwkn???/#`?M??g2?'???<???