Пераклад артыкулу прэзідэнта Еўрапейскага саюзу студэнтаў Хельге Швітэрс, які адлюстроўвае рэакцыю Еўрапейскага саюзу студэнтаў на нядаўнія прапановы Еўрапейскай камісіі па стварэнні Еўрапейскай адукацыйнай прасторы і абвешчанне пачатку Сарбонскага працэсу.


Арыгінал: Хельге Швітэрс (Helge Schwitters) для парталу Навіны сусветных універсітэтаў

Будучыню адукацыі неабходна абмяркоўваць са студэнтамі

Калі еўрапейскія лідары сабраліся ў Гётэборгу, каб павітаць Еўрапейскую апору па сацыяльных правах і абмеркаваць вясёлкавую будучыню Еўропы 17 лістапада, Еўрапейская камісія і еўрапейскія лідэры падрыхтавалі дзіўнае паведамленне пра патэнцыяльныя рэформы ў адукацыйнай палітыцы.

Праз дакумент “Ўмацаванне еўрапейскай ідэнтычнасці праз адукацыю і культуру” чырвонай ніткай беглі ідэі аб мацнейшым еўрапейскім кіраўніцтве і больш амбіцыйнай палітыцы.

Еўрапейскі саюз студэнтаў (ESU) вітае тое, што Еўрапейская камісія прызнае вышэйшую адукацыю неабходным кампанентам у стварэнні больш адкрытай і аб’яднанай Еўропы, але мы не можам падтрымаць увядзенне такіх рэзкіх змен без належнай кансультацыі з ключавымі зацікаўленымі бакамі.

Студэнты павінны быць уключаны ў дыскусіі, якія фармуюць іх адукацыю, калі мы хочам будаваць інклюзіўную і дэмакратычную сістэму, якая прымае да ўвагі канкрэтныя патрэбы, асабліва патрэбы ўразлівых і маргінальных груп.

Можа быць, самым вялікім сюрпрызам сталі планы па стварэнні новага «Сарбонскага працэсу». Абапіраючыся на транснацыянальны Балонскі працэс, яго асноўная ўвагапавінна быць скіравана на «ўзаемнае прызнанне дыпломаў вышэйшай і сярэдняй адукацыі і забеспячэнне трансмежнай валідацыі навучання праз усё жыццё і атрыманых падчас яго сертыфікатаў».

 

Што здарылася з Балонню?

Нам здаецца, што камісія адмовілася ад далейшага развіцця Балонскага працэсу. Яны справядліва адзначаюць, што гэтае не абавязковае да выканання пагадненне не дасягнула сваіх мэтаў. Тым не менш, напярэданні чарговай міністэрскай сустрэчы Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў Парыжы, мы не чулі, каб хаця бы адна краіна Балонскага працэсу прапанавала ўвесці юрыдычныя інструменты, як, напрыклад, тыя, што прапаноўвае Еўрапейскі Саюз.

Камісія амбіцыйна заяўляе, што хоча бачыць 7,5% еўрапейскіх студэнтаў, якія прымаюць удзел у праграме Erasmus+ падчас вучобы. Для таго, каб дасягнуць гэтай кропкі, прапаноўваецца істотнае павелічэнне фінансавання. Не менш чым €29,4 млрд. ($35 млрд) плануецца выдзяліць на гэтую ініцыятыву, калі будзе дастаткова падтрымкі сярод дзяржаў-сябраў.

Ўвядзенне “карткі еўрапейскага студэнта” прызначана для спрашчэння бюракратычных працэдур.

ESU падтрымлівае значныя інвестыцыі ў Erasmus+. Мы рэкамендуем забяспечыць лёгкі доступ да грантаў, неабходных для пакрыцця выдаткаў, звязаных з навучаннем за мяжой. Такім чынам, студэнты з малазабяспечаных сем'яў змогуць у поўнай меры атрымаць асалоду ад мабільнасці і яна перастане быць прывілеям даволі аднастайнай групы студэнтаў, як гэта адбываецца зараз. Прыцягненне студэнтаў да размеркавання рэсурсаў стане ключом, каб зрабіць гэта рэальнасцю.

Больш за тое, мы не можам падтрымаць ідэю студэнцкай карты ЕС, нават калі гэта памяншае бюракратызм, калі студэнцкія саюзы не будуць прымаць удзел у гэтым працэсе.

 

Еўрапейскія універсітэты?

Камісія прапануе стварэнне Еўрапейскай сеткі ўніверсітэтаў, якая, як гэта бачыць ESU, прывядзе да стварэння новых інстытутаў на еўрапейскім узроўні. Школы Еўрапейскага і транснацыянальнага кіравання павінны быць даступнымі для людзей з любой часткі ЕЗ, і яны павінны быць створаны ва ўсіх рэгіёнах з мэтай забеспячэння магчымасці для ўсіх грамадзян браць удзелу ў іх функцыянаванні.

У той жа час, калі супрацоўніцтва паміж унівэрсытэтамі сапраўды можа ўмацаваць еўрапейскую ідэнтычнасць, узнікаюць пытанні вакол таго, неабходна ствараць новыя ўніверсітэты ці было б лепш інвеставаць у існуючыя? Мы рэкамендуем звярнуць увагу на існуючыя выдатныя інстытуты, а таксама на пытанне забеспячэння высокай якасці адукацыі для ўсіх студэнтаў, калі мы хочам зменшыць няроўнасць.

Нягледзячы на тое, што чаканні аб павелічэнні фінансавання ляжаць у аснове новай стратэгіі, у гэтым пытанні мы бачым самы нізкі ўзровень амбіцый. Фінансавыя  арыенціры ўсталёўваюцца на ўзроўні 5% ад валавога ўнутранага прадукту краіны. У сярэднім, краіны ЕЗ ужо дасягнулі гэтага паказчыку і для многіх гэта будзе нашмат ніжэй, чым інвестуецца зараз.

«Стымуляванне разнастайных крыніц даходаў» прапануецца як спосаб прыйсці да гэтага 5%-га паказчыку.

Патрабаванне аб дыверсіфікацыі крыніц даходу ўскалыхнула ўвесь свет і Еўропу ў тым ліку. На першы погляд ствараецца ўражанне, што гэта добра, але можа атрымацца, што гэтай новай крыніцай даходу стане плата за навучанне, што непрымальна для значнай колькасці студэнтаў.

Мы настойліва не рэкамендуем прытрымлівацца такога падыходу. Краіны павінны прызнаць, што вышэйшая адукацыя з’яўляецца грамадскай дабротай, і ўзяць на сябе адказнасць забяспечыць вольны доступ да яе.