Адзін з каардынатараў кампаніі “О, Балонь!” Уладзімір Красько распавёў пра асноўныя мэты паездкі:
- У межах гэтай паездкі нашы ўдзельнікі сустрэнуцца са студэнтамі Любліншчыны ў трох універсітэтах. Будуць і нефармальныя сустрэчы вечаровыя, дзе можна будзе ў нефармальных абставінах паразмаўляць, даведацца больш блізка пра жыццё студэнтаў Любліншчыны і параўнаць з тым, як жывуць студэнты ў Беларусі.
“Сярод групы ёсць таксама і маладыя выкладчыкі беларускіх універсітэтаў, для іх таксама будзе карысная гэтая паездка”, - дадаў Уладзімір Красько.
Удзельнікі змогуць параўнасць метады выкладання дысцыплін і функцыянавання ўніверсітэту ў Беларусі і ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Уладзімір Красько: