Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Затўра тваёй краiны: Як прымусіць чыноўнікаў ствараць беларускамоўныя класы і школы.

У гэтым навучальным годзе на беларускай мове навучаюцца 128,6 тысяч школьнікаў. З кожным годам колькасць такіх вучняў памяншаецца. У сярэдзіне 1990-х гадоў сярэднюю адукацыю на беларускай мове атрымлівалі больш за 500 тысяч школьнікаў.


 BYLang

BYLang01
Инфографика Романа Саликова, БелаПАН 

 

– Значная колькасць устаноў з беларускай формай навучання працуе ў сельскай мясцовасці. У сталіцы статус беларскамоўнай гімназіі маюць пяць устаноў. І ўлічваючы, што пры паступленні ў некаторыя з іх адбываецца конкурс, можна сказаць, што навучанне на беларускай мове запатрабаванае, – адзначае намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алена Анісім.

Аддаць дзіця ў беларускі клас прасцей на паперы, чым у жыцці

Каб аддаць дзіця ў беларускамоўны клас, бацькам дастаткова напісаць заяву, якую разглядае аддзел адукацыі і прапаноўвае пэўныя варыянты – гэта гарантуе заканадаўства. Часам, аднак, дабіцца такой магчымасці дастаткова складана, таму што мясцовыя ўлады трактуюць заканадаўства па-свойму, адзначалі эксперты падчас варкшопа “Мовы навучання: правы акадэмічных супольнасцяў на выкарыстанне моў навучання”.

Так адбылося і для матулі, якая звярнулася ў аддзел адукацыі Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта, каб наступным годам аддаць дзіця ў першы клас з беларускай мовай навучання. Ёй адказалі, што пытанне аб адкрыцці беларускамоўнага класа ў адной са школ горада будзе разглядацца толькі пры наяўнасці не менш за 20 заяў ад бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску.

– У адказе гарвыканкама вольна трактуецца замацаванае ў законе права на адукацыю на беларускай мове. У законе няма гаворкі, што клас ствараецца толькі пры наяўнасці пэўнай колькасці заяў. Па-другое, нідзе не сказана, што бацькі павінны самі збіраць групу. Парупіцца аб стварэнні беларускамоўных класаў – пытанне ўладаў, – кажа Алена Анісім.

Хоць заканадаўства гарантуе забеспячэнне сярэдняй адукацыі на абранай бацькамі дзяржаўнай мове, прадстаўнікі Мінадукацыі неаднойчы пацвярджалі, што дзеля аднаго вучня ствараць беларускамоўны клас хутчэй за ўсё ў раёне не будуць.

Дэпутат лічыць, што замест таго, каб кожны год склікаць камісіі, можна было б у кожным раённым цэнтры стварыць хаця б адну беларускамоўную школу ці гімназію.

– Калі ў горадзе ці раённым цэнтры ствараецца новая школа, нішто не замінае ад самага пачатку зрабіць яе беларускамоўнай. У іншым выпадку можна перавесці на беларускую мову адну са школ, – лічыць Алена Анісім.

Эксперты адзначаюць, што разам з пашырэннем беларускіх класаў, належыць вырашаць шэраг недахопаў працэсу навучання на беларускай мове. Сярод іх недастатковае валоданне беларускай мовай настаўнікамі-прадметнікамі, адсутнасць камунікацыі на беларускай мове паміж настаўнікамі і вучнямі па-за заняткамі. Адным з асноўных мінусаў эксперты называюць тое, што ўсе падручнікі перакладаюцца з рускай, і часам пераклад гэты не лепшай якасці.

Па меркаванню экспертаў, павысіць цікавасць да навучання на беларускай мове можна будзе толькі пасля стварэння ўмоў і магчымасцяў такой адукацыі. Дапамагла б гэтаму наяўнасць хаця б аднаго беларускамоўнага універсітэта. Такім шляхам вярталася да роднай мовы Украіна, дзе ў першы год пасля змянення заканадаўства ў вышэйшых установах адукацыі па-ўкраінску вучыліся 20% студэнтаў, а праз год – ужо 80%.

Адукацыя па-расейску перашкаджае развіццю беларускай мовы

Прыклад Швецыі, якая ў 1950-х гадах распачала працэс пераходу вышэйшай адукацыі на ангельскую мову, паказаў, што гэта негатыўна паўплывала на шведскую.

– У шведскай мове спынілася стварэнне новай тэрміналогіі. Пасля шматлікіх дыскусій у краіне скарацілі колькасць курсаў, якія вядуцца на англійскай мове, – гаворыць эксперт Грамадскага Балонскага камітэту Павел Церашковіч.

Сітуацыю можна перанесці на двухмоўе ў Беларусі, дзе нягледзячы на дэкларацыю раўнапраўя моў, насельніцтва амаль не мае магчымасцяў атрымоўваць вышэйшую адукацыю на беларускай мове і вымушана адстойваць свае правы, каб навучацца на ёй у школах.

– Нам трэба прызнаць, што беларускамоўнае насельніцтва краіны – гэта дыскрымінаваная меншасць. І калі з вялікімі цяжкасцямі яе правы на сярэднюю адукацыю забяспечваюцца, у галіне вышэйшай адукацыі гэтых правоў фактычна няма, –  адзначае Павел Церашковіч.

Ісландыя вырашыла моўную праблему арганізацыяй вышэйшай адукацыі на роднай мове але з выкарыстаннем англамоўных падручнікаў. Такім чынам, падтрымлівалася і развівалася ісландская мова, а разам з гэтым студэнты засвойвалі і мову, якая забяспечвала ім канкурэнтаздольнасць на міжнародным рынку працы. 

У Фінляндыі вышэйшая адукацыя адбываецца на дзвюх мовах, і выкладчыкі універсітэтаў кожныя пяць год здаюць экзамены на веданне фінскай і шведскай.

– Як мінімум патрэбна стварыць хаця б адну ўстанову вышэйшай адкацыі з беларускамоўным выкладаннем і справаводствам. Беларускамоўнае насельніцтва мае права патрабаваць ці сваімі сіламі ствараць беларускамоўны універсітэт, – кажа Павел Церашковіч.