Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Новы Час: Калі вы пачынаеце змагацца за свае правы і выходзіць з ценю, гэта пераводзіць вас у групу рызыкі. Пра ціск на студэнтаў у беларускіх ВНУ, а таксама пра тое, якім павінен быць універсітэт, мы пагутарылі з прадстаўніцай Задзіночання беларускіх студэнтаў Аляксандрай Кузьміч.


 Дзіяна СЕРАДЗЮК, Новы Час (стар.5)

Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) займаец­ца абаронай правоў на­ вучэнцаў беларускіх ВНУ і прасоўвае ідэю студэнцкага ўдзелу ва ўніверсітэцкім жыцці. Арганізацыя ладзіць асветніцкія мерапрыемствы, праводзіць маніторынгі парушэння пра­воў студэнтаў, падтрымлівае студэнцкую моладзь. Падчас сёлетніх сакавіцкіх пратэстаў ЗБС арганізавала збор касы ўзаемадапамогі для студэнцкіх актывістаў і актывістак, якім прысудзілі штрафы і пасадзілі на суткі. З’яўляючыся часткай Еўра­пейскага саюза студэнтаў, сябры ЗБС распавядаюць еўрапейскай супольнасці пра тое, што адбы­ваецца ў студэнцкім асяроддзі, і прасоўваюць у Беларусі каштоў­насці Балонскага працэсу.

— Падчас аднаго з апошніх абмеркаванняў праблем бе­ ларускай адукацыі вы сказалі, што студэнцтва ў Беларусі няма. Чаму так сталася, і што вы разумееце пад «сту­дэнцтвам»?

— Я мела на ўвазе, што няма студэнцкага руху. Напрыклад, увесну ў Будапешце, калі зачы­ нялі Еўрапейскі ўніверсітэт, пратэставаць супраць гэтага выходзілі не толькі студэнты, а шырокія масы людзей, не­ абыякавых да той сітуацыі. У Беларусі такога няма. У нас пратэсты, нават калі і ёсць, дык лакальныя. Але значна горш, што сітуацыі парушэнняў правоў студэнтаў увайшлі ў статус нормы. Падчас кожных выбараў студэнтаў прымуша­ юць датэрмінова галасаваць, а калі гэта выбары прэзідэнцкія, то іх яшчэ і просяць з’ехаць з інтэрнатаў у асноўны дзень галасавання — на выпадак, калі будуць нейкія масавыя пратэсты. Збольшага студэнты пагаджаюцца з гэтым. У белару­ саў у прынцыпе няма культуры адстойвання сваіх правоў.

— Але ж тым, хто спрабуе гэта рабіць, пагражаюць санк­ цыямі, і мы ведаем шматлікія прыклады адлічэння студэн­таў з універсітэтаў за ак­ тыўнасць. Што рабіць, калі паўстае выбар паміж навучан­ нем і прынцыпамі?

— Ёсць такая прымаўка: калі народ паміж свабодай і хлебам выбірае хлеб, дык рана ці позна ў яго не будзе ні хлеба, ні свабо­ды. Гэта тое, што адбываецца і ў студэнцтве. Але заўжды можна паспрабаваць абараніцца. Трэба разумець, што калі цябе хочуць адлічыць, — гэта зробяць пры любым раскладзе, і тут не ўратуе ні выдатная вучоба, ні адсутнас­ць пропускаў, ні ўдзел ва ўнівер­сітэцкіх канцэртах. Але для боль­шасці студэнтаў і студэнтак гэта не актуальна, таму трэба проста выконваць базавыя правілы бяспекі: не прагульваць пары, больш-менш старанна вучыцца, не спісваць на іспытах, а таксама адсочваць усё, што ў дачыненні да цябе робіць дэканат. Нядаўна да мяне звярнуўся хлопец, які ўдзельнічаў у пра­грамах моладзевага абмену, і цяпер яго настойліва выкліка­юць на размову ў КДБ. Для мяне гэта было адкрыццём, бо я думала, што такая практыка ўжо даўно «згубілася ў вяках».

— За што можна трапіць пад такую пільную ўвагу ад­ міністрацыі ВНУ і органаў дзяржбяспекі?

— На самай справе, прычынай можа стаць што заўгодна — калі вы не падабаецеся свайму дэкану, паводзіце сябе дзёрзка альбо з’яўляецеся актывістам ці актывісткай нейкай арганізацыі. На журфаку напачатку года, калі толькі змяніўся рэктар і пачалося «навядзенне парад­ку», пад увагу траплялі ўсе, хто знаходзіліся і актыўна ставілі «лайкі» ў сацсетках у суполцы «Падслухана», а таксама хто збіраўся пайсці на традыцыйны сход першакурснікаў у бліжэй­шым скверы. Студэнтам, якія хацелі туды пайсці, казалі, што на сход прыедзе атрад АМАПу. Калі глядзіш на гэтую сітуацыю з вышыні сваіх студэнцкіх га­доў, яна падаецца смешнай, але для першакурснікаў гэта было страшна, і, наколькі я ведаю, ніхто на тую сустрэчу не пайшоў. Калі вы пачынаеце змагац­ца за свае правы і выходзіць з ценю, гэта пераводзіць вас у «групу рызыкі». Таму цяпер Задзіночанне беларускіх сту­дэнтаў вядзе працу, каб чалавек не заставаўся адзін супраць універсітэту, і абараняе яго пра­ вы ад імя арганізацыі.

— Калі ўжо згадалі ўнівер­сітэт, чым з пункту гледжан­ня студэнцтва ёсць сённяшнія беларускія ўніверсітэты, і ці магчыма для нашых ВНУ ўвогуле прымяняць такое азначэнне?

— Мы ўжо некалькі гадоў рэалізуем праект «Акадэмія сту­ дэнцкага лідарства», накіраваны на тое, каб студэнты маглі нешта змяніць да лепшага ў сваіх ВНУ. Але пасля паўгода працы ў пра­екце актыўныя людзі прыходзяць да эмацыйнага выгарання, таму што нашы ўніверсітэты — гэта непад’ёмныя махіны, якія адзін чалавек не можа зварушыць. Увогуле, сапраўдных універ­сітэтаў у Беларусі няма. Ёсць на­зва, але, фактычна, гэта рэфар­маваная школа. Тое, як павінен выглядаць універсітэт, прапісана ў Дарожнай карце Балонскага працэсу і «Вялікай хартыі ўніверсітэтаў» (Magna Charta Uneversitatum), да якой, дарэчы, нядаўна далучыўся БДУ. Цікавая сітуацыя: Белдзяржуніверсітэт у 2015 годзе стаў афіцыйнымі сябрамі Magna Charta, а з 2015 года да сённяшняга дня з яго адлічылі 10 студэнтаў за ак­ тыўную грамадзянскую пазі­цыю. Пры тым, у Magna Charta гаворыцца пра акадэмічныя каштоўнасці і пра тое, што ўсе падзеі па-за межамі ўніверсітэ­та ніяк не павінны ўплываць. Універсітэты, якія заяўляюць пра сваю апалітычнасць — і з гэтай нагоды забараняюць студэнтам удзельнічаць у акцыях БНФ ці «Маладога фронту» — фактычна падтрымліваюць супрацьлеглую палітычную сілу. У кожным універсітэце ёсць аддзел «Белай Русі», якая пакуль што з’яўля­ецца грамадскай арганізацыяй, але, па сутнасці, выконвае ролю партыі. Ва ўсіх універсітэтах вы знойдзеце БРСМ, і ў ніводным няма ЗБС — не таму, што нас мала ці нам лянота, а таму, што нас не пускаюць ва ўніверсітэты. Я б хацела бачыць ва ўнівер­сітэтах адсутнасць цэнзуры і большую свабоду для студэн­цтва. Пакуль — мне страшна пра гэта казаць — трэба проста змірыцца з тым, што ўнівер­сітэцкая адукацыя такая, якая ёсць, і калі вам яна не падаба­ецца, трэба ісці і даадукоўвацца.

— Але што рабіць з неадпа­ веднасцю адукацыі сучасным патрабаванням рынка працы? І калі адмяніць размеркаванне выпускнікоў, ці змогуць яны знайсці сабе працоўнае месца пры досыць абмежаванай пра­ панове працадаўцаў?

— Размеркаванне не вырашае гэтага пытання, а маскіруе яго. Размеркаванне проста затыкае дзіркі. Ёсць методыкі, па якіх працуюць заходнія ўніверсітэты ва ўмовах рынкавай эканомікі, і ігнараваць гэтыя мадэлі — глуп­ ства. Заменай размеркавання мог бы стаць Цэнтр кар’еры, дзе збіраліся б прапановы ад праца­ даўцаў, рэзюме ад выпускнікоў. Таксама трэба наладзіць сувязь універсітэтаў з бізнесам. На­ прыклад, я вучылася ў БДУіРы, там ёсць некалькі аўдыторый, зробленых Itransition, EPAM і іншымі ІТ-кампаніямі, дзе яны праводзяць курсы не толькі для студэнтаў універсітэта, а для ўсіх ахвотных. І калі б гэ­ тыя кампаніі маглі казаць, якія кваліфікацыі спецыялістаў ім патрэбныя, а ўніверсітэт бы рыхтаваў такіх спецыялістаў — адукацыя была б рэлевантнай патрабаванням бізнесу.

— Як вядома, Беларусь не выканала большасць патра­ баванняў Дарожнай карты, і ўвесну паўстане пытанне наконт далейшага лёсу нашай краіны ў Балонскім працэсе. Што б вы прапанавалі ў гэтай сітуацыі?

— Падчас апошняга з’езду Еўрапейскага саюза студэнтаў некалькі тыдняў таму была прынята рэзалюцыя за працяг Дарожнай карты да 2020 года, а таксама ў ёй змешчаны заклік да беларускага ўраду праводзіць больш глыбокія рэформы. І хоць непасрэдна гэтая рэзалюцыя не можа ні на што ўплываць, яна акрэслівае пазіцыю еўра­пейскай студэнцкай супольна­сці. Апроч таго, мы спрабуем атрымаць ліст падтрымкі ад польскага Міністэрства аду­кацыі, каб Польшча падняла гэтае пытанне (працягу Дарож­най карты. — аўт.) на Саміце міністраў адукацыі ў траўні 2018 года ў Парыжы. Бо пакуль увогуле не вядома, ці будзе яно ў павестцы дня. Альтэрнатыва працягу Да­ рожнай карты — альбо выклю­чэнне Беларусі з Балонскага працэсу, альбо талераванне па­ рушэнняў. Але цяпер у Беларусі ідзе заканамерны працэс рэфар­мавання адукацыі. Прынамсі, ёсць план рэформаў, ёсць удзел еўрапейцаў і грамадзянскай су­польнасці ў гэтым. Была б воля Міністэрства адукацыі — яны б нас і блізка не падпусцілі, а так мы сустракаемся ўсе разам, калі ў Беларусь прыязджае Advisory group, бо абавязковы пункт падчас іх прыезду — сустрэча з грамадзянскай супольнасцю. Цяпер у нас ёсць поле, у якім можна дзейнічаць, а калі не будзе Дарожнай карты, яно знік­не, і ў дзяржавы не будзе ніякіх падпісаных ёй абавязкаў.