Збор подпісаў адбываецца пры дапамозе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, студэнтаў, валанцёраў і неабыякавых актывістаў.
Адзін з галоўных каардынатараў кампаніі “О, балонь!” Уладзімір Красько адзначыў, што пад лістом ахвотна падпісваюцца берасцейскія студэнты:
- Збіраем мы іх масава і сярод студэнтаў ва ўніверсітэтах, і сярод моладзі на вуліцах, у тым ліку на Савецкай. Варта адзначыць, што прачытаўшы зварот яшчэ ніхто не выказаўся, што супраць яго і не будзе падпісвацца. Некаторыя казалі, што не будуць, бо невядома, што за гэта будзе, у сэнсе нейкія негатыўныя наступствы. Але ніхто не выказаўся, што яго незадавальняе гэты зварот, гэтыя ўмовы, якія пералічаны.
У лісце грамадзяне патрабуюць ад чыноўнікаў, каб рэктар універсітэта абіраўся навуковым Саветам універсітэта, і каб студэнты мелі прапісаныя нормы сапраўднага студэнцкага самакіравання. Усяго плануецца сабраць больш за тысячу подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Уладзімір Красько :