У ёй аўтары прапанавалі дэталёвы аналіз стану вышэйшай адукацыі ў Беларусі і перспектываў яе далучэння да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Для таго, каб уваходжанне Беларусі ў гэтую прастору сталася магчымым, сцвярджаюць эксперты, неабходна сур’ёзна рэфармаваць беларускае адукацыйнае заканадаўства, наблізіўшы яго да еўрапейскага.
У звязку з гэтым Грамадскім Балонскім камітэтам былі падрыхтаваныя рэкамендацыі па зменах у Кодэкс аб адукацыі, якія будуць спрыяць пашырэнню акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі, а ў выніку – паляпшэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і, адпаведна, якасці чалавечага капіталу ў цэлым.