Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Балонскі працэс улучае ў сябе трохузроўневую сістэму адукацыі, агульнае вымярэнне заліковых адзінак навучання (гэтак званыя крэдыты), спрыянне акадэмічнай мабільнасці ды самастойнасць універсітэтаў.

Наста Кахановіч, BELSAT


Балонскі працэс – спроба ўніфікаваць вышэйшую адукацыю розных краінаў. Каб універсітэцкая адукацыя ў адной краіне аўтаматычна прызнавалася ў іншай. Для гэтага Беларусі варта найперш інтэграваць тры ўзроўні вышэйшай адукацыі: бакалаўрыят, магістратуру і аспірантуру.

«Што датычыць першай-другой ступені, вельмі такой дэфармаванай, яны штосьці зрабілі. Але вось што датычыць трэцяй ступені, яна так і дагэтуль не інтэграваная», – кажа былы прарэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў.

Балонскі працэс таксама прадугледжвае ўдзел студэнтаў у самакіраванні. І фармальна ў Беларусі гэта ёсць: ва ўніверсітэтах дзеюць студэнцкія саюзы. Але…«У іх няма прамых выбараў. І таму што там ёсць гэтыя студэнты, што іх няма, вялікага ўплыву на сітуацыю гэта не мае.

Плюс самі саветы ўніверсітэтаў – гэта органы хутчэй аператыўнага кіравання, чым універсітэцкай аўтаноміі», – кажа Саша Кузьміч з Задзіночання беларускіх студэнтаў. Сярод умоваў прыняцця ў Балонскі працэс было таксама і абмежаванне размеркавання.

Беларусь забавязалася пакінуць абавязковае размеркаванне толькі для некаторых грамадска значных спецыяльнасцяў.

«Ніхто не стаў адмяняць размеркаванне, Міністэрства адукацыі і рэктары спрабавалі гэтую ідэю праціснуць, але Аляксандр Рыгоравіч абарваў гэта вельмі рэзка», – кажа Уладзімір Дунаеў.

Месяц таму з Менскага лінгвістычнага ўніверсітэту адлічылі студэнтку 4 курсу Лізавету Пракопчык. У сувязі з распаўсюдам каронавіруса дзяўчына патрабавала ўвесці каранцін у навучальных установах і сама не наведвала заняткаў.

Праваабрончы цэнтр «Вясна» прызнаў, што актывістку адлічылі праз яе актыўную грамадскую пазіцыю, і назваў адлічэнне парушэннем нормаў Балонскага працэсу.