Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Радыё Рацыя: Ціск, шантаж, адлічэнні па палітычных прычынах. Эксперты канстатуюць: замест таго, каб быць асяродкам інтэлектуальнага развіцця, беларускія ўніверсітэты працягваюць нагадваць рэжымныя аб’екты. Адметна, што з 2015 года Беларусь далучана да Балонскага працэсу, у які ўваходзяць вучэльні з усёй Еўропы, а беларускія ўлады забавязаліся забяспечыць акадэмічныя свабоды. Тым часам, ніякага намёку на аўтамносць універсітэтаў, выбарнасць рэктараш і ўвядзенне студэнцкага самакіравання.


Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя


Уладзімір Дунаеў, сябра Грамадскага Балонскага камітэту: Вядома, усё гэта абсалютна несумяшчальна з Балонскім працэсам і абавязацельствамі, якая ўзяла на сябе Беларусь. Справа ў тым, што дарожная мапа – гэта не нейкія абстрактныя задачы. Гэта абсалютна рэальныя задачы, звязаныя з адпаведнасцю нейкім еўрапейскім стандартам, у тым ліку, і ў адносінах да акадэмічных каштоўнасцяў. Ёсць дакумент, які Беларусь абавязалася імплементаваць. Гэта так званыя рэкамендацыі Рады Еўропы аб адказнасці дзяржавы за акадэмічную свабоду і ўніверсітэцкую аўтаномію. І ў гэтым сэнсе, першае, што стаіць у гэтым дакуменце, гэта забяспечыць умовы, пры якіх і ў студэнтаў, і ў выкладчыкаў не будзе аніякага страху за тое, што яны робяць. За даследаванні, выказванні, навучанне, нейкую грамадскую дзейнасць. Таму, я не ведаю, як беларускія ўлады збіраюцца даваць справаздачу. Адмыслоўцы дадаюць, што праз універсітэты праходзіць ільвіная доля беларускага грамадства. Сучасная дзейнасць універсітэтаў ў выглядзе дэ-факта казарменных установаў можа абярнуцца гуманітарнай катастрофай – замест таго, каб фармаваць вольных грамадзянаў, ВНУ займаюцца падаўленнем ініцыятыўнасці і свабоднага мыслення. Нават у аўтырытарных дыктатурах – у краінах Лацінскай Амерыкі 80-ых гадоў, а таксама камуністычнай Польшчы, універсітэты захоўвалі сваю аўтаномію. Адсутнасць сапраўдных універсітэтаў жа можа давесці да разумовае дэградацыі ўсёй нацыі.