Пра гэта распавёў адзін з каардынатараў кампаніі “О, балонь!” Уладзімір Красько:
- Асноўная ідэя фотаконкурса – гэта прадставіць сувязь беларускіх і расейскіх студэнтаў з Балонскім працэсам. Гэта маглі быць і фотакалажы, гэта маглі быць і іншыя творчыя працы – апрацаваныя фотаздымкі ці проста фотаздымкі. Досыць шмат было даслана прац на фотаконкурс. І дзесяць адабраных журы для галасавання былі выстаўлены ў групе “О, балонь”, і ўжо ўдзельнікі групы абіралі той фотаздымак, які на іх погляд лепшы.
Конкурс цягнуўся месяц і за гэты тэрмін было даслана 24 фатаздымкі, з іх было адабрана 10 лепшых прац для галасавання. Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы.
Беларускае Радыё Рацыя
Уладзімір Красько: